Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 23 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш за 35 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш за 270 рублёў штрафаў, не менш за 37 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі.
Прысудзіла 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу Віктару Чараўкову, якога абвінавачвалі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Абвінавачанаму ставілася ў віну тое, што ён «з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту супраць ходу і вынікаў выбараў, а таксама вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве, прыняў 9 жніўня разам з іншымі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях… спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады. Пры гэтым абвінавачаны наўмысна перашкаджаў руху транспарту і працы прадпрыемстваў: некаторы час знаходзіўся на праезнай частцы вуліц, гучна крычаў і пляскаў у ладкі».
Прысудзіла 2,5 гады пазбаўлення волі Аляксандру Шаўцову.
20 лістапада прысудзіла Рымарова Я. 2 гады «хіміі» за абразу супрацоўніка міліцыі Дзядзюна Д. у тэлеграм канале «Жлобін Для Жыцця».

Уладзіслаў быў асуджаны ў снежні 2024 года па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Жлобіне, і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем.
Вырак суда 05.12.2024
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Хлопец працаваў старэйшым прадаўцом. Следства сцвярджае , што Віталь "у складзе натоўпу людзей выйшаў на праезную частку аўтамабільнай дарогі. Першамайскай г. Жлобіна, заняўшы (шчыльна запоўніўшы) тэрыторыю паміж забудовамі, размешчанымі па вул. Першамайскай..., дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе з іншымі асобамі, да гадзіны ночы. да выкрыкваў лозунгі і «дэмастратыўна-грэбліва, адкрыта адмаўляўся ад выканання патрабаванняў прадстаўнікоў улады».
Яўген быў асуджаны ў красавіку 2023 года па артыкуле «Здзек з дзяржаўных сімвалаў» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Па версіі абвінавачання, ён зняў са школы дзяржаўны сцяг і выкінуў яго ў гурбу. Да суда знаходзіўся пад закладам.
Вырак суда 18.04.2023
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Жыхар Светлагорску быў асуджаны за камэнтар у групе «Карнікі Беларусі», які суд Жлобінскага раёну расцаніў як абразу супрацоўніка міліцыі. Яго прыгаварылі да абмежавання волі ў ПУАТ, абавязалі выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды, таксама былі канфіскаваны тэлефон і арыштаваны аўтамабіль.
Вырак суда дата невядомая
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 700 рублёў кампенсацыі.
Аляксандр быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне, накіраванай супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Вызвалены ў траўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яўген быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне, накіраванай супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
У чэрвені 2022 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
У ліпені 2023 года Яўгена паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — артыкул, па якім судзяць зняволеных за адмову ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй і выдуманыя парушэнні.
Вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Віктар быў асуджаны па крымінальнай справе, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі з 9 па 11 жніўня 2020 года ў Жлобіне супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
У кастрычніку 2021 года ён быў асуджаны паўторна за "абразлівыя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўнага сімвала — сцяга".
Вызвалены ў чэрвені 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Ілья быў асуджаны па крымінальнай справе, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі з 9 па 11 жніўня 2020 года ў Жлобіне супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
У кастрычніку 2021 года ён быў асуджаны паўторна за "абразлівыя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўнага сімвала — сцяга".
Вызвалены ў жніўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.