Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Багінскі Сяргей Віктаравіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Пад старшынствам Багінскага Светлагорскі суд прызначыў пакаранне па палітычна матываваных справах у выглядзе больш за 137 сутак адміністрацыйнага арышту і ў выглядзе штрафу на агульную суму больш за 33516 рублёў.
Вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Аляксандра Стругальскага па частцы 2 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Аляксандра абвінавацілі ў намеры сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму, а таксама ў пералічэнні грошай у фонд BYSOL.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Багінскі Сяргей Віктаравіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Пад старшынствам Багінскага Светлагорскі суд прызначыў пакаранне па палітычна матываваных справах у выглядзе больш за 137 сутак адміністрацыйнага арышту і ў выглядзе штрафу на агульную суму больш за 33516 рублёў.
Вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Аляксандра Стругальскага па частцы 2 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Аляксандра абвінавацілі ў намеры сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму, а таксама ў пералічэнні грошай у фонд BYSOL.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Паводле матэрыялаў справы , абвінавачаны ў 2022 годзе падпісаўся на Telegram-каналы і прымаў актыўны ўдзел у іх дзейнасці праз Telegram-боты. У прыватнасці, знаходзячыся на тэрыторыі Гомеля, ён зрабіў фота- і відэаздымку перамяшчэння ваеннай тэхнікі. Затым ён накіраваў такі матэрыял з каментарамі аб шляху руху машын у Telegram-каналы праз боты, якія забяспечвалі яго дзейнасць. Інфармацыйная прадукцыя выкарыстаных абвінавачаным Telegram-рэсурсаў па рашэнні суда была прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Выпускнік ПТВ "Рачнага флоту".
09.01.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года.
Вырак суда 08.11.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Знаходзіўся ў:ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
XX.01.2025 Валянцін быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі за "восем каментароў на тэму расійскай агрэсіі", а таксама за ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання. У калонію ён прыехаў пасля інсульту. Валянцін памёр у пачатку 2025 году. Няма ўпэўненасці, ці памёр Штэрмер у калоніі ці быў вывезены ў бальніцу - турэмны або грамадзянскі. Падрабязная інфармацыя хаваецца рэжымам РБ.
Валянціна паводле праўладных тэлеграм-каналаў затрымалі 9 чэрвеня 2023 года за "восем каментароў на тэму расійскай агрэсіі з абразамі грамадзян Расіі", чым ён нібыта "паспрабаваў распаліць нацыянальную варожасць".
Да арышту Валянцін Штэрмер з'яўляўся дырэктарам ТАА "Авангардбізнэсрэсурс", быў заснавальнікам камерцыйных фірм у Расіі. Суд прызнаў Штэрмера вінаватым ва ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці.
01.12.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
У калонію ён прыехаў пасля інсульту. "Валянцін вельмі павольна гаварыў, ды і хадзіў з цяжкасцю - калі мы ішлі з працы, ён заўсёды адставаў, таму што не паспяваў. Плюс зімой паслізнуўся і ўпаў. У яго быў ці то пералом рукі, ці то вывіх", - распавёў палітвязень.
Дакладная дата смерці невядомая. Таксама няма ўпэўненасці, ці памёр Штэрмер у калоніі ці быў вывезены ў шпіталь — турэмны ці грамадзянскі. У рэаліях лукашэнкаўскай дыктатуры ўся падобная інфармацыя хаваецца.
Вырак суда 04.10.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Арцём быў асуджаны летам 2023 года па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 26.06.2023
невядома гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Згодна з праўладным тэлеграм-каналам 45-гадовы Аляксандр, галоўны інжынер завода ААТ «Мілкавіта» ", спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму, а таксама дасылаў грошы ў фонд BySol.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.