Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Нямкова Алена Аляксандраўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 4076.5 рублёў і адміністрацыйнага арышту на тэрмін не менш за 6 сутак.
Вынесла прысуд жыхарцы Белаазёрска Крысціне Чайчыц, якая пакінула ў інтэрнэце каментары пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Тым самым, паводле версіі следства, яна абразіла прадстаўніка ўлады (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса). Нямкова прысудзіла Крысціне пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і штраф у памеры 50 базавых велічыняў.
Асудзіла Вадзіма Пашкевіча, жыхара горада Бярозы, за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства і вынесла прыгавор з пакараннем у выглядзе штрафу ў 10 базавых велічынь. Масавым мерапрыемствам стала фота з бел-чырвона-белым сцягам у лесе без людзей. Пазней здымак быў размешчаны ў Інтэрнеце.

Крысціна была асуджана ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, 29 верасня 2021 года, даведаўшыся пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, Крысціна пакінула ў адным з чатаў у мэсэнджэры Telegram каментар: «мая хата ўжо не мая крэпасць» і «нідзе нельга схавацца ад гэтых стварэнняў». Гэтыя выказванні следства расцаніла як абразу прадстаўніка ўлады, што было пацверджана заключэннем лінгвістычнай экспертызы ў судзе.
Вырак суда 28.07.2022
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 50 базавых велічынь штрафу.
Таццяну асудзілі за каментар, пакінуты 14 жніўня 2020 года ў сацсетцы "Аднакласнікі" пад фота супрацоўніка міліцыі Юрыя Чарнышкова. Па версіі абвінавачання, яна публічна абразіла прадстаўніка ўлады з мэтай падарваць аўтарытэт дзяржаўных органаў. Экспертыза палічыла яе словы негатыўнай ацэнкай. Суд прыгаварыў Таццяну да абмежавання волі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.