Ігар Леанідавіч Кошка
Выносіў абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 2125 рублёў.
Вынес прысуд журналісту Юрыю Дзяшуку з пакараннем у выглядзе 1450 рублёў штрафу па артыкуле 23.34 КаАП нібыта за пікетаванне ў зале суда. Юры прыйшоў падтрымаць актывіста Вітольда Ашурка, прыгаворанага да 5-ці гадоў калоніі па артыкуле 342 КК. Усяго тады сабралася каля 50 чалавек, людзі сустрэлі прысуд крыкамі «Ганьба!», аднак на відэа з суда бачна, што Юры не выкрыквае лозунгі.
Асудзіў Таццяну Звярко, якая знаходзілася ў дэкрэтным водпуску (яе маленькаму сыну - 1 год і 8 месяцаў) па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 КК РБ (Знявага прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК РБ (Абраза прэзідэнта) і прызначыў пакаранне ў выглядзе 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама жанчына павінна выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды складнік 2000 рублёў міліцыянту Дзянісу Жынко, прызнанаму па справе пацярпелым. Справа была заведзеная за каментар у інтэрнэце.

Спіс рэпрэсаваных
Па версіі абвінавачання, у снежні 2021 года Сяргей Кемеж "пасля чытання інфармацыі, якая публікуецца ў дэструктыўных групах сацыяльнай сеткі "Вконтакте", размясціў у дачыненні да камандзіра адной з воінскіх часцей абразлівы каментар" . Сцвярджаецца, што ён быў зарэгістраваны пад несапраўдным імя і выкарыстоўваў VPN, але яго ўсё роўна ідэнтыфікавалі.
Сяргея ўжо судзілі ў верасні 2021 года за тое, што 25 студзеня 2021 года ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" пад навіной аб прысудзе за абразу камандзіра АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, напісаў абразлівы каментар аб гэтым міліцыянеру. прызначыў яму два гады "хіміі", а таксама пакрыць 3000 рублёў маральнай шкоды. Таксама Сяргея абвінавацілі вымагальніцтва з жонкі былога аднагрупніка, за гэта таксама прысудзілі 2 гады "хіміі". Сумарна мужчыну асудзілі да 2 гадоў 6 месяцаў "хіміі".
У верасні 2022 года Сяргея ўключылі ў "Спіс экстрэмістаў".
У судзе Лідскага раёна 19 чэрвеня 2023 года яго асудзілі ўжо за "абразу вайскоўца" да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 100 базавых штрафаў.
- Аб'яднанні
- Чыгуначнікі
Паводле абвінавачання ў дачыненні да Сяргея Чарнецкага, той пад пастом з фота Філатава ў тэлеграм-канале «Дошка ганьбы» пакінуў абразлівы каментар. 7 чэрвеня 2024 года ў судзе Лідскага раёна супраць Сяргея разгледжана справа "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Паводле праваабаронцаў , Сяргей на волі.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
Раней Таццяна працавала ў Лідскім райвыканкаме на пасадзе старшага інспектара аддзела дакументацыйнага забеспячэння. У жніўні 2021 года яе асудзілі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі», і прыгаварылі да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі. Яе ўзялі пад варту ў зале суда. На момант затрымання Таццяна знаходзілася ў дэкрэтным водпуску па доглядзе за дзіцем.
У студзені 2023 года яна была вызвалена, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.