Вераніка Эдуардаўна Манец
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Манец Вераніка Эдуардаўна з'яўляецца супрацоўніцай сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Яна выступала дзяржаўным абвінаваўцам у справе супраць грамадзянкі Красоўскай, якую абвінавацілі ў абразе супрацоўніка міліцыі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. За слова "быдла" пад фота ўчастковага жанчыне прысудзілі ў выглядзе пакарання два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Манец Вераніка Эдуардаўна з'яўляецца супрацоўніцай сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Яна выступала дзяржаўным абвінаваўцам у справе супраць грамадзянкі Красоўскай, якую абвінавацілі ў абразе супрацоўніка міліцыі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. За слова "быдла" пад фота ўчастковага жанчыне прысудзілі ў выглядзе пакарання два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Спіс рэпрэсаваных
Па версіі абвінавачання, у снежні 2021 года Сяргей Кемеж "пасля чытання інфармацыі, якая публікуецца ў дэструктыўных групах сацыяльнай сеткі "Вконтакте", размясціў у дачыненні да камандзіра адной з воінскіх часцей абразлівы каментар" . Сцвярджаецца, што ён быў зарэгістраваны пад несапраўдным імя і выкарыстоўваў VPN, але яго ўсё роўна ідэнтыфікавалі.
Сяргея ўжо судзілі ў верасні 2021 года за тое, што 25 студзеня 2021 года ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" пад навіной аб прысудзе за абразу камандзіра АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, напісаў абразлівы каментар аб гэтым міліцыянеру. прызначыў яму два гады "хіміі", а таксама пакрыць 3000 рублёў маральнай шкоды. Таксама Сяргея абвінавацілі вымагальніцтва з жонкі былога аднагрупніка, за гэта таксама прысудзілі 2 гады "хіміі". Сумарна мужчыну асудзілі да 2 гадоў 6 месяцаў "хіміі".
У верасні 2022 года Сяргея ўключылі ў "Спіс