Начальнік СІЗА №6 у Баранавічах з 2025 года. Раней ён займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Брэсцкай вобласці, а да гэтага - намесніка начальніка калоніі №11 у Ваўкавыску.
Начальнік СІЗА №6 у Баранавічах з 2025 года. Раней ён займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Брэсцкай вобласці, а да гэтага - намесніка начальніка калоніі №11 у Ваўкавыску.
Аляксей быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Іван быў асуджаны за нібыта аказаны супраціў супрацоўніку міліцыі на акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Брэсце.
Вызвалены ў жніўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Дзяніс быў прызнаны вінаватым у рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Паводле матэрыялаў справы, агульны ўрон перавысіў 27 тысяч беларускіх рублёў
Вызвалены ў снежні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Віталя была затрымана пасля вяртання ў Беларусь у межах крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яе асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульная шкода склала каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалена ў снежні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей, індывідуальны прадпрымальнік і ўладальнік асабістай падсобнай гаспадаркі па вырошчванні маліны і трускаўкі ў Драгічынскім раёне, быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Паводле матэрыялаў справы, агульны ўрон перавысіў 27 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалены ў красавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яўген, пажарны-выратавальнік МНС, быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту - «Маршы вызвалення палітвязняў», якая праходзіла 4 кастрычніка 2020 года ў Менску.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом
Аляксандр быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў і гвалту з боку сілавікоў у ноч з 11 на 12 жніўня 2020 года ў Жлобіне, а таксама за нібыта кідок каменя ў аўтамабіль ДАІ.
Па падліках праваабаронцаў, быў вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Іван быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 1 лістапада 2020 года ў Менску, і асуджаны на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. У верасні 2021 года стала вядома, што яго асудзілі паўторна, прызначыўшы 4 гады пазбаўлення волі.
Вызвалены ў снежні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
22.09.2021
Осужден по 328ч3 или 327ч1 на 4 года лишения свободы
27.06.2021
Недавно уехал на суд по другой статье, как мне известно дали 2.6 или 2.8 ограничения свободы
Вырак суда 03.02.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда дата невядомая
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Ларыса была асуджаная за разгалошванне гэтых супрацоўнікаў МУС.
Вызвалена ў верасні 2021 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У 2022 годзе Ларысу зноў затрымалі. Яе абвінавацілі ў перадачы звестак аб суддзі і пракуроры ў «Чорную Кнігу Беларусі» і 17 лістапада арыштавалі на 14 сутак за «дробнае хуліганства».
Сяргей быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.