Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Ракуцька Дар'я Генадзеўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Вынесла абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Івана Красоўскага па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса і прызначыла пакаранне ў выглядзе 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вядома, што Івана моцна збівалі ў РУУС і на Акрэсціна. На свабодзе хлопец апынуўся ў інвалідным вазку.
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Ракуцька Дар'я Генадзеўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Вынесла абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Івана Красоўскага па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса і прызначыла пакаранне ў выглядзе 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вядома, што Івана моцна збівалі ў РУУС і на Акрэсціна. На свабодзе хлопец апынуўся ў інвалідным вазку.
Наталлю абвінавацілі ў паклёпе на генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем. Па версіі следства, 1 лютага 2021 года яна з мабільнага тэлефона ў публічным чаце "Кулуары KYKY" пад пастом аб узмацненні адказнасці за экстрэмізм напісала, што "генеральны пракурор - злачынец", тым самым распаўсюдзіўшы непраўдзівыя звесткі. Швед ацаніў маральную шкоду ў 10 000 рублёў, суд зменшыў суму кампенсацыі толькі на 1000 рублёў.
Натальля пакінула Беларусь да пачатку адбываньня пакараньня.
У студзені 2025 года ў рамках спецвытворчасці па справе Наталлі адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 06.07.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 9000 рублёў кампенсацыі.
Іван, актывіст анархічнага руху, упершыню быў затрыманы ў разгар жнівеньскіх пратэстаў супраць вынікаў выбараў 2020 года. Падчас затрымання ён падвергся жорсткаму збіццю, у выніку чаго доўгі час быў вымушаны перамяшчацца толькі на інваліднай калясцы.
Чарговы раз Івана затрымалі восенню таго ж года. Яго абвінавацілі ў перакрыцці дарог у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года каля гандлёвага цэнтра "Рыга" ў Мінску. Пазней ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што ў адносінах да Івана адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 19.02.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.