Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабодаў грамадзян Беларусі. Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных артыкулах. Вынесла прысуд у дачыненні да Станіслава Несцярука і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту 10-11 жніўня. Судзіла ўдзельнікаў мірнай акцыі ў Брэсце, калі пратэстуючыя стаялі на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава і вадзілі карагод да моманту пакуль іх не разагнаў вадамёт, кожнаму з якіх прызначыла не менш за адзін год пазбаўлення або абмежавання волі.

Уладзімір быў затрыманы ў ліпені 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Падчас зняволення над Уладзімірам адбыўся чарговы суд — на гэты раз за пакінуты каментар на адрас супрацоўніка ДПС ДАІ з Горак Юрыя Дзям'янавіча ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі". Палітвязня прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем, і шляхам частковага складання тэрмін пазбаўлення волі ў калоніі павялічыўся на паўгода.
Уладзімір быў вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.