Праваабаронцам вядомыя некалькі фактаў адміністрацыйнага пераследу Нэлі Алфёравай. Пра некаторыя з іх жанчына расказвала ў адным са сваіх відэазваротаў да Лукашэнкі і вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў у 2021 годзе, дэталі іншых былі высветлены ў судах.
У 2020 годзе палачанка была назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах. На той час ля сілавых структур яна ўжо была на асаблівым уліку.
У канцы 2021 года жанчына вырашыла разам з сынам з'ехаць з Беларусі. У відэароліках яна расказвала аб праблемах, з якімі давялося сутыкнуцца на эміграцыі. Вядучая праграмы на праўладным тэлеканале "Звязда" дзякавала Алфёраву за шчырасць і запрашала хутчэй вярнуцца дадому. Знаёмыя эмігранты-беларусы прапаноўвалі жанчыне і практычную дапамогу, і грашовую. Але яна адмаўлялася і пры гэтым» выглядала прыгнечанай, зламанай". Жанчына і на самой справе неўзабаве вярнулася ў Беларусь.
У канцы 2023 года на старонках Нэлі Алфёравай перыядычна з'яўляліся тэксты з крытыкай дзейных беларускіх уладаў. І адначасова жанчына пісала аб тым, што яе таемна пераследуюць, што ў сваёй кватэры яна знаходзіць утоеныя відэакамеры...
Таксама ў сацыяльных сетках жыхаркі Полацка можна заўважыць шмат рэпостаў з інтэрнет-рэсурсаў, прызнаных "экстрэмісцкімі". Верагодна, супрацоўнікі міліцыі заўважылі гэта і затрымалі Нэлі.
Мікалая неаднаразова судзілі за "несанкцыянаваны пікет", а ў сакавіку 2022 года мужчыну арыштавалі на 20 сутак за заклікі да ўдзелу ў акцыі пратэсту 27 лютага. Яго затрымлівалі дома пяцёра сілавікоў у бронікамізэльках.
05.12.2023 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда, прыгавор уступіў у сілу.
Вырак суда 13.09.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Ігара двойчы асудзілі летам 2022 года за каментары ў адрас прадстаўнікоў улады ў Telegram-чатах і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, а таксама да выплаты кампенсацыі.
У студзені 2023 года адбылося судовае паседжанне «аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу», аднак яго вынік невядомы.
Вырак суда 07.06.2022
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, невядома рублёў кампенсацыі.
Вырак суда 13.07.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, прыблізна 6880 рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя 30.09.2022
прысуд пакінуты без змены.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, прыблізна 6880 рублёў кампенсацыі.
Паводле першага абвінавачання, з 5 жніўня 2020 года па 11 жніўня 2021 года Андрэй не менш за 20 разоў пакідаў у каментарах сацсетак абразы на адрас Лукашэнкі. У траўні 2022 года яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання.
Аднак неўзабаве яго асудзілі паўторна. Па матэрыялах другога абвінавачання, у перыяд з 5 жніўня 2020 года па ліпень 2021 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» Андрэй неаднаразова размяшчаў зневажальныя і абразлівыя каментары ў адрас Наталлі Качанавай, Уладзіміра Макея і іншых афіцыйных асоб. Яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
Месца адбывання пакарання невядома. У Андрэя хворыя пажылыя бацькі, якія патрабуюць догляду.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.