Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш як 82 рашэнняў, аб прысуджэнні не менш як 40 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі, у гэты лік уваходзяць і адмовы па разглядах скаргаў на прыгаворы судоў іншых інстанцый.
Разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня берасцейкі Паліны Шарэнда-Панасюк на рашэнне суда Чыгуначнага раёна Гомеля. Суддзя Мікалай Маратаеў пастанавіў пакінуць прысуд у сіле.
26 лютага 2024 года, Маратаеў Мікалай Валянцінавіч быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, выбары ў якую былі сфальсіфікаваныя, што пацвярджае той факт, што ён з'яўляецца актыўным прыхільнікам дзейнай улады ў краіне, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і падтрымлівае палітычна матываваныя рэпрэсіі ў краіне.
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш як 82 рашэнняў, аб прысуджэнні не менш як 40 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі, у гэты лік уваходзяць і адмовы па разглядах скаргаў на прыгаворы судоў іншых інстанцый.
Разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня берасцейкі Паліны Шарэнда-Панасюк на рашэнне суда Чыгуначнага раёна Гомеля. Суддзя Мікалай Маратаеў пастанавіў пакінуць прысуд у сіле.
26 лютага 2024 года, Маратаеў Мікалай Валянцінавіч быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, выбары ў якую былі сфальсіфікаваныя, што пацвярджае той факт, што ён з'яўляецца актыўным прыхільнікам дзейнай улады ў краіне, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і падтрымлівае палітычна матываваныя рэпрэсіі ў краіне.
З матэрыялаў абвінавачання вядома, што Кушнароў з выкарыстаннем мабільнага тэлефона са жніўня 2020 года па люты 2022 года неаднаразова размяшчаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» публікацыі, у якіх утрымліваліся абразы Прэзідэнта, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананнем імі сваіх абавязкаў.
Пры гэтым у публікацыях прыводзіліся па меркаванні суда, загадзя ілжывыя і не адпавядаючы рэчаіснасці дадзеныя, якія ганьбілі і прыніжалі гонар і годнасць пацярпелых.
Жыхар п. Ільіч Рагачоўскага раёна. Затрыманы па арт.130 і 369 Крымінальнага кодэкса. 1 верасня 2022 г. быў вынесены прысуд: палітвязень быў прызнаны вінаватым і асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У Гомельскім абласным судзе 26 красавіка 2023 г. пачаўся разбор па новай крымінальнай справе, узбуджанай супраць палітвязня. Палітвязня перавялі ў СІЗА-3 .
Па выніках другога суда Андрэя прыгаварылі да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.Разгляд праходзіў у закрытым рэжыме 22 мая 2023 г.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Андрэй Сцепанькоў.
Вырак суда 01.09.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 26.10.2022
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 22.05.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 28.07.2023
прысуд пакінуты без змены.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дзяніс быў асуджаны за надпіс "Не забудзем" на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, які быў застрэлены каля станцыі метро "Пушкінская" падчас пратэсту, які праходзіў 10 жніўня 2020 года ў Менску.
Палітвязня затрымалі паўторна 15 лютага 2022 года па справе "экстрэмісцкага чата", і ў ліпені 2022 года асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады ў сацыяльных сетках. Суд прызначыў яму адзін год і сем месяцаў зняволення ў калоніі, улічваючы неадбыты тэрмін.
10 чэрвеня 2023 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 08.12.2020
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 255 рублёў кампенсацыі.
Грамадскую актывістку затрымалі 3 студзеня 2021 года ў яе дома пасля таго, як сілавікі выламалі дзверы, правялі ператрус і канфіскавалі частку рэчаў. Паліну асудзілі за "пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" і "абразу прадстаўніка ўлады". Яна адмовілася даваць паказанні як на следстве, так і ў судзе.
У красавіку 2022 года тэрмін Паліны быў павялічаны паводле абвінавачання ў «непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі», а ў кастрычніку 2023 года яе зноў асудзілі па гэтым жа артыкуле. Паліна - першая палітвязня жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле. Гэты артыкул прымяняецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, часта за меркаваныя парушэнні.
Палітвязень сістэматычна падвяргаюць псіхалагічнаму ціску і фізічнаму гвалту; яе неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, карцэр і ПКТ.
Рада БНР узнагародзіла Паліну Шарэнда-Панасюк ордэнам Пагоні.
У сакавіку 2024 года ў прапагандысцкім сюжэце пра Паліну выпадкова паказалі жоўтую бірку з указаннем даты заканчэння зняволення - 21 траўня. Аднак у гэты дзень яе не выпусцілі, і ёй трэці раз прад'явілі абвінавачанне ў «непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі», паводле якога яе зноў асудзілі ў кастрычніку 2024 года.
Выйшла на волю 1 лютага 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання (4 тэрміны запар).
Актывістка, праваабаронца і валанцёрка Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна” была затрымана 21 студзеня 2021 года ў аэрапорце. Пазней яе асудзілі за "арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
24 верасня 2022 года Таццяна была вызвалена па памілаванні, правёўшы ў зняволенні 1 год і 8 месяцаў.
Леанід, старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна”, з'яўляецца праваабаронцам з 20-гадовым досведам працы па аднаўленні парушаных правоў грамадзян. Ён актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і накіраванні мноства індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі. У 2020 годзе Леанід аказваў юрыдычную дапамогу ў абскарджанні рашэнняў судоў па справах удзельнікаў мітынгаў у Гомелі, якія праходзілі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. У студзені 2021 года яго затрымалі і асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту.
Вызвалены 21 ліпеня 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У пачатку сакавіка 2024 года супраць Леаніда была ўзбуджана завочная крымінальная справа за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". У чэрвені гэтага ж года адбыўся завочны суд, на якім яму было прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.