Сяргей Іванавіч Салавей
Сяргей Іванавіч Салавей
Коль-ць рэпрэсаваных: 3
Дзень народзінаў: 3 студзеня 1982
Катэгорыі: Іншыя

Салігорскі раённы аддзел унутраных спраў. Намеснік начальніка. Начальнік міліцыі грамадскай бяспекі. Падпалкоўнік міліцыі
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Сяргей Іванавіч Салавей з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
У прыватнасці, Салавей кіраваў затрыманнямі мірных пратэстоўцаў падчас перадвыбарнай кампаніі і пратэстаў 9-11 жніўня 2020 года.
Пры затрыманні сяброў страйкаму і гарадскіх актывістак 28 лютага вызначыўся тым, што асабіста біў па галаве адну з затрыманых. Астатніх збівалі перад аўтобусам, у аўтобусе, а пасля супрацоўнікі АМАП у салоне транспартнага сродку з затрыманымі распылілі пярцовы газ. У РАУС людзей таксама падвяргалі фізічнаму гвалту, а ў іх дамы прыходзілі невядомыя з мэтай ператрусу без ордэраў і пастаноў пракурора.
Выступіў пацярпелым па справе супраць Рамана Смолкіна, дзе заявіў, што адчуў сябе абражаным каментарам у сацыяльнай сетцы ВКонтакте. Паводле абвінавачання, пацярпелі яго гонар і годнасць. Яго жонка таксама была абураная гэтым каментаром. У выніку Раману прысудзілі 5100 рублёў штрафу і пастанавілі выплаціць 2000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Да таго ж, у мужчыны канфіскавалі мабільны тэлефон як "сродак учынення злачынства".
Такім чынам, дзеянні Сяргея Салаўя парушаюць правы чалавека і садзейнічаюць умацаванню рэпрэсіўнага рэжыму, які дзейнічае ў Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 3
На старонцы: Знойдзена: 3
Сартаванне:
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Салігорск
Дзень народзінаў: 09.06.1985
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Аляксандр быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" і "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў чаце "Салігорск для Жыцця Chat" у адрас падпалкоўнікаў міліцыі Салаўя Сяргея Іванавіча і Шалохі Алега Пятровіча.

Вырак суда 24.12.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 4000 рублёў кампенсацыі.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 471 дзень
Родны горад: Салігорск
Дзень народзінаў: 10.10.1974
Знаходзіўся ў: ПК-20ПК-20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, д.70
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Раман быў прызнаны вінаватым у чэрвені 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" на адрас намесніка начальніка Салігорскага РАУС Сяргея Салаўя, і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Адміністрацыя ПУАТ запісала ў парушэнні рэжыму "хіміі" спазненне Рамана на лекцыю, сон пад нарам і адмову ад уборкі, пасля чаго ў лютым 2022 года па гэтых рапартах адбылося судовае паседжанне, па выніках якога яго перавялі ў калонію.

Вызвалены ў студзені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 30.06.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 2000 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму 14.02.2022
9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Салігорск
Дзень народзінаў: 24.12.1991
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Яўген быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" да артыкула ў дачыненні да намесніка начальніка Салігорскага УУС, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Сяргея Салаўя, і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання, а таксама да выплаты маральнай кампенсацыі.

Вырак суда 04.11.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 2000 рублёў кампенсацыі.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0