Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Мацвеева Крысціна Алегаўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Выступала дзяржаўным абвінаваўцам па справе праграміста Аляксандра Кірыленкі, які падчас шэсця 6 верасня 2020 г. абараніў жанчыну ад нападу супрацоўніка міліцыі. Мацвеева запытала для мужчыны ў выглядзе пакарання 3 гады пазбаўлення волі.
Выступала дзяржаўным абвінаваўцам па справе Арцёма Ісакава, які абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і распыленні пярцовага балончыка ў дачыненні да прадстаўнікоў сілавых органаў. Мацвеева запытала для Арцёма ў выглядзе пакарання 6 гадоў пазбаўлення волі.

Асуджаны за абразу Лукашэнкі і Качанавай, Карпенкава, Куцко (супрацоўнік міліцыі, які ўдарыў жанчыну па твары, калі яна прасіла яго зняць маску).
Пры вобыску дома была знойдзена марыхуана для ўжывання.
Па арт. 368 Віктар атрымаў - 1,5 гады пазбаўлення волі, па 369 - 1 год пазбаўлення і па 328 - 2 гады. Сумарны тэрмін склаў - 4 гады пазбаўлення волі.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Віктар Уласенка.
14 ліпеня 2021 года Андрэй быў асуджаны па крымінальнай справе адразу па трох артыкулах: за абразу прадстаўнікоў улады, суддзяў і Лукашэнкі. У абвінавачанні фігуравалі выказванні на адрас Мікалая Карпенкава, Лідзіі Ярмошынай, Аліны Касьянчык, Вадзіма Дзенісенкі, Віктара Сташэнкі, а таксама суддзяў Марыны Запаснік і Наталлі Бугук.
Па падліках праваабаронцаў, улетку 2023 года Андрэй выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У лютым 2024 года стала вядома, што яго зноў судзілі — зараз па справе аб «экстрэмізме».
Арцём быў затрыманы і асуджаны за распыленне газавага балончыка ў бок сілавікоў у цывільным падчас пратэстнага нядзельнага маршу, які праходзіў 25 кастрычніка 2020 года ў Віцебску.
Вызвалены ў жніўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксандр быў затрыманы і асуджаны за «гвалт» над супрацоўнікам міліцыі, бо, паводле версіі абвінавачання, 6 верасня 2020 года падчас пратэстнага маршу ў Віцебску ён нібыта ўдарыў Юрыя Велейчанку па галаве і руцэ, выбіў гумовую дубінку і перашкодзіў затрымаць жанчыну, якая сарвала з міліцыянера маску.
Па падліках праваабаронцаў, зімой 2023 года ён быў вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.