Аляксандр Мікалаевіч Кузняцоў (Джасаў)
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Папраўчая калонія №4. Старэйшы аператыўны супрацоўнік.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кузняцоў Аляксандр Мікалаевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Кузняцоў аказваў псіхалагічны ціск на палітзняволеных Кацярыну Бахвалаву, Таццяну Канеўскую, Ганну Вішняк, Мію Міткевіч. Уладкоўваў правакацыі, прыдумляў прычыны для неабгрунтаваных спагнанняў. Аддаваў загады аб збіцці зняволеных.
Паводле інфармацыі ад былой палітзняволенай Наталлі Хершэ, Кузняцоў не дазваляў мець у ПКТ ёмістасць для гігіенічных працэдур.
Па ўказе Кузняцова іншыя асуджаныя псавалі ежу, прызначаную для палітзняволеных, не давалі ім спаць. Палітзняволеных прымушалі да сталай працы і ўборкі тэрыторыі, аблівалі па начах, псавалі іх рэчы, кідалі скарыстаныя сродкі гігіены ім у ложак, падкідвалі іголкі. Таксама Кузняцоў датычны да складання рапартаў аб парушэннях палітзняволеных па надуманых прычынах, ён казаў, што такія людзі - баласт гэтага свету, прымушаў да самагубства.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Алеся, маці дваіх дзяцей і жонка палітвязня Максіма Сяргеенкі, была затрыманая ў выніку масавага рэйду сілавых структур у студзені 2024 года, накіраванага на сваякоў палітвязняў і людзей, якія дасылалі пасылкі і лісты зняволеным.
21 лютага суд Кастрычніцкага раёна Магілёва разгледзеў справу Алесі ў межах “Дэкрэта №7” “Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе”. Па гэтым дэкрэце ў Беларусі судзяць тых, супраць каго была праведзена масавая праверка ў канцы студзеня 2024 года. Тады супрацоўнікі КДБ спрабавалі высветліць, хто атрымліваў прадуктовую дапамогу з-за мяжы ў рамках дзейнасці арганізацыі INeedHelp, прызнанай так званым "экстрэмісцкім фармаваннем".
У ліпені 2024 года Алесю судзілі па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас масавага рэйду сілавых структур па сваяках палітвязняў і па людзях, якія дапамагалі ім.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Грамадзянка Украіны з Чарнігава. Часам ездзіла ў Беларусь, у выніку была затрымана. У Наталлі два сыны, момант затрымання малодшаму было 2.5 месяцы. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. 12.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Увечары 28 чэрвеня 2024 года з'явілася раптоўная інфармацыя аб вызваленні з беларускіх калоній пяці палітвязняў. Украінскія ўлады дабіліся вызвалення сваіх грамадзян па абмене як палонных. Так на волі аказаліся Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант "справы ў Мачулішчах" Мікалай Швец. Умовы абмену не паведамляюцца. Адзначаецца, што ўдзел у вызваленні прыняў Ватыкан. Вызваленых палітвязняў даставілі ва Украіну 28 чэрвеня - у СМІ з'явілася іх фота з аэрапорта "Жуляны".
- Аб'яднанні
Паводле легенды прапаганды, яна "стукалася ў зачыненыя дзверы пасля заканчэння галасавання, а пасля пераслала відэа экстрэмісцкаму рэсурсу".
Алена на відэа на праўладным канале кажа, што даслала відэа знаёмай, якая жыве за мяжой, а далейшы лёс файла ў невядомы.
Родам Алена з Магілёва, але вучылася ў Мінску на архітэктурным факультэце БНТУ. Некаторы час працавала архітэктарам, а потым стала мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожванні і посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і роспісам.
Дыяна 34-гадовая брастаўчанка. Працуе ў EPAM і ўзначальвае там каманду тэсціроўшчыкаў. Пасля пачатку вайны яна разам з сынам, якому зараз 7 гадоў, выехала ў Тбілісі. Але ў нейкі момант вырашыла вярнуцца ў Беларусь, хаця час ад часу выязджала за мяжу.
У яе інстаграме ёсць фота з Варшавы, якое датуецца 29 чэрвеня 2023 года, праз тры дні быў апублікаваны здымак з Мірскага замка. А потым дзяўчына адусюль знікла.
03.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прыгавор уступіў у сілу.
Маці палітвязні блогеркі Вольгі Такарчук (была вызваленая ў чэрвені 2022 года пасля адбыцця тэрміна пакарання). Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія дасылалі пасылкі і лісты палітвязням.
10.09.2026 года выйшла на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Наталля была затрымана падчас масавага рэйду сілавых структур 23–24 студзеня 2024 года, накіраванага супраць сваякоў палітвязняў і людзей, якія выказвалі ім салідарнасць. Яе асудзілі ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Вызвалена 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія дасылалі пасылкі і лісты палітвязням.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
У Вікторыі трое дзяцей, двое з іх непаўналетнія (малодшаму 3 гады). Да суда знаходзілася пад закладам дома.
Пасля прысуду ў зале суда была ўзятая пад варту.
26.04.2024 была разгледжана апеляцыйная скарга, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена зімой 2024 года.
2 красавіка 2024 г. у Вольгі адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
02.04.2024 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда, прыгавор уступіў у сілу.
Выйшла на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Замежныя грамадзяне
- Пенсіянеры
Галіне Краснянскай 67 гадоў. Родам з Бабруйска, верагодна, з сям'і вайскоўца-у сацсетках паказана, што яна нарадзілася ў «ваенным мястэчку Кісялевічы». Калісьці там быў буйны вайсковы гарнізон і школа была створана як раз для дзяцей вайскоўцаў. Пасля школы паехала ў Менск вучыцца на хіміка ў беларускім тэхналагічным інстытуце (цяпер — Галін. яе сацсеткам. Напрыклад, з 1981-га па 1986-ы ў частцы № 48819, якая базавалася ў прасавецкай частцы Германіі-ГДР.
Верагодна, пасля яна пераехала ў Швецыю. Яна павінна мець і шведскае грамадзянства.
Невядома, калі жанчына вярнулася ў Беларусь, але не раней за вясну 2023-га года. Дата затрымання невядомая таксама. Артыкул, па якім абвінавачваюць Галіну часцей за ўсё азначае ахвяраванне беларускім добраахвотнікам ці на дапамогу Украіне.
21 чэрвеня 2025 года Галіна была вызвалена пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезена ў Літву.
Мае вышэйшую юрыдычную адукацыю (БДУ). Працавала ў кансалтынгавай кампаніі Parada+partners.
Па падліках праваабаронцаў выйшла на волю 9 студзеня 2025 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.