Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш за 25 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 436 сутак адміністрацыйнага арышту і штрафаў на як мінімум 32856 рублёў штрафаў і не менш за 2 гады абмежавання або пазбаўлення волі.
Прымала ўдзел у судовых паседжаннях у дачыненні да ўдзельнікаў «Маршу раззлаваных беларусаў 2.0»,
Выносіла пастановы ў адносінах да журналістаў за асвятленне падзей у краіне.
У 2019 годзе вынесла пастанову ў дачыненні да Ніны Багінскай, па артыкуле 23.34 часткі 3, аб прысуджэнні штрафу ў 50 базавых велічынь.
У 2019 годзе выносіла пастановы ў дачыненні да затрыманых удзельнікаў акцый супраць інтэграцыі з Расіяй.
У лістападзе 2020 года, выносіла палітычныя матываваныя рашэнні ў адносінах да інвалідаў 2 і 3 груп.
Суддзя па справах палітвязняў Іллі Туркова і Ларысы Танкашур.
Уключана ў рэкамендаваны спіс асоб для ўвядзення індывідуальных санкцый з боку Еўрапейскага Саюза.
Такія дзеянні падрываюць прынцыпы справядлівасці і нормы міжнародных стандартаў судовай незалежнасці.

Вольга, блогерка і дызайнерка, неаднаразова падвяргалася пераследам і затрыманням па адміністрацыйных артыкулах пасля падзей, якія рушылі за выбарамі 2020 года ў Мінску. У траўні 2021 года ў яе доме быў праведзены ператрус, пасля якога Вольгу затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па абвінавачанні ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх". Да гэтага яна ўжо знаходзілася ў статусе падазронай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — "абраза суддзі" і "паклёп у дачыненні да супрацоўніка выбарчай камісіі".
У снежні таго ж года Вольгу асудзілі, прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Яна была вызвалена ў чэрвені 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Ларыса была асуджаная за разгалошванне гэтых супрацоўнікаў МУС.
Вызвалена ў верасні 2021 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У 2022 годзе Ларысу зноў затрымалі. Яе абвінавацілі ў перадачы звестак аб суддзі і пракуроры ў «Чорную Кнігу Беларусі» і 17 лістапада арыштавалі на 14 сутак за «дробнае хуліганства».
Ілля быў затрыманы і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Мінску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала.
Вызвалены ў сакавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.