Яраслаў Ігаравіч Парэмскі
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 18 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш за 61 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш за 2107 рублёў штрафаў (без уліку не дэвальваваных). Увосень 2005 года прызначыў аднаму з мясцовых апазіцыянераў штраф больш за пяць мільёнаў рублёў. За арганізацыю моладзевага семінара.
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 18 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш за 61 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш за 2107 рублёў штрафаў (без уліку не дэвальваваных). Увосень 2005 года прызначыў аднаму з мясцовых апазіцыянераў штраф больш за пяць мільёнаў рублёў. За арганізацыю моладзевага семінара.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Па матэрыялах абвінавачання, вясной 2022 года Юрый Зарэцкі прыкладна ў 17:20, "усведамляючы знаходжанне ў грамадскім месцы, супрацьпастаўляючы сваю асобу грамадскім інтарэсам і выказваючы дэманстратыўнае непавагу да грамадства, з мэтай пагаршэння эстэтычнага ўспрымання маёмасці грамадскага карыстання, аэраз збудаванняў пару надпісаў". Дапытаны ў судовым паседжанні Зарэцкі сваю віну прызнаў цалкам і паведаміў, што яго абурала тое, што адбываецца ва Украіне, таму ён вырашыў выказаць сваё стаўленне да падзей і напісаць на бетонным плоце каля пешаходнага пераходу праз чыгуначныя пуці па вул. Кірава "П…. - …." .
Асуджаны за каментар: «Невялікага розуму чалавек, відаць», — у дачыненні да Карпенкова Н.М.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
Вікторыя Касцючэнка на працягу больш як 30 гадоў працавала выкладчыкам матэматыкі ў школах, гімназіях, каледжы, Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. З'яўляецца пераможцай абласнога этапа прафесійнага конкурсу "Настаўнік года-2009" і суперфіналісткай нацыянальнага этапа гэтага конкурсу. Рэпрэсавалі яе фармальна за каментар пра ўчастковага міліцыянта Арцёма Жаўняка, які пакрыўдзіўся на выказанае аб ім меркаванне настаўніцы.
22.06.2022 выехала за межы РБ.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Пенсіянеры
Алена з 2020 года падвяргалася сістэматычнаму пераследу па палітычных матывах: яе затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, а таксама аштрафавалі ўвогуле на 173 базавыя велічыні. У яе доме неаднаразова праводзіліся ператрусы.
У маі 2021 года Алену асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Па версіі абвінавачання, акцыя парушыла працу транспарту. Яе прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову.
У верасні таго ж года Алену паўторна асудзілі - за «абразу Лукашэнку». Па сукупнасці прысудаў тэрмін склаў тры гады "хатняй хіміі".
У студзені 2022 года яе затрымалі за "парушэнне адбывання пакарання" і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак яна так і не выйшла на волю — яе перавялі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы, узбуджанай за паклёп на Лукашэнку і дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. Ужо ў чэрвені яе прыгаварылі да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
У красавіку 2023 года Алену зноў асудзілі па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Гэты артыкул часта ўжываюць да зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
Вядома, што да Алены ўвесь час ужываецца фізічны і псіхалагічны ціск. Яе рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў, а таксама скарацілі атаварку з трох базавых велічынь да адной.
У лютым 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Алену зноў змясцілі ў ПКТ : «Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яна была пераведзена ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць яе зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул».
13.12.2025 года была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ва Украіну.
