Аляксандр Аляксандравіч Семенчук
Аляксандр Аляксандравіч Семянчук датычны да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Семянчук нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Ленінскага раёна горада Брэста на працягу доўгага перыяду часу выносіць палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У выніку ягоных рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэжыму.
У прыватнасці, у 2011 г. ён судзіў удзельнікаў маўклівых акцый, а ў 2017-м удзельнікаў недармаедскіх пратэстаў. У 2018-м судзіў жыхароў Брэста, якія выступалі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
Сярод іншых Семянчук асудзіў наступных грамадзян: брэсцкага краязнаўцу, рэдактара газеты «Царква» Ігара Бараноўскага, журналістаў «Белсату» Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву, праваабаронцу Рамана Кісляка, блогераў Сяргея Петрухіна і Аляксандра Кабанава, настаўніцу Людмілу Карціна Мікалая Статкевіча, журналіста Максіма Хлебца і пенсіянерку Алену Гнаук.
Такім чынам, Семянчук Аляксандр Аляксандравіч нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Ягоная праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закона. Дзеянні Семянчука садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Раман быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на выбарах. У час акцыі ён атрымаў сур'ёзныя раненні і доўга праходзіў лячэнне. Пазней яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў красавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Дзяніс — фігурант крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Двойчы палітзняволенныя
Упершыню Юры быў асуджаны за тое, што, паводле абвінавачання, у верасні 2020 года, праходзячы з сябрамі каля гатэля «Маладзёжная», падчас размовы тузануў дзяржаўны сцяг, які ў выніку ўпаў.
У лістападзе 2021 года яму замянілі рэжым адбывання пакарання і адправілі ў калонію.
У студзені 2022 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
15 лютага 2022 года Юры быў зноў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Ён атрымаў адміністратыўны арышт, падчас якога да яго прыходзілі супрацоўнікі КДБ. У выніку збіцця ў яго былі падазрэнні на зламаныя рэбры. Крымінальная справа не была спынена.
У траўні 2022 года яго зноў затрымалі ў Расіі з-за аб'яўлення ў вышук, а ў кастрычніку таго ж года экстрадзіравалі ў Беларусь, хаця фармальна справа аб выдачы была спынена 26 верасня 2022 года.
У студзені 2023 года Юры быў паўторна асуджаны за тое, што дапамагаў іншым палітвязням атрымліваць дапамогу ад фондаў. На судзе ён віну не прызнаў і адмовіўся даваць паказанні.
У таўніі 2024 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым да канца тэрміну.
Максім быў затрыманы ў снежні 2020 года і асуджаны падпал аўтапакрышак і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Вызвалены ў жніўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксандр быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў жніўні 2024 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
| 17.06.2021 | Отказался давать показания и пояснения в ходе следствия и в суде. |
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Сяргей быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Яўген быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Зімой 2024 года ён быў пераведзены на турэмны рэжым.
У ліпені 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Наталля была затрымана ў лістападзе 2020 года і асуджана ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Вызвалена ў ліпені 2021 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вольга была затрымана ў лістападзе 2020 года і асуджана ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Вызвалена ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яўген быў асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах.
Выйшаў на волю ў чэрвені 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
| 15.02.2023 | Ёсць маці. Клапоціцца за яго. Жыве ў Пружанскім раёне |
| 12.08.2021 | Начался суд 09.08.2021 |
| 07.07.2021 | 09.07.2021 суда нет. Из-за болезни дело Евгения вывели в отдельное производство. И пока не известно, когда будет суд. |
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Максім быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
01 лютага 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 04.09.2021 | 11 отряд |
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей, дырэктар кампаніі, якая займаецца грузаперавозкамі, быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Марк быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў, 2 траўня 2024 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.