Міхаіл Віктаравіч Макарэвіч
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 1796 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 29060 рублёў штрафаў, не менш як 20 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі.
Прысудзіў салісту груп «Пятля прыхільнасці» і «Касіяпея» 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі 22 лістапада 2020 года.
Удзел камісій выбарчых кампаній: Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 года. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VII склікання 2019 года.
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 1796 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 29060 рублёў штрафаў, не менш як 20 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі.
Прысудзіў салісту груп «Пятля прыхільнасці» і «Касіяпея» 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі 22 лістапада 2020 года.
Удзел камісій выбарчых кампаній: Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 года. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VII склікання 2019 года.
Спіс рэпрэсаваных
Віялета скончыла школу ў Мінску і паступіла ў Варшаўскую акадэмію мастацтваў. Дзяўчына захапляецца фатаграфіяй і любіць падарожжы.
Тры гады таму яна выйшла замуж і змяніла прозвішча. Пара праславілася тым, што хлопец, былы футбаліст Фёдар Вярбіцкі, зрабіў дзяўчыне прапанову проста на стадыёне пасля заканчэння гульні.
Нагодай для крымінальнай справы стаў створаны сям'ёй відэаролік летам 2020 года з заклікам спыніць гвалт. Айцец Генадзь на судзе распавёў, што ў адзін з дзён лета 2020 года, на эмоцыях ад убачаных у інтэрнэце звестак аб ужытым з боку супрацоўнікаў гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў, вырашыў запісаць відэазапіс са зваротам да супрацоўнікаў з заклікам да абгрунтаванага прымянення сілы. Прыдумаў тэкст выступу, пасля чаго папрасіў сваю дачку яго прачытаць. Таксама ён папрасіў жонку выказацца аб выбарах. У гэты ж дзень ён выказаў на відэа пажаданні аб далейшым лёсе краіны, у канцы свайго выступу таксама паказаў сімвал у выглядзе сэрца. Пасля гэтага ён знайшоў у інтэрнэце відэаролікі і змантаваў відэа. У гэты ж дзень адправіў яго некалькім сваім знаёмым і сваякам.
- Аб'яднанні
- Сфера паслуг
Ірына працавала спецыялістам па продажах, а затым мэнэджэрам у «Анастане». Была асуджаная разам з дачкой і мужам.
Нагодай для крымінальнай справы стаў створаны сям'ёй відэаролік летам 2020 года з заклікам спыніць гвалт. Муж Генадзь на судзе распавёў, што ў адзін з дзён лета 2020 года, на эмоцыях ад убачаных у інтэрнэце звестак аб ужытым з боку супрацоўнікаў гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў, вырашыў запісаць відэазапіс са зваротам да супрацоўнікаў з заклікам да абгрунтаванага прымянення сілы. Прыдумаў тэкст выступу, пасля чаго папрасіў сваю дачку яго прачытаць. Таксама ён папрасіў жонку выказацца аб выбарах. У гэты ж дзень ён выказаў на відэа пажаданні аб далейшым лёсе краіны, у канцы свайго выступу таксама паказаў сімвал у выглядзе сэрца. Пасля гэтага ён знайшоў у інтэрнэце відэаролікі і змантаваў відэа. У гэты ж дзень адправіў яго некалькім сваім знаёмым і сваякам.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Прадпрымальнік. Яго бізнэс - АТ "Анастан", буйная кампанія, якая займаецца вытворчасцю пенапласту.
Нагодай для крымінальнай справы стаў створаны сям'ёй відэаролік летам 2020 года з заклікам спыніць гвалт. Генадзь на судзе распавёў, што ў адзін з дзён лета 2020 года, на эмоцыях ад убачаных у інтэрнэце звестак аб ужытым з боку супрацоўнікаў гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў, вырашыў запісаць відэазапіс са зваротам да супрацоўнікаў з заклікам да абгрунтаванага прымянення сілы. Прыдумаў тэкст выступу, пасля чаго папрасіў сваю дачку яго прачытаць. Таксама ён папрасіў жонку выказацца аб выбарах. У гэты ж дзень ён выказаў на відэа пажаданні аб далейшым лёсе краіны, у канцы свайго выступу таксама паказаў сімвал у выглядзе сэрца. Пасля гэтага ён знайшоў у інтэрнэце відэаролікі і змантаваў відэа. У гэты ж дзень адправіў яго некалькім сваім знаёмым і сваякам.
былы вайсковец. Менавіта яго назвалі выканаўцам атакі на базу АМАПа. Павал Кулажэнка — былы баец АМАПа, які зараз ваюе як добраахвотнік ва Украіне. Абодва маюць дачыненне да ініцыятывы "Супраціў", якую рэжым Лукашэнкі прызнаў тэрарыстычнай.
Кулажэнка і Пацехіну прад'явілі абвінавачанні па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса.
