Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове. 11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу. У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове. 11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу. У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Зыходзячы з інфармацыі, за ёй сачылі і затрымалі каля крамы. Дома ў яе правялі ператрус. Вядома, што яе затрымалі ў межах крымінальнай справы, але падрабязнасці невядомыя. Зараз яе ўтрымліваюць у ІЧУ Гродна.
Мужчына, паводле матэрыялаў абвінавачання, размясціў у Telegram публікацыі, у якіх даваў негатыўную ацэнку Лукашэнку — у паведамленнях выкарыстоўвалася ненарматыўная лексіка. У іх абвінавачаны, нібыта, таксама заклікаў да гвалту ў дачыненні да вайскоўцаў РФ і РБ, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, распальваў нацыянальную і сацыяльную варожасць: «расійскія захопнікі, якія ўдзельнічаюць у гвалтоўным захопе чужой дзяржаўнай тэрыторыі ваеннай сілай».
Вырак суда 31.03.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Анатоль быў асуджаны за пакінутыя ў сваім профілі ў «Аднакласніках» публікацыі, якія ўтрымлівалі зневажальную інфармацыю пра Лукашэнку. Згодна з пазіцыяй абвінавачання, іх мэтай было публічна нанесці шкоду аўтарытэту дзяржаўнай улады і распаўсюдзіць загадзя ілжывыя звесткі, якія зневажаюць Лукашэнку.
Анатоль прызнаў віну поўнасцю.
Выйшаў на волю ў маі 2025 года , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Мікалай — былы мытнік, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада". Быў затрыманы ў верасні 2022 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па некалькіх артыкулах, уключаючы "наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, здзейсненае арганізаванай групай".
У красавіку 2023 года ён быў прызнаны вінаватым: паводле версіі абвінавачання, Мікалай за грошы дапамагаў жадаючым незаконна перасякаць беларуска-літоўскую мяжу, а таксама ўдзельнічаў у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.
Данііла, які працаваў у Гродзенскім філіяле "Белтэлекама" затрымалі за некалькі каментароў у сацыяльных сетках у пачатку кастрычніка 2022 года і змясцілі да суда пад варту.
11.04.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю летам 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Мужчына працуе тэрапеўтам прыёмнага спакою гарадской бальніцы г. Ліды. Па папярэдняй інфармацыі, затрымалі за лайкі і каментары ў 2020 годзе.
Неўзабаве стала вядома, што Андрэя Красніка збіраюцца судзіць паўторна: у судзе Лідскага раёна 17 красавіка 2023 г. павінна адбыцца паседжанне па справе супраць палітвязня па ч. 2 арт. 366 КК (Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы) і ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць парадак, або актыўны ўдзел у іх). Справу прызначаны разглядаць суддзя УладзімірФёдаравіч .
Як заявіла следства, Руслан з лютага 2017 па лістапад 2020 размясціў на сваёй старонцы ў "Аднакласніках" публікацыі з абразлівымі і паклёпніцкімі выказваннямі на адрас Лукашэнкі. Таксама ў публікацыях прысутнічалі абвінавачванні Лукашэнкі ў забойстве.
Працуе майстрам на элеватары на ААТ "Лідахлебапрадукт". У дзень затрымання Ігара выклікалі на прахадную, спачатку два "супрацоўнікі", потым падляцеў бус, з якога выскачыў АМАП у экіпіроўцы. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
22 снежня 2022 года адбыўся апеляцыйны суд.
Вырак суда 03.11.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Грамадзянка РФ. У Алены 2 непаўналетнія дачкі (2014 і 2015 г.н.).
Да суда трымаласяў СІЗА 8месяцаў .
У сакавіку 2023 года стала вядома аб цяжкім стане Алены ў ПК-4, дзе яна адбывала пакаранне. "Напрыклад, калі аднойчы Алена была ў вельмі цяжкім стане, ёй не аказвалася меддапамога, хаця ўсё было надзвычай дрэнна. Трымалася тэмпература пад 40, трызніла, потым пачаліся праблемы з суставамі, абсцэс. Але тады яе нават у санчастку не прызначылі, зняволеныя самі яе туды аднеслі", - распавяла адна з былых зняволеных.
Выйшлана волю 29 кастрычніка 2024 г.,цалкам адбыўшытэрмінпа прысудзе.
Уладальнік дог-гасцініцы ў Гродне і мае вышэйшую адукацыю.
Паўла абвінавацілі ў тым , што ён у сацсетцы “Вконтакте” “размясціў публікацыі ў выглядзе непрымальных для выкарыстання з пункту гледжання сучаснай культуры выяў з тэкставымі паведамленнямі”, якія суд расцаніў як прыніжаючыя гонар і годнасць Лукашэнкі.
11.11.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 22.12.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Андрэя абвінавацілі ў тым , што ён з мабільнага тэлефона ў сацсетцы "Аднакласнікі" пакінуў публікацыю з выявай і тэкстам, якія "прыніжаюць гонар і годнасць асобы, абразлівую інфармацыю і негатыўную ацэнку" Лукашэнку. Публікацыі Андрэя на старонцы заўважыў супрацоўнік міліцыі падчас маніторынгу сацыяльных сетак.
Андрэй мае на ўтрыманні непаўналетняга дзіцяці.
У канцы лістапада 2023 года быў вызвалены пасля заканчэння тэрміна пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.