Старшы следчы Гомельскага гарадскога аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнік юстыцыі. Датычны да парушэнняў правоў і свабод грамадзян Беларусі.
Старшы следчы Гомельскага гарадскога аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнік юстыцыі. Датычны да парушэнняў правоў і свабод грамадзян Беларусі.
Выкладчыцу затрымалі ў канцы кастрычніка ці на пачатку лістапада 2024 года. Справа ў каментарах у тэлеграме - яе рахунак зарэгістраваны на ўласны нумар, і ў нейкі момант яна паставіла туды ў якасці выявы ўласнае фота, хоць калісьці пакінула з акаўнта шмат каментароў.
Апошнія гады Галіна працавала на кафедры агульнай і біяарганічнай хіміі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Таксама трэніравала людзей да паступлення на факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.
Вырак суда дата невядомая
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Ірына на пенсіі і займаецца рукадзеллем: вяжа кручком і спіцамі, а таксама ўласнаручна ўпрыгожвае свой падворак.
13 студзеня 2025 года Ірына была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.11 у судзе Навабеліцкага раёна г. Гомеля. Пасля адбыцця сутак, Ірына выйшла на волю і паехала наведаць сястру ў РФ. Затое гэты час на яе завялі крымінальную справу і аб'явілі ў вышук, пра што ёй не было вядома. Пры вяртанні назад у РБ, у цягніку, Ірына была затрымана і змешчана ў ІЧУ у Петэгрбургу, пасля чаго вывезена ў Мінск у СІЗА.
У Ірыны пад апекай была 80-гадовая маці.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезена ва Украіну.
Вырак суда дата невядомая
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.