У 2020 годзе на YouTube быў апублікаваны аўдыёзапіс, дзе Сташэўскі аказвае ціск на настаўнікаў з выбарчай камісіі, каб тыя сфальсіфікавалі вынікі галасавання шляхам узаемнай замены колькасці галасоў Лукашэнку і Ціханоўскай. Пасля гэтага ён быў зняты з пасады кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Віцебска і прызначаны намеснікам начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Аляксандра асудзілі за каментар пад пасадай аб кіраўніку адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебску Сяргею Сташэўскаму, які, паводле звестак публікацыі, прымушаў настаўнікаў перапісваць пратаколы выбараў. Гэта ўжо быў не першы працэс у Віцебску за абразу Сташэўскага.
Па падліках праваабаронцаў, увесну 2024 года Аляксандр быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 21.07.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Арцём быў асуджаны за каментар, пакінуты ва «УКантакце» пад відэа пра чыноўніка Сяргея Сташэўскага, які, як паведамлялася, прымушаў сябраў выбарчай камісіі падрабляць пратаколы. Першапачаткова Арцёму прызначылі «хатнюю хімію», аднак пасля пракурорскага пратэсту прысуд быў зменены на «хімію» з накіраваннем у папраўчую ўстанову.
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда дата невядомая
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Пратэст пракурора 19.03.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.