Максім быў прызнаны вінаватым у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" за распрацоўку праграмнага забеспячэння, які дазваляе шыфраваць файлы на кампутары карыстальніка. 18 студзеня 2023 года ён адправіў створаную праграму ў чат-бот "Кіберпартызан", а 28 студзеня перадаў ім "інструкцыю па актывацыі праграмы", якая ўяўляла сабой набор драйвераў для распрацоўкі ПЗ, прызначанага для фільтрацыі файлавай сістэмы. Падчас судовага разбору Максім цалкам прызнаў сваю віну.
Вырак суда 11.11.2024
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Быў кіраўніком і галоўным трэнерам філіяла клуба кікбоксінга і тайландскага бокса «Патрыёт» у Барысаве.
Асуджаны на 2 месяцы арышту за размяшчэнне 17 жніўня 2020 года ў сацсетцы Вконтакте карыкатуры на Лукашэнку А.Г., якая нібыта "па сваім сэнсавым змесце адлюстроўвала негатыўную ацэнку асобы" Лукашэнкі А.Г., а таксама "вострую крытыку грамадска-палітычнай сітуацыі, якая склалася ". На думку эксперта, які праводзіў " судовую культуралагічную экспертызу" карыкатура дыскрэдытавала дзяржаўную ўладу ў асобе Лукашэнкі А.Г.
Пасля выхаду на волю Мікалая прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў маі 2023 года за захоўванне на старонцы ў сацсетцы Аднакласнікі публікацыі Белсата. Віну Мікалай не прызнаў. Быў асуджаны на 10 сутак арышту.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.