Міхаіл Яўгенавіч Булыгін
З'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь, і асобай, якая мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Як работнік пракуратуры, Булыгін Міхаіл Яўгенавіч адказны за ігнараванне і адмовы ў разглядзе заяў пацярпелых ад рэжыму Лукашэнкі. Выступаў у якасці дзяржаўнага абвінаваўцы ў судовым працэсе супраць Алены Гнаўк, якая раней абвінавачвалася па «карагоднай» справе, падчас працэсу Алена назвала Лукашэнку «не зусім псіхічна здаровым чалавекам». Высілкамі абвінаваўцы Булыгіна, Алене было прызначана 3 гады абмежавання волі, замест першапачатковых 2 гадоў абмежавання волі, прызначаных па «карагоднай» справе.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Пенсіянеры
Алена з 2020 года падвяргалася сістэматычнаму пераследу па палітычных матывах: яе затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, а таксама аштрафавалі ўвогуле на 173 базавыя велічыні. У яе доме неаднаразова праводзіліся ператрусы.
У маі 2021 года Алену асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Па версіі абвінавачання, акцыя парушыла працу транспарту. Яе прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову.
У верасні таго ж года Алену паўторна асудзілі - за «абразу Лукашэнку». Па сукупнасці прысудаў тэрмін склаў тры гады "хатняй хіміі".
У студзені 2022 года яе затрымалі за "парушэнне адбывання пакарання" і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак яна так і не выйшла на волю — яе перавялі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы, узбуджанай за паклёп на Лукашэнку і дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. Ужо ў чэрвені яе прыгаварылі да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
У красавіку 2023 года Алену зноў асудзілі па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Гэты артыкул часта ўжываюць да зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
Вядома, што да Алены ўвесь час ужываецца фізічны і псіхалагічны ціск. Яе рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў, а таксама скарацілі атаварку з трох базавых велічынь да адной.
У лютым 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Алену зноў змясцілі ў ПКТ : «Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яна была пераведзена ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць яе зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул».
13.12.2025 года была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ва Украіну.