Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кузняцоў Аляксандр Мікалаевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Кузняцоў аказваў псіхалагічны ціск на палітвязняў Кацярыну Бахвалаву, Таццяну Канеўскую, Ганну Вішняк, Мію Міткевіч. Уладкоўваў правакацыі, прыдумляў прычыны для неабгрунтаваных спагнанняў. Аддаваў загады аб збіцці зняволеных.
Паводле інфармацыі ад былой палітвязні Наталлі Хершэ, Кузняцоў не дазваляў мець у ПКТ ёмістасць для гігіенічных працэдур.
Па ўказе Кузняцова іншыя асуджаныя псавалі ежу, прызначаную для палітвязняў, не давалі ім спаць. Палітвязняў прымушалі да сталай працы і ўборкі тэрыторыі, аблівалі па начах, псавалі іх рэчы, кідалі скарыстаныя сродкі гігіены ім у ложак, падкідвалі іголкі. Таксама Кузняцоў датычны да складання рапартаў аб парушэннях палітвязняў па надуманых прычынах, ён казаў, што такія людзі - баласт гэтага свету, прымушаў да самагубства.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кузняцоў Аляксандр Мікалаевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Кузняцоў аказваў псіхалагічны ціск на палітвязняў Кацярыну Бахвалаву, Таццяну Канеўскую, Ганну Вішняк, Мію Міткевіч. Уладкоўваў правакацыі, прыдумляў прычыны для неабгрунтаваных спагнанняў. Аддаваў загады аб збіцці зняволеных.
Паводле інфармацыі ад былой палітвязні Наталлі Хершэ, Кузняцоў не дазваляў мець у ПКТ ёмістасць для гігіенічных працэдур.
Па ўказе Кузняцова іншыя асуджаныя псавалі ежу, прызначаную для палітвязняў, не давалі ім спаць. Палітвязняў прымушалі да сталай працы і ўборкі тэрыторыі, аблівалі па начах, псавалі іх рэчы, кідалі скарыстаныя сродкі гігіены ім у ложак, падкідвалі іголкі. Таксама Кузняцоў датычны да складання рапартаў аб парушэннях палітвязняў па надуманых прычынах, ён казаў, што такія людзі - баласт гэтага свету, прымушаў да самагубства.
Паводле легенды прапаганды, яна "стукалася ў зачыненыя дзверы пасля заканчэння галасавання, а пасля пераслала відэа экстрэмісцкаму рэсурсу".
Алена на відэа на праўладным канале кажа, што даслала відэа знаёмай, якая жыве за мяжой, а далейшы лёс файла ў невядомы.
Родам Алена з Магілёва, але вучылася ў Мінску на архітэктурным факультэце БНТУ. Некаторы час працавала архітэктарам, а потым стала мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожванні і посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і роспісам.
Вырак суда 29.05.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дыяна 34-гадовая брастаўчанка. Працуе ў EPAM і ўзначальвае там каманду тэсціроўшчыкаў. Пасля пачатку вайны яна разам з сынам, якому зараз 7 гадоў, выехала ў Тбілісі. Але ў нейкі момант вырашыла вярнуцца ў Беларусь, хаця час ад часу выязджала за мяжу.
У яе інстаграме ёсць фота з Варшавы, якое датуецца 29 чэрвеня 2023 года, праз тры дні быў апублікаваны здымак з Мірскага замка. А потым дзяўчына адусюль знікла.
03.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прыгавор уступіў у сілу.
Галіне Краснянскай 67 гадоў. Родам з Бабруйска, верагодна, з сям'і вайскоўца-у сацсетках паказана, што яна нарадзілася ў «ваенным мястэчку Кісялевічы». Калісьці там быў буйны вайсковы гарнізон і школа была створана як раз для дзяцей вайскоўцаў. Пасля школы паехала ў Менск вучыцца на хіміка ў беларускім тэхналагічным інстытуце (цяпер — Галін. яе сацсеткам. Напрыклад, з 1981-га па 1986-ы ў частцы № 48819, якая базавалася ў прасавецкай частцы Германіі-ГДР. Верагодна, пасля яна пераехала ў Швецыю. Яна павінна мець і шведскае грамадзянства. Невядома, калі жанчына вярнулася ў Беларусь, але не раней за вясну 2023-га года. Дата затрымання невядомая таксама. Артыкул, па якім абвінавачваюць Галіну часцей за ўсё азначае ахвяраванне беларускім добраахвотнікам ці на дапамогу Украіне.
21 чэрвеня 2025 года Галіна была вызвалена пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезена ў Літву.
Тамары па арт.342 ч.1 было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год, да гэтага пакарання судом была часткова далучана неадбытая частка пакарання, назначанага па прыгавору суда Ленінскага раёна г.Мінска ад 30.06.2022 па ч. 2 арт. 206 КК РБ , і канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 16.02.2024:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сутнасць справы і прысуд пракаментаваў дзяржаўнаму тэлебачанню памочнік пракурора г.Брэста. З роліка і каментара пракурора вынікае, што Санкоўскай паставілі наступнае: у 2020 і 2021 годзе яна ў адным тэлеграм-чаце апублікавала выяву дзяржфлага Беларусі, а на фоне была нацысцкая свастыка (у гэтым складалася «здзек над дзяржсімваламі»), а таксама зноў жа ў мэсэнджэры Telegram апублікавала «абразлівае» паведамленне пра Юрыя Караева (нагадаем, што з чэрвеня 2019 па канец кастрычніка 2020 г. Караеў з'яўляўся кіраўніком МУС, пасля заняў пасаду памочніка Прэзідэнта па Гродзенскай вобласці), а таксама ў мэсэнджэры Telegram апублікавала некалькі паведамленняў пра А.Лукашэнку таксама палічылі "абразлівымі".
Вырак суда 14.12.2023:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Дзяўчына з'яўляецца грамадзянкай Украіны, родам з горада Херсон. Яна вучылася ў Кітаі, скончыла там універсітэт у 2015 годзе, а ў 2016 годзе пераехала ў Беларусь. У Беларусі працавала перакладчыцай з кітайскай.
Кацярыну затрымалі пры праходжанні беларускай мяжы. Ад яе запатрабавалі даць на праверку тэлефон, яна падала яго супрацоўнікам разам з паролямі. Беларускія сілавікі знайшлі, што 30 сакавіка 2022 года яна адправіла 2 відэа ў чат-бот рэдакцыі "Люстэрка". На відэа было перамяшчэнне расійскай ваеннай тэхнікі пад Мінскам, якое яна сама захавала.
12.12.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Увечары 28 чэрвеня 2024 года з'явілася раптоўная інфармацыя аб вызваленні з беларускіх калоній пяці палітвязняў. Украінскія ўлады дабіліся вызвалення сваіх грамадзян па абмене як палонных. Так на волі аказаліся Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант "справы ў Мачулішчах" Мікалай Швец. Умовы абмену не паведамляюцца. Адзначаецца, што ўдзел у вызваленні прыняў Ватыкан. Вызваленых палітвязняў даставілі ва Украіну 28 чэрвеня - у СМІ з'явілася іх фота з аэрапорта "Жуляны".
Вырак суда 13.10.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.