Запытаў 5 гадоў пазбаўлення волі для анарха-блогера Мікалая Дзядка. Доказы па справе сфальсіфікаваны, паказанні атрыманы пад шматгадзіннымі катаваннямі.
Запытаў 5 гадоў пазбаўлення волі для анарха-блогера Мікалая Дзядка. Доказы па справе сфальсіфікаваны, паказанні атрыманы пад шматгадзіннымі катаваннямі.
Ціхан быў затрыманы і асуджаны за тое, што, паводле версіі СК, учыніў наўмысны наезд на вайскоўцаў унутраных войскаў МУС падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 11 жніўня 2020 года каля арт. м. «Пушкінская» у Менску.
У сакавіку 2022 года яго паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — абвінавачванне, якое часта ўжываецца да зняволеных, якія адмовіліся супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй, і замянілі рэжым на строгі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Павел быў затрыманы ў верасні 2020 года пасля публікацыі новага відэароліка. Ён планаваў балатавацца ў прэзідэнты, але ЦВК адмовіла яму ў рэгістрацыі. Павел стаў даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. Яго абвінавацілі ў "распальванні сацыяльнай варожасці" з-за відэа, у якім крытыкаваліся прадстаўнікі ўладаў, уключаючы пракурораў, суддзяў і міліцыю.
У лістападзе 2024 года над палітвязнем адбыўся чарговы суд. Па падліках праваабаронцаў, Павел павінен быў выйсці на волю ў снежні пасля завяршэння тэрміну, але з ініцыятывы адміністрацыі бабруйскай калоніі №2 супраць яго завялі крымінальную справу за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы".
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
12 жніўня 2020 года Аляксандра затрымалі, калі ягоную машыну спынілі ўзброеныя людзі. Ён адмовіўся выйсці, і пасля пагроз страляніны паспрабаваў з'ехаць. Пры затрыманні яго збілі і даставілі ў бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай, пасля перавялі ў СІЗА. Па версіі следства, ён наехаў на нагу міліцыянера. Суд прызнаў яго вінаватым у замаху на забойства.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Мікалай - блогер, журналіст і актывіст анархічнага руху - быў затрыманы 11 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС. Пры затрыманні яго збілі, распылілі ў вочы пярцовы газ і сілком прымусілі зняцца для відэароліка МУС. Пасля затрымання Мікалая катавалі, патрабуючы доступ да тэлеграм-каналаў.
Ён быў асуджаны па абвінавачаннях у арганізацыі пратэстаў і экстрэмізме. У зняволенні яго неаднаразова пакаралі: адпраўлялі ў карцэр, штрафныя ізалятары, абмяжоўвалі ў зносінах. У 2023 годзе Мікалай працягваў атрымліваць спагнанні за найменшыя парушэнні. У 2024 годзе супраць яго распачалі новую справу па артыкуле за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — яе прымяняюць да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць, за выдуманыя парушэнні.
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што ён чацвёрты месяц знаходзіцца ў штрафным ізалятары (ШІЗА).
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Мікалай Дзядок.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.