Дзмітрый Генадзьевіч Лукашэвіч
Дзмітрый Генадзьевіч Лукашэвіч
Коль-ць рэпрэсаваных: 25
Адміністратыўных спраў: 3
Дзень народзінаў: 28 верасня 1982
Катэгорыі: Суддзі

Дзмітрый Генадзевіч Лукашэвіч датычны да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Лукашэвіч нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Фрунзенскага раёна горада Мінска выносіць шматлікія палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да актывістаў і ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту. У судовай практыцы Зміцер Лукашэвіч разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яго рашэнняў ужо былі выдадзены штрафы сумарна не менш як на 16539 рублёў і адміністрацыйныя арышты сумарна не менш як на 793 сутак, а таксама на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.
У прыватнасці, 21 сакавіка 2017 г. Лукашэвіч разглядаў у дачыненні да А.Воўчака справу па ч.1 арт.23.34 КаАП. Тады ў суд паступілі матэрыялы з істотнымі парушэннямі Працэсуальна-выканаўчага кодэкса. Паказанні сведкаў не адпавядалі абставінам справы і супярэчылі адзін аднаму. Суддзя прызнаў Волчака вінаватым.
23 чэрвеня 2021 года Зміцер Лукашэвіч прысудзіў палітвязня Мікалая Дзенісевіча да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму.
У 2020 годзе прысудзіў актывісту Валянціну Троцкаму 15 сутак адміністрацыйнага арышту толькі за знаходжанне на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў.
Такім чынам, Лукашэвіч Зміцер Генадзевіч нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закона, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Ягоная праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закона. Дзеянні Лукашэвіча садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна-матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 25
На старонцы: Знойдзена: 25
Сартаванне:
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 145 дзён
folder Катэгорыі спраў: Вяртанне ў РБ
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 02.06.1988
Знаходзіўся ў: СІЗА-1СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Як мяркуецца, арыштаваны за каментары ў інтэрнэце.

Быў затрыманы па вяртанні ў Беларусь.

Вырак суда 08.11.2022
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 03.02.2023
невядома.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 661 дзень
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 17.01.1981
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту.

Быў вызвалены восенню 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 21.04.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Леанід Пятровіч Чырыкаў
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
  • Рабочыя
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 448 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Вілейка
Дзень народзінаў: 24.02.1998
Знаходзіўся ў: ПК-3ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
  • Рабочыя
Даслаць інфармацыю

Леанід, грамадзянін РФ, быў затрыманы ў жніўні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.

У снежні 2021 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгаварылі да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі.

Ён быў вызвалены восенню 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання, і дэпартаваны з Беларусі з забаронай на ўезд тэрмінам на адзін год.

Вырак суда 21.12.2021
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 118 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 16.04.1992
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Аляксей быў затрыманы ў жніўні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.

У снежні 2021 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Пакінуў Беларусь да пачатку адбыцця пакарання.

У лютым 2025 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае пасяджэнне па пытанні ўзмацнення жорсткасці віду пакарання.

Вырак суда 21.12.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 06.02.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~1064 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 07.01.1998
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Аляксей быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў», і ў лістападзе таго ж года абвінавачаны ў тым, што скінуў з агульнага балкона вышыннага паверха на міліцыянтаў драўляныя дзверы ў жніўні 2020 года.

Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 11.11.2021
3 гады 1 месяц пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~669 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 09.08.1998
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Цімафей быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», і ў лістападзе таго ж года абвінавачаны ў тым, што скінуў з агульнага балкона вышыннага паверха на міліцыянтаў драўляныя дзверы ў жніўні 2020 года.

Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 11.11.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~669 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 06.08.1997
Знаходзіўся ў: ПК-3ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Яўген быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», і ў лістападзе таго ж года абвінавачаны ў тым, што скінуў з агульнага балкона вышыннага паверха на міліцыянтаў драўляныя дзверы ў жніўні 2020 года.

Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 11.11.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 05.01.1973
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Міхаіла асудзілі па крымінальнай справе, узбуджанай па падзеях 1 лістапада 2020 года, калі ў Менску праходзіла шэсьце ў Курапаты. Яго абвінавацілі ў перакрыцці дарогі каля Парку Чалюскінцаў падчас акцыі, у выніку чаго быў нанесены ўрон «Мінсктрансу». Нягледзячы на тое, што раней Міхаіл ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па гэтым жа эпізодзе, яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

У 2023 годзе ў дачыненні да Міхаіла адбылося мінімум два судовыя пасяджэнні «аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Вынікі гэтых паседжанняў невядомыя.

Вырак суда 15.01.2021
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Суд па змене рэжыму 10.05.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Суд па змене рэжыму 16.08.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мікалай Мікалаевіч Дзенісевіч
  • Аб'яднанні
  • Пенсіянеры
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 3
У зняволенні: ~1409 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Лекароўка
Дзень народзінаў: 21.12.1967
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Пенсіянеры
Даслаць інфармацыю

Мікалай быў затрыманы ў красавіку 2021 года па справе аб падзеях 18 кастрычніка 2020 года падчас "Партызанскага маршу" ў Мінску. Яго абвінавацілі па трох артыкулах КК: за ўдзел у масавых беспарадках, наўмыснае пашкоджанне маёмасці і пагрозу прымянення насілля ў адносінах да сілавікоў. Па версіі абвінавачання, ён кідаў камяні і асфальт у службовыя мікрааўтобусы з байцамі "Алмаза", прычыніўшы матэрыяльную шкоду. Пацярпелымі прызнаны 13 сілавікоў, але ў судзе выступілі толькі трое — у балаклавах і са змененымі імёнамі.

Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лютым 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначанага судом.

Вырак суда 23.06.2021
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 5728 рублёў кампенсацыі.
Дзмітрый Уладзіміравіч Кубараў
  • Аб'яднанні
  • IT-спецыялісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 3
У зняволенні: 2046 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Крычаў
Дзень народзінаў: 15.10.1995
Знаходзіўся ў: Турма-1Турма-1, Гродна, вул. Кірава 1, 230023
Я даслаў!
> 80
Гвалтоўнае перамяшчэнне
  • Аб'яднанні
  • IT-спецыялісты
Даслаць інфармацыю

Зміцер, UX/UI-дызайнер, быў затрыманы 11 жніўня 2020 гады па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

У сакавіку і верасні 2021 года яго двойчы прызналі вінаватым па артыкулах "арганізацыя масавых беспарадкаў" і "незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў". Агульны тэрмін зняволення ў калоніі склаў 8 гадоў.

У сакавіку 2023 года Зміцеру ўзмацнілі жорсткасць пакарання, і яго перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.

19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.

Вырак суда 24.03.2021
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 27.09.2021
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вырак суда 15.09.2021
прыблізна 47440 рублёў кампенсацыі.
Вырак суда 04.10.2021
1340 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму 06.03.2023
3 гады турэмнага рэжыму.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0