Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Папраўчая калонія № 4. Начальнік атрада.
З 2023/2024 года - супрацоўніца папраўчай калоніі № 24.
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
Зюзіна (Халяўка) Вольга Віктараўна з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Вінаватая ў здзеках з палітвязняў на тэрыторыі ПК № 4. Складала рапарты па надуманых прычынах, не дазваляла збірацца разам на адной тэрыторыі. Абражала і зневажала, асабліва калі бачыла ўсмешку або чула смех. Патрабавала прызнання віны за ўдзел у акцыях пратэсту. Беспадстаўна абвінавачвала ў залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў.
Атрымала павышэнне па службе дзякуючы жорсткаму абыходжанню з палітвязнямі.
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Папраўчая калонія № 4. Начальнік атрада.
З 2023/2024 года - супрацоўніца папраўчай калоніі № 24.
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
Зюзіна (Халяўка) Вольга Віктараўна з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Вінаватая ў здзеках з палітвязняў на тэрыторыі ПК № 4. Складала рапарты па надуманых прычынах, не дазваляла збірацца разам на адной тэрыторыі. Абражала і зневажала, асабліва калі бачыла ўсмешку або чула смех. Патрабавала прызнання віны за ўдзел у акцыях пратэсту. Беспадстаўна абвінавачвала ў залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў.
Атрымала павышэнне па службе дзякуючы жорсткаму абыходжанню з палітвязнямі.
Алу абвінавацілі ў тым , што на працягу двух гадоў - з кастрычніка 2020 года па верасень 2022 года - яна пакідала каментары ў тэлеграме. Яны нібыта ўтрымлівалі абразы Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі і "ненарматыўную лексіку і выказвалі негатыўную ацэнку ў бок прадстаўнікоў улады". Зуева прызнала віну.
У Алы анкалагічнае захворванне крыві, пры вынясенні прысуду суд гэта да ўвагі не прыняў.
29.09.2023
Имеются проблемы со здоровьем.
Вырак суда 29.09.2023:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Мінчанку абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе (8 эпізодаў), выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Яна ўказала аб частковым прызнанні віны, але фактычна віну не прызнала і ад паказанняў не адмовілася. Жанчына паведаміла, што брала ўдзел у пратэстных акцыях як іншая назіральніца, а не як удзельніца. А на праезную частку выходзіла выключна з мэтай фатаграфавання, паведаміла на судзе Іна.
Іна Багданава мае вышэйшую адукацыю, працавала юрысконсультам у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Да суда ўтрымлівалася пад вартай.
Выйшлана волю20 жніўня 2024 года па памілаванні.
Вырак суда 19.09.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У студзені 2023г. сілавікі звярнулі ўвагу на старонкі пенсіянеркі ў сацыяльных сетках: там яны знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы, рэпосты з іх, а таксама выявы бел-чырвона-белых сцягоў і «пагоні», перадрукаваныя з розных крыніц карыкатуры на Лукашэнку і Пуціна. Дома ў жанчыны правялі ператрус, у яе забралі мабільны тэлефон.
Вырак суда 30.08.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Святлана спачатку была асуджаная па адміністрацыйным артыкуле за "распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць", пасля гэтага на яе была заведзеная крымінальная справа за абразу Лукашэнкі А.Г.
Паводле матэрыялаў абвінавачання па крымінальнай справе, Святлана на сваёй старонцы ў “Аднакласніках” нібыта “размясціла публікацыю і відэазапіс з застаўкай, якая змяшчае загадзя ілжывыя звесткі пра Аляксандра Лукашэнку, спалучаныя з абвінавачаннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў, такіх як “забойства”, “здрада”. дзяржаве”, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і дыскрэдытуюць яго аўтарытэт у вачах грамадскасці” .
Па падліках праваабаронцаў вызвалена ў пачатку вясны 2024 года поўнасцю адбыўшы свой тэрмін пакарання.
Вырак суда 17.08.2023:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Згодна з матэрыяламі справы, у лютым 2022 года яна размясціла каментар, які «абразіў і зняважыў гонар і годнасць» Падвойскага, Мельніка і Казлова і «быў накіраваны на падрыў аўтарытэту прадстаўнікоў прадстаўнікоў улады». Пасля апублікавання ў тэлеграм-канале "КіберСлівы" роліка са злівам тэлефоннай гутаркі з верасня 2020 года Падвойскага, Мельніка і Казлова, якая стала доказам таго, што міліцыя паказвае суддзям, якія рашэнні выносіць удзельнікам мірных пратэстаў. Пад ім пакінулі водгукі больш за два дзясяткі чалавек, сярод якіх апынулася і Кацярына Леў. Затрымалі Кацярыну праз год - 01.02 2023 года.
Выйшла 20 жніўня 2024 года па памілаванні.
Вырак суда 30.05.2023:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Наталля Жлоба працуе старшым выкладчыкам кафедры замежнай літаратуры факультэта англійскай мовы МДЛУ.
Арышт адбыўся напрыканцы сакавіка, і з таго часу Натальля знаходзіцца ў СІЗА. Дакладная прычына затрымання, як і нумар крымінальнага артыкула, пакуль што невядомыя, але гаворка пра палітычную справу .
06.10.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 31.07.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Асуджаная за рэпост карцінкі, на якой была надмагільная пліта з партрэтам Лукашэнкі. Аляксандру за такое «свавольства» прызналі вінаватай у «абразе Лукашэнку». Прысуд вынесла судзьдзя Алеся Парфёненку. Адбываць пакараньне Аляксандра будзе ва ўмовах агульнага рэжыму.
Падчас судовага працэсу абвінавачаная распавяла, што палічыла вясёлым тэкст пад згаданым малюначкам, таму паставіла ёй "клас" і рэпаснула сабе.
Прысуд уступіў у сілу.
Вызвалена ў снежні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
На тэлеканале ОНТ паказалі «пакаяльнае» відэа з Вікторыяй. Супраць яе распачалі крымінальную справу і змясцілі пад варту. У сюжэце яе абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў, падпісках на «экстрэмісцкія» каналы, сліве гэтых сілавікоў, удзеле ў плане «Перамога», фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці. Суд прызнаў Вікторыю вінаватай у прадастаўленні грашовых сродкаў для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання, наўмысных незаконных зборы і прадастаўленні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных іншай асобы без яе згоды.
Разам з Вікторыяй быў затрыманы яе муж Зміцер, які адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту і быў адпушчаны на волю.
Дзмітрый - дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода, вакаліст этна-групы "Бан-Гравійба", а Вікторыя - прадпрымальніца. Яны таксама вядомыя танцоры.
28.11.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 18.09.2023:
3 гады 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.