Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Барысавец Наталля Іосіфаўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 1640 рублёў. Вяла судовы працэс, які тычыцца іску Юрыя Лычкоўскага аб абароне гонару і годнасці да газеты “Витебский курьер” і Мікалая Петрушэнкі. Адказчык у судзе не прысутнічаў, а суддзя дапамагала сведкам, якія абвяргалі заявы істца, даваць паказанні. 21 ліпеня 2023 года Барысавец прызнала вінаватай шматдзетную маці Вікторыю Козун у “распаўсюджанні экстрэмісцкіх матэрыялаў” і прызначыла ёй пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 1110 рублёў, пасля чаго атрымала павышэнне.

Ганна была прызнана вінаватай у верасні 2021 года па крымінальнай справе аб абразе суддзі.
Паводле матэрыялаў справы, 30 лістапада 2020 года ў Мінску, знаходзячыся на вуліцы Чайлыткі, Ганна размясціла ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», у групе «Вусаты прус», паведамленне ў адрас суддзі, якое змяшчае абразлівую фармулёўку: «Мярзота, усё табе вернецца, і вельмі хутка». Суд указаў, што сваімі дзеяннямі яна замахнулася на аўтарытэт і гонар суддзі і падарвала прэстыж судовай сістэмы.
Вырак суда 15.09.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.