Дзяжурны памочнік начальніка ПК №4 УДВП МУС РБ па Гомельскай вобласці. Падпалкоўнік унутранай службы.
Алейнікаў Вадзім Віктаравіч з'яўляецца саўдзельнікам здзекаў з палітычных вязняў у ПК №4.
Паводле інфармацыі ад былой палітычнай зняволенай Наталлі Хершэ, Алейнікаў не даваў целагрэйку на ноч і ўсяляк ствараў невыносныя ўмовы ўтрымання.
Дзяжурны памочнік начальніка ПК №4 УДВП МУС РБ па Гомельскай вобласці. Падпалкоўнік унутранай службы.
Алейнікаў Вадзім Віктаравіч з'яўляецца саўдзельнікам здзекаў з палітычных вязняў у ПК №4.
Паводле інфармацыі ад былой палітычнай зняволенай Наталлі Хершэ, Алейнікаў не даваў целагрэйку на ноч і ўсяляк ствараў невыносныя ўмовы ўтрымання.
Як стала вядома з судовай пастановы, Наста пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну пераехала з Беларусі ў Польшчу. Знаходзячыся ў суседняй краіне, яна паспрабавала зрабіць ахвяраваньне са свайго беларускага банкаўскага рахунку праз інтэрнэт-банкінг палку імя Каліноўскага памерам 16,71 даляраў ЗША, аднак транзакцыя не прайшла.
Пазней палітвязня вырашыла вярнуцца ў Беларусь, дзе была затрыманая. Варта адзначыць, што на момант пералічэння сродкаў Настассяй полк імя Каліноўскага не быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем".
Вырак суда 14.06.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Згодна з абвінаваўчым актам, Смалякоў , Асмалоўскі і Чарнушына бралі актыўны ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года. Сябры АГП груба парушалі грамадскі парадак, не рэагавалі на заклікі супрацоўнікаў міліцыі, парушалі спакой грамадзян і перашкаджалі руху грамадскага транспарту.
Вызвалена вясной 2024 годапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сілавікі прыйшлі дадому да Лосікаў а 8-й раніцы, сама Дар'я з двухгадовай дачкой Паўлінай яшчэ спала.
Па паведамленнях праўладных тэлеграм-каналаў, Дар'ю абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці ў выглядзе размовы з тэлеканалам «Белсат» вясной 2022 года, нягледзячы на тое, што тэлеканал яшчэ ў лістападзе 2021-га быў прызнаны "экстрэмісцкім фарміраваннем". Такое інтэрв'ю, на думку аўтараў паста, можа прывесці да крымінальнай адказнасці па арт. 361−4 КК аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
Дар'ю затрымалі 16 чэрвеня. Спачатку дзяўчыну асудзілі па адміністрацыйнай справе на 11 сутак. Пасля арышту Дар'я паехала ў РУУС, каб забраць тэлефон, але там яе перазатрымалі па крымінальнай справе. Падставай для ўзбуджэння справы сталі фатаграфіі з мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, відэа ў Tik-Tok і прыватныя перапіскі.
Была вызвалена ў канцы лета 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Былая выкладчыца МДЛУ была затрымана ў пачатку кастрычніка 2022 года ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах. Затрымлівалі яе мінімум шэсць сілавікоў.
Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах.
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
21 чэрвеня 2025 года Наталля была вызвалена пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезена ў Літву.
Кацярына была затрымана ў пачатку верасня 2022 года разам з мужам за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга і сцяга Украіны на фасадзе шматпавярховага дома ў Менску па абвінавачванні ў хуліганстве.
Праз два тыдні пасля іх затрымання Міністэрства ўнутраных спраў прызнала экстрэмісцкім фармаваннем канал у дадатку Zello, праз які мінчукі каардынавалі акцыю.
У красавіку 2023 года Кацярыну прызналі вінаватай па артыкулах "стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Яе прызналі вінаватай у тым, што 26 красавіка 2022 года з тэлефона свайго сужыцеля яна патэлефанавала на спецыяльную тэлефонную лінію міліцыі і "ў ненарматыўнай форме" выказала абразу ў бок Лукашэнкі. На думку абвінавачання, гэтым яна публічна прынізіла яго аўтарытэт, гонар і годнасць.
20.12.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена зімой 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 27.09.2022:
1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Паводле абвінавачання, яна пакінула абразлівыя каментары і выказала пагрозы ў адрас 50 службовых асоб: суддзяў, пракурорскіх работнікаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, следчых органаў, членаў участковых выбарчых камісій.
Вядома, што пракурор прасіў для 54-гадовай жанчыны два гады зняволення, але суддзя Дзмітрый Карсюк вынес больш жорсткае пакаранне — тры гады калоніі.
Вырак суда 26.09.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паліна - жонка палітвязня журналіста Дзмітрыя Лукшы, які ўтрымліваецца за кратамі па тых жа артыкулах (дапамога ў дыскрэдытацыі) Рэспублікі Беларусь і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Акрамя пазбаўлення волі Паліне прысудзілі штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў).
Вырак суда 02.12.2022:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Фігурантка крымінальнай справы, распачатай пасля забойства супрацоўніка КДБ Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Да затрымання яна працавала ў БелТА на кіруючай пасадзе.
Вызваленаў другой палове красавіка 2024 г. поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.