Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Макарэвіч Святлана Юр'еўна з'яўляецца супрацоўніцай органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 810 рублёў, адміністрацыйнага арышту на агульны тэрмін не менш за 27 сутак. Як старшыня, адказная за ўсе вынесеныя рашэнні ў судзе Кастрычніцкага раёна. Тут разглядалі палітычна матываваныя крымінальныя справы Таццянак Максіма, Гатоўка Глеба, Ціхана Клюкача, Антона Валавіка і іншых.
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Макарэвіч Святлана Юр'еўна з'яўляецца супрацоўніцай органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 810 рублёў, адміністрацыйнага арышту на агульны тэрмін не менш за 27 сутак. Як старшыня, адказная за ўсе вынесеныя рашэнні ў судзе Кастрычніцкага раёна. Тут разглядалі палітычна матываваныя крымінальныя справы Таццянак Максіма, Гатоўка Глеба, Ціхана Клюкача, Антона Валавіка і іншых.
Зміцер быў затрыманы і асуджаны восенню 2024 года па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі» і прысуджаны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 11.11.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 100 базавых велічынь штрафу.
Алене Тапарковай 54 гады. Скончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (цяпер - БНТУ).
Верагодна, Алену затрымалі падчас рэйду на салідарных з палітвязнямі, які адбыўся напрыканцы студзеня 2024 года.
Людзі, якія трапілі пад аблаву на салідарных з палітвязнямі, якая адбылася з 23 па 24 студзеня, кажуць, што колькасць тых, на каго завялі крымінальныя справы, можа быць значна большай, чым вядома праваабаронцам. Абсалютна непублічныя людзі проста рабілі пераклады ці адпраўлялі пасылкі палітвязням з уласных сродкаў.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 12.09.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Андрэй быў асуджаны летам 2024 года па артыкулах "распальванне варожасці" і "заклікі да санкцый" і прыгавораны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 06.06.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Наталля - псіхолаг са шматгадовым стажам. Як піша выданне, яна скончыла біяфак БДУ, як мінімум з нулявых гадоў - у прафесіі. З 2011 года яна працавала ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Савецкага раёна Мінска. Працавала ў розных сферах сваёй прафесіі - займалася дзецьмі з ДЦП, праводзіла псіхалагічную падрыхтоўку алімпіяднікаў, навучала педагогаў.
Судзіць яе будуць у той жа час, што і некаторых іншых людзей, якіх у пачатку года затрымлівалі за дапамогу зняволеным, аднак сутнасць прад'яўленых ёй абвінавачанняў невядомая.
Вырак суда 07.10.2024
4 гады абмежаванні волі без накіравання, 20 базавых велічынь штрафу.
Антон працаваў аператарам на АНТ. У прыватнасці, у лістападзе 2022 года ён удзельнічаў у навучанні супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС узаемадзеянню з дзяржаўнымі СМІ. Апошні рэпартаж Казельскага выйшаў у кастрычніку 2023 году.
Як мяркуецца, ён быў затрыманы з-за пакінутых ім каментароў у тэлеграме. Раней Антон актыўна каментаваў у розных палітычных групах, аднак пасля выдаліў свае паведамленні, і зараз іх можна выявіць толькі ўскосна — па адказах іншых карыстальнікаў і яго актыўнасці ў групах.
У траўні 2024 года ён быў прызнаны вінаватым па артыкулах "заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" і "распальванне варожасці" і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
Барыс быў затрыманы ў студзені 2024 года і вясной таго ж года асуджаны па некалькіх крымінальных артыкулах, уключаючы "абразу прадстаўнікоў улады і Лукашэнкі" і "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі.
Па стане на пачатак снежня 2025 г. знаходзіўся ўшпіталіпры СІЗА№1 на аперацыі .
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 16.05.2024
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Як сцвярджаецца ў пастанове, яна была кансультантам па мове тэлеканала "Белсат", прызнанага ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем". Згодна з прыгаворам, Анастасія Мацяш з 19 чэрвеня 2021 года па 15 лістапада 2023 года з'яўлялася моўным кансультантам Польскага тэлебачання "TVP", у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал "БЕЛСАТ tv BELSAT". Падчас працы яна нібыта праводзіла моўныя кансультацыі, перакладала, карэктавала і рэдагавала тэксты, якія потым выкарыстоўваліся на "БЕЛСАТ". У пастанове таксама сказана, што за ўдзел у "экстрэмісцкай дзейнасці" Анастасія Мацяш нібыта атрымала "злачынны" даход, 40 000 польскіх злотых, 12 258 долараў і 8 575 еўра.
Сваю віну Анастасія Мацяш не прызнала.
Вырак суда 19.04.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 19 кастрычніка 2023 года. Пасля арышту ён адбываў два адміністрацыйныя арышты па 15 сутак кожны. Праваабаронцам вядома, што другі з іх быў прызначаны 3 лістапада судом Цэнтральнага раёна Мінска. Тады суддзя Юліяна Шчэрба прызнала 63-гадовага Марчанку вінаватым у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП).
СудзіцьАляксандрапачалі25сакавіка2024 г. у Менскім гарадскім судзе.
4 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Аляксандра. Скаргу пакінулі без задавальнення.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.