На маёмасць Кулажэнкі і Пацехіна накладзены арышт агульным коштам каля 240 тысяч рублёў.
У Мінскім гарадскім судзе 23 снежня 2024 года быў вынесены завочны прыгавор. Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў ім 24 і 23 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна, а таксама штраф у памеры 1 000 базавых велічыняў (40 000 рублёў) кожнаму. Акрамя гэтага Пацехіна пазбавілі воінскага звання "капітан у адстаўцы".
Меркавана, Марыну затрымалі ў лютым 2024 года падчас рэйду за Тэлеграм-чат "Здаровы сэнс на Алібегава", калі прызналі яго "экстрэмісцкім фарміраваннем". Усяго ў рашэнні КДБ прапісана 19 удзельнікаў і ўдзельніц чата, сярод ярод якіх - Марына Мышко.
У красавіку 2025 года выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання
- Аб'яднанні
- Навукоўцы
Кандыдат гістарычных навук, ад'юнкт Гістарычнага інстытута Вроцлаўскага ўніверсітэта. Мельнікаў спецыялізаваўся на вайсковай гісторыі і гісторыі перыяду знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921-1939). Ён выдаў паўтара дзясятка кніг па тэме Заходняй Беларусі. У 2020 годзе ўдастоены прэміі ім Л. Сапегі за захаванне гістарычнай спадчыны Беларусі.
Дакладна вядома , што ён арыштаваны і ўтрымліваецца ў СІЗА. Апошняя актыўнасць Мельнікава ва інстаграме датуецца 21 студзеня 2024 года.
Мельнікава судзяць за інтэрв'ю неназванаму незалежнаму СМІ, якое ён даў у 2022 годзе. Працэс праходзіць у адкрытым рэжыме. Вытрымку з абвінавачвання працытавала «СБ»:
"Ігар Мельнікаў у 2022 годзе па матывах нацыянальнай варожасці і варожасці, а таксама палітычнай і ідэалагічнай варожасці, загадзя ведаючы аб экстрэмісцкай дзейнасці ўдзельнікаў забароненага ў Беларусі інфармацыйнага рэсурсу, у мэтах развіцця і папулярызацыі медыя такой скіраванасці і ўцягвання ў падобную дзейнасць большай колькасці грамадзян," даў ім інтэрв'ер. Адзначаецца, што гісторык даваў каментары СМІ як у Беларусі, так і ў Польшчы. Мельнікаў, як паведамляецца, прызнаў віну.
Апеляцыйны суд скараціў тэрмін, вынесены судом першай інстанцыі, на 2 гады.
Ігар выйшаў на волю ў пачатку верасня 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін.
Вядома, што мужчына працаваў слесарам у кампаніі ААТ "Запавет", якая займаецца мантажом электратэхнічных сетак. Раней мужчына меў ІП, якое займалася рамонтам аўто.
За каментары тэлеграме супраць мужчыны заведзены некалькі крымінальных спраў. Мужчына выдаліў акаўнт у 2022-м, але яго ўдалося адшукаць. Справа ў тым, што ягоны рахунак быў на ягоным непрыхаваным беларускім нумары, а таксама ў некаторы час нават меў у якасці «аватаркі» фота самога Паўла. За гэты час ён паспеў пакінуць больш за 600 каментароў у розных чатах.
7 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Увесну 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Віталь быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго апазналі па фатаграфіях і відэазапісах, знойдзеных у інтэрнэце, а таксама па дадзеных тэлефонных злучэнняў, якія сілавікам прадаставіў мабільны аператар.
16.06.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 25 снежня 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе.
Стала вядома, што 17 лютага 2023 года чатырох жыхароў Пастаў прыгаварылі да "хатняй хіміі".
Да прысуду ўсе, апроч Людмілы Цыбульскай, знаходзіліся пад вартай. Іх вызвалілі ў зале суда.
Іх прызналі вінаватымі за ўдзел у адным з менскіх Маршаў. Паводле абвінавачання, яны парушылі працу грамадскага транспарту, бо выйшлі на праезную частку падчас акцыяў пратэсту, выкрыквалі лозунгі, пляскалі ў далоні, трымаючы сцяг. Юрыя Дзікавіча таксама судзілі за яшчэ адзін Марш. Дзіковіч, Ляўко і Плешавеня прызналі віну цалкам, Цыбульская - часткова. Дзіковіч распавёў, што загадзя планаваў удзел у Маршах, бо быў не згодны з ужываннем гвалту да пратэстоўцаў. Ляўко, Плешавеня і Цыбульская сказалі, што прыехалі ў Мінск з іншага горада, каб узяць удзел у Маршы. Ляўко быў не згодны з вынікамі выбараў, Цыбульская і Плешавеня прыехалі "з цікавасці".
Вядома, што Дзіковіч выхоўвае дачку з інваліднасцю, а Цыбульская - пенсіянерка.
