Па палітычных матывах выдадзена штрафаў на суму 4039 руб., 20 сутак адм. арышту. 07 верасня 2017 Аштрафавала фрылансера Аліну Скрабунову на 20 б.у. за тое, што яна зрабіла на «БелСАТ» сюжэт пра суботніка ў гадавальніку для бяздомных сабак. 12 траўня 2020 г. Асудзіла журналіста Алеся Асіпцова за асвятленне мірнай акцыі пратэсту па арт. 23.34 КаАП на 10 сутак.
Па палітычных матывах выдадзена штрафаў на суму 4039 руб., 20 сутак адм. арышту. 07 верасня 2017 Аштрафавала фрылансера Аліну Скрабунову на 20 б.у. за тое, што яна зрабіла на «БелСАТ» сюжэт пра суботніка ў гадавальніку для бяздомных сабак. 12 траўня 2020 г. Асудзіла журналіста Алеся Асіпцова за асвятленне мірнай акцыі пратэсту па арт. 23.34 КаАП на 10 сутак.
Аляксей, падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы, з 2012 па 2021 год займаў розныя пасады ў Следчым камітэце. У ліпені 2021 года ён быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У кастрычніку 2021 года Аляксея асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў жніўні 2020 года ў Менску. У 2022 годзе Лукашэнка пазбавіў яго звання.
Ён быў вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У канцы ліпеня 2023 Аляксея зноў затрымалі. Прапагандысцкія рэсурсы сцвярджалі, што ён нібыта «паспрабаваў уцягнуць у вырашэнне пытання за хабар сваіх былых калегаў, дзейнічаючы ў інтарэсах грамадзяніна Украіны, які адбывае пакаранне».
У кастрычніку 2023 года яго прызналі вінаватым па артыкуле «дача хабару» і прыгаварылі да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Паводле матэрыялаў справы, Анатоль у лістападзе 2021 года адрэагаваў на публікацыю ў адной з суполак, якая «змяшчала выяву і пісьмовы тэкст у ненарматыўнай форме з негатыўнай ацэнкай» Лукашэнкі. Ён прызнаў сваю віну і «чыстасардэчна раскаяўся».
Вырак суда 09.01.2025
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Улетку і ўвосень 2021 года Зміцер двойчы паставіў адзнаку «Клас» на пасады ў пабліку « Стоп Лука » ў «Аднакласніках», з-за чаго публікацыі сталі бачныя ў стужцы на старонцы магіляўчаніна. У пастах змяшчалася інфармацыя аб дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі, якая, на думку суда , з'яўлялася паклёпніцкай і ганьблівай асобы кіраўніка ўладнай вертыкалі.
03.10.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Паводле матэрыялаў справы, Вольга Іванчанка размясціла на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» у вольным доступе «тэкст з выявай, які змяшчае загадзя ілжывыя выдумкі, якія ганьбяць Аляксандра Лукашэнку, прыніжаюць яго гонар і годнасць, накіраваныя на падрыў яго аўтарытэту і фармаванне негатыўнага вобразу».
Акрамя гэтага, жанчына размясціла пад пастом з выявай Аляксандра Лукашэнкі "каментары з яго негатыўнай ацэнкай, якія змяшчаюць ненарматыўную лексіку".
У Вольгі ёсць засмучэнне аўтыстычнага спектра. Пасля затрымання яе каля месяца трымалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках.
20.06.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена восенню 2024 года.
Вырак суда 21.03.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.