Юлія Сцяпанаўна Шут
Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 175 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш за 1465 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш за 23150 рублёў штрафаў, не менш за 46 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі.
Асудзіла на 15 сутак адміністрацыйнага арышту Паўла Белавуса.
Прымала ўдзел у рэпрэсіўным пераследзе шлюбнай пары за экстрэмізм у асабістай перапісцы — Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева, якім было прызначана 126 і 127 сутак арышту па дзевяці пастановах суда.
Прысудзіла палітвязню шматдзетную маці Вольгу Томіну да двух гадоў пазбаўлення волі.
Прызнала Яўгену Старавойтаву вінаватай і прызначыла ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам два з паловай гады без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу ("хатняя хімія").
Яўгенія Старавойтава была затрымана 4 лістапада 2022 года і першапачаткова асуджана да 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля заканчэння тэрміну арышту Яўгену не адпусцілі, а прад'явілі ёй абвінавачанні па крымінальных артыкулах: спачатку па ч. 1 арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі, пасля на падставе ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе і паводле арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады.
Асудзіла Ганну Смалян па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), прысуд — два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Спіс рэпрэсаваных
Паводле матэрыялаў справы, 15 лістапада 2024 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення каля дома на вуліцы Маякоўскага, Андрэй падышоў да ўдзельнікаў ініцыятыўнай групы, якія збіралі подпісы за вылучэнне Лукашэнкі, і "публічна выказаў аб ім абразлівы каментар".
Суд прызнаў дзеянні Андрэя наўмыснымі і накіраванымі на публічнае прыніжэньне гонару і годнасьці Лукашэнкі. У снежні 2024 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Трэнер па водным пола. Радзівона судзілі за ўдзел у адным з мірных маршаў у Менску. Мужчына прызнаў віну і расказаў, што рушыў з натоўпам у тым ліку па праезнай частцы.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- IT-спецыялісты
Антон быў затрыманы ў снежні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання».
У траўні 2022 года Антона прызналі вінаватым ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінуў Беларусь.
У кастрычніку і лістападзе 2024 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбыліся завочныя судовыя пасяджэнні па пытанні замены прызначанага пакарання.
Зміцер быў асуджаны ў жніўні 2021 года за каментар у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад фатаграфіяй начальніка ўпраўлення аховы правапарадку Бабруйскага гарвыканкама Сяргея Рудзько, які, паводле заключэння лінгвістычнай экспертызы, насіў абразлівы характар і змяшчаў ненарматыўную лексіку.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Галіна, 2D-мастачка кампаніі Vizor Games, была затрыманая ў снежні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Сілавікі запісалі з Галінай «пакаяльнае відэа», у якім яна распавяла, што была падпісаная на Telegram-каналы, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі, а таксама ўдзельнічала ў пратэстных акцыях і перакрыцці дарог у жніўні 2020 года.
У траўні 2022 года Галіну прызналі вінаватай і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінула Беларусь.
У кастрычніку і лістападзе 2024 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбыліся завочныя судовыя пасяджэнні па пытанні замены прызначанага пакарання.
Ігар быў затрыманы ў снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У сакавіку 2022 года яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лістападзе 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Ігар быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў снежні таго ж года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла ў 2020 годзе ў Менску.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову на пазбаўленне волі ў калоніі.
Ігар быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты пад публікацыяй фатаграфіі супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча, на якім ён прыціснуў каленам да зямлі затрыманага.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
Настасся была затрымана 15 ліпеня 2021 года і дзевяць разоў запар асуджана па адміністрацыйным артыкуле "распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць" за тое, што разам з мужам перасылала адзін аднаму паведамленні з тэлеграм-каналаў.
Дзевятае судовае паседжанне адбылося 5 лістапада 2021 года, па выніках якога Насты прызначылі чарговыя 15 сутак арышту. Аднак, нягледзячы на пастанову аб арышце, увечары пасля суда Насту і яе мужа Сяргея адпусцілі з ІЧУ без тлумачэння прычын.
Агулам Наста атрымала 126 сутак арышту. Неўзабаве пасля гэтага яна пакінула Беларусь.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
Аляксей, літаратар і настаўнік беларускай мовы і літаратуры, быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў лістападзе таго ж года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, што праходзіла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі.
Кірыл быў затрыманы 14 жніўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У верасні таго ж года ён быў асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года ў Менску.
Пазней Кірыл пакінуў Беларусь.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вячаслава затрымалі 10 сакавіка 2021 года ў яго дома. Дачакаўшыся ад'езду бацькоў, сілавікі адчынілі дзверы, правялі ператрус без іх прысутнасці, паклалі Вячаслава на падлогу і збілі.
Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах, якія праходзілі ў жніўні-верасні 2020 года ў Мінску супраць фальсіфікацый выбараў і гвалту з боку сілавікоў. Вячаслава асудзілі па артыкуле аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і прызначылі абмежаванне волі.
У чэрвені 2022 года пакаранне ўзмацнілі жорсткасць, перавёўшы яго ў калонію да заканчэння тэрміну.
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Спартсмены
Алег быў затрыманы і асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, якая адбылася 9 жніўня 2020 года ў Мінску.
У красавіку 2022 года суд пастанавіў узмацніць рэжым і перавесці яго ў папраўчую калонію за чатыры парушэнні, уключаючы нібыта няветлівыя паводзіны з супрацоўнікам «хіміі».
21 студзеня 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.