Ягор, грамадзянін Расіі, быў затрыманы 4 траўня 2021 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа на здымнай кватэры пасля ператрусу і падвергся жорсткаму збіццю. Цягам сямі месяцаў яго ўтрымлівалі ў СІЗА па абвінавачанні ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — за агучванне відэаролікаў і аўдыёпаведамленняў у тэлеграм-канале «АГСБ». Аднак у снежні таго ж года яго асудзілі па артыкулах «распальванне варожасці» і «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі», прызначыўшы максімальна магчымы тэрмін пазбаўлення волі.
У чэрвені 2022 года ўмовы ўтрымання былі ўзмоцнены, і Ягора перавялі на турэмны рэжым.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Андрэй, сківічна-тварны хірург дзіцячай лякарні, быў затрыманы ў траўні 2021 года пасля ператрусу ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле аб "абразе прэзідэнта". Ягоная жонка разам з дзецьмі была вымушаная пакінуць краіну. Пазней Андрэю былі прад'яўленыя абвінавачанні ва "ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", а таксама ва "ўдзеле ў масавых беспарадках".
У красавіку 2022 года Андрэй быў асуджаны па чатырох крымінальных артыкулах за ўдзел у пратэстных акцыях, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе, і за публікацыі ў сацыяльных сетках, якія былі кваліфікаваныя як абразы і распальванне варожасці.
У чэрвені 2024 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання, перавёўшы на турэмны рэжым да канца тэрміну.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Актывістка і валанцёрка Вольга была затрымана ў сакавіку 2021 года. У момант затрымання да яе прымяняўся фізічны гвалт. Яна была асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску ў 2020 годзе супраць гвалту і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, а таксама па артыкуле аб «стварэнні экстрэмісцкага фармавання ці ўдзеле ў ім».
Вольга была назіральніцай на выбарах, валантэрыла каля менскага ізалятара ў завулку Акрэсціна, а пазней — у судах. Яе некалькі разоў затрымлівалі падчас вулічных пратэстаў і штрафавалі на значныя сумы.
У верасні 2024 года Вольга была вызвалена, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.