Суддзя Брэсцкага абласнога суда.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Васілюк Андрэй Анатольевіч з'яўляецца супрацоўнікам органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Васілюк Андрэй масава разглядаў справы аб адміністрацыйных правапарушэннях па артыкуле 23.34 у дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту. Неаднаразова пакідаў без змен пастановы раённых судоў.
4 сакавіка 2022 года прысудзіў жыхару Баранавічаў 2,5 гады пазбаўлення волі за заклік разабрацца з міліцыянтамі.
26 верасня 2022 года прыгаварыў былога ваеннага Аляксандра Велясніцкага да 2.5 гадоў пазбаўлення волі за каментары ў сацыяльных сетках аб забойстве супрацоўнікамі сілавых органаў IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У 2010 годзе вынес рашэнне ў дачыненні да Віктара Чайкоўскага, у 2015 пакінуў без задавальнення касацыйную скаргу журналіста Алеся Ляўчука.

Зміцер быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У красавіку 2023 года стала вядома, што Дзмітрыю было прызначана дадатковае пакаранне - 5 месяцаў пазбаўлення волі. Па звестках вызваленых палітвязняў, яго таксама асудзілі па артыкуле 209 КК РБ.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2023 года пасля заканчэння тэрміну пакарання, прызначанага судом.
Валеры быў асуджаны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, за ўдзел у "масавых беспарадках".
Выйшаў на волю ў маі 2025 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Першы раз Марэк быў затрыманы 9 верасня 2020 года па месцы вучобы, але пазней адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Аднак у лютым 2021 года ён зноў быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў, ён выйшаў на волю ў лістападзе 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Святаслаў быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю 28 студзеня 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Давід быў затрыманы пасля вяртання з Польшчы ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
21 студзеня 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.