Лідзія Фёдараўна Целіца
Лідзія Фёдараўна Целіца датычная да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Цяліца нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Цэнтральнага раёна горада Мінска выносіць шматлікія палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да апанентаў дзейнага ў краіне рэжыму. У судовай практыцы Лідзія Цяліца разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яе рашэнняў ужо былі выдадзены штрафы сумарна не менш як на 16945 рублёў і адміністрацыйныя арышты сумарна не менш як на 855 сутак, а таксама на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.
У прыватнасці, у сакавіку 2023 года Цяліца прыгаварыла да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму палітвязня Алега Швайко.
У 2021 годзе прыгаварыла 25-гадовую дзяўчыну да двух гадоў абмежавання волі за каментар у тэлеграм, у якім тая негатыўна адклікалася аб Лідзіі Ярмошынай.
У верасні 2020 года асудзіла на 15 сутак 59-гадовую пенсіянерку за ўдзел у акцыях пратэсту.
За свае злачынствы ўнесена ў санкцыйныя спісы краін ЕС.
Такім чынам, Цяліца Лідзія Фёдараўна нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Цяліцы садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна-матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных
Міхаіл быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны за нанясенне фарбы на кіёскі "Табакерка", арку і фантан у раёне былога ўніверсама "Валгаград".
Вызвалены ў студзені 2022 года на падставе памілавання.