Аляксандр Фаміч Шэга
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. Следчы ізалятар №6, рэжымны аддзел. Начальнік аддзела, маёр. Раней намеснік начальніка па рэжымна-аператыўнай рабоце Брэсцкага СІЗА-7. Перамяшчаецца паміж СІЗА-6 і СІЗА-7, верагодна, з-за скаргаў.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Шэга Аляксандр Фаміч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Шэга Аляксандр асабіста збіваў затрыманых, ствараў невыносныя ўмовы ўтрымання і прыдумваў новыя правілы паводзін у следчым ізалятары для аказання ціску на затрыманых.

Спіс рэпрэсаваных
Віктар быў затрыманы і асуджаны за спробы блакіравання руху чыгуначнага транспарта. У двух выпадках блакіроўка спрацавала, у выніку чаго быў парушаны рух цягнікоў.
Вызвалены ў жніўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Уладзімір быў затрыманы і асуджаны за спробы блакіравання руху чыгуначнага транспарта. У двух выпадках блакіроўка спрацавала, у выніку чаго быў парушаны рух цягнікоў.
Вызвалены ў жніўні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей быў затрыманы і асуджаны за спробы блакіравання руху чыгуначнага транспарту. У двух выпадках блакіроўка спрацавала, у выніку чаго быў парушаны рух цягнікоў.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў жніўні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Андрэй быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульны ўрон склаў каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў траўні 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Андрэй быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
- Аб'яднанні
- Ваенныя
Віталь быў затрыманы ў сакавіку 2021 года і асуджаны за "абразу" некалькіх брэсцкіх суддзяў і Лукашэнкі. Абвінавачанне грунтавалася на тым, што ён падаў у канцылярыі судоў іскавыя заявы, у якіх змяшчаліся "негатыўныя адзнакі", прызнаныя экспертамі як абразлівыя.
Вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У снежні 2023 года суд Брэсцкага раёна разглядаў новую крымінальную справу супраць Віталя па артыкулах за "абразу" і "пашкоджанне дакументаў" у закрытым рэжыме. Віталь на суд не з'явіўся, і ягонае месцазнаходжанне на дадзены момант невядомае.
Аляксандр быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Быў вызвалены ў снежні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў снежні 2024 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Аляксандр быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
У чэрвені 2025 года выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Сілавікі
Андрэй быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Андрэй Хвескавец.
- Аб'яднанні
- Будаўнікі
11 жніўня 2020 года, падчас пратэстаў у Менску, Мікіта сустрэўся з братам і ягонай жонкай, каб паказаць матацыкл. Да іх пад'ехала міліцыя, і калі Мікіта папрасіў паказаць пасведчанні, яго сілай знялі з матацыкла, збілі дубінкамі і павезлі ў РУУС. Пазней, у лістападзе 2020 года, ён быў узяты пад варту і асуджаны за "супраціўленне супрацоўніку міліцыі".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў верасні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 11.07.2021 | Кочур Никита Михайлович находится в ик-22 |
Аляксей быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Валеры быў асуджаны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, за ўдзел у "масавых беспарадках".
Выйшаў на волю ў маі 2025 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Іван быў асуджаны за нібыта аказаны супраціў супрацоўніку міліцыі на акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Брэсце.
Вызвалены ў жніўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Затрыманыя да 18 гадоў
Сяргей быў прызнаны вінаватым у рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Паводле матэрыялаў справы, агульны ўрон перавысіў 27 тысяч беларускіх рублёў
Вызвалены ў снежні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.