Андрэй Аляксандравіч Лагуновіч
Андрэй Аляксандравіч Лагуновіч
Коль-ць рэпрэсаваных: 4
Адміністратыўных спраў: 36
Дзень народзінаў: 29 лістапада 1969
Катэгорыі: Суддзі

Выносіў абвінаваўчыя прыгаворы ў палітычна матываваных справах з 2017 года, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш як 4654 рублі і ў выглядзе адміністрацыйнага арышту не менш як 74 сутак.
Займаўся пераследам былых суддзяў за іх запіс у Кнізе заўваг і прапаноў Рагачоўскага суда, за што ім пакаралі 2 гады папраўчых работ.
Вынес пакаранне ў выглядзе штрафу журналістам Белсата.
Вынес пакаранне збітым АМАПам актывістам у выглядзе адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі.
Асудзіў Уладзіміра Кошку па артыкуле 203-1 Крымінальнага кодэкса - Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных. Яго абвінавацілі ў перадачы адміністратару Telegram-каналу, які ўлады прызналі экстрэмісцкім, персанальных дадзеных 27 супрацоўнікаў міліцыі. Лагуновіч пастанавіў спагнаць з мужчыны кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым у памеры 13600 рублёў, а таксама прысудзіў яму 3 месяцы адміністрацыйнага арышту.
Асудзіў 51-гадовага Міхаіла Латышава па артыкуле 24.23 КаАП Рэспублікі Беларусь (Парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў) за пікетаванне, т.я. у мужчыны вісеў маленькі бел-чырвона-белы сцяг на балконе на працягу 7 гадоў. Міхасю прызначылі пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь і канфіскавалі тэлефон да таго, як ён аплаціць гэтую суму.
Удзельнічаў у справе супраць Гомельскага блогера Максіма Філіповіча.
За палітычна матываваныя прысуды патрапіў у спісы трэцяга пакета санкцыяў супраць беларускіх уладаў, ухваленым ЕЗ у снежні 2020 года.
У лютым 2021 года патрапіў абноўлены санкцыйны спіс у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, складзены Вялікабрытаніяй

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 4
На старонцы: Знойдзена: 4
Сартаванне:
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 5
У зняволенні: 1087 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 01.06.1987
Адрас для лістоў: ПУАТ-17, г. Гомель, вул. Барысенка, 13, 246020
Я даслаў! < 10
Хімія са скіраваннем
Даслаць інфармацыю

Зміцер быў асуджаны ў жніўні 2022 года ў межах крымінальнай справы па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску. Зміцер патрапіў на відэа журналіста з акцый пратэсту ў першыя дні пасля выбараў.

У траўні 2023 года стала вядома, што Дзмітрыя затрымалі ў папраўчай установе і судзілі па адміністрацыйным артыкуле за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў», прыгаварыўшы да адміністрацыйнага арышту, які ён адбываў у Гомельскім ІЧУ.

У ліпені таго ж года адбылося судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі; вынік паседжання невядомы.

Вырак суда 05.08.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыя 08.11.2022
прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму 11.07.2023
невядома.
Патэнцыйны пераслед
Банк лістоў 0
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 21.01.1973
Я даслаў!
< 10
Невядома
Даслаць інфармацыю

Вырак суда дата невядомая
невядома.
Ілля Уладзіміравіч Міронаў
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 8
У зняволенні: 389 дзён
folder Катэгорыі спраў: Справа Зэльцэра
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 24.03.1982
Знаходзіўся ў: СІЗА-3СІЗА-3, Гомель, вул. Кніжная 1А, 246003
Я даслаў!
> 140
Вызвалены
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Даслаць інфармацыю

Ілля — гомельскі валанцёр і вядомы ў горадзе арганізатар рок-канцэртаў — быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 8 ліпеня 2021 года. Яго арыштавалі як сведку па справе аб «акце тэрарызму», аднак 16 ліпеня адпусцілі.

Паўторна Іллю затрымалі 30 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Першапачаткова яго абвінавачвалі па артыкуле «распальванне варожасці», аднак падчас следства абвінавачанне было перакваліфікавана на «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь».

Ілля наведваў суды палітвязняў, дапамагаў з перадачамі і пісаў лісты падтрымкі. Яго ініцыятыва «Пішыце лісты» ўвайшла ў лік прэтэндэнтаў на Нацыянальную прэмію за дасягненні ў сферы правоў чалавека ў намінацыі «Кампанія/ініцыятыва года — 2021». Нават знаходзячыся за кратамі, ён працягваў падтрымліваць беларусаў лістамі салідарнасці.

У кастрычніку 2022 года Ілля быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі і выплаты буйнога штрафу. Яго вызвалілі ў залі суда, паколькі тэрмін утрымання пад вартай перавысіў прызначанае пакаранне.

Пасля вызвалення палітычны пераслед працягнуўся: Іллю неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, праводзілі ператрусы. У выніку ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.

У лістападзе 2023 года стала вядома аб узбуджэнні ў дачыненні да яго новай крымінальнай справы, а яго старонка ў Facebook была прызнана «экстрэмісцкай».

Вырак суда 24.10.2022
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 200 базавых велічынь штрафу.
Пратэст пракурора 25.01.2023
прысуд пакінуты без змены.
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 17.03.1975
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Аляксандр быў асуджаны за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», у адрас супрацоўніка міліцыі з Бабруйска. З самага пачатку судовага паседжання пракурор хадайнічаў аб правядзенні працэсу ў закрытым рэжыме, каб не выдаваць звесткі, якія маглі б нашкодзіць «пацярпеламу» супрацоўніку міліцыі, хаця сам ён у суд так і не з'явіўся. Не з'явіўся таксама і сведка.

Аляксандра прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем, і пасля абвяшчэння прыгавору яго вывелі з залы суда праз запасны выхад, каб ніхто не ведаў абставін справы. Установа, дзе ён адбываў пакаранне, невядома.

Па падліках праваабаронцаў, Аляксандр быў вызвалены ў 2023 годзе, цалкам адбыўшы тэрмін, прызначаны судом.

У студзені 2024 года ў дачыненні да Аляксандра адбылося судовае паседжанне па адміністрацыйным артыкуле за «распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Вырак суда 09.09.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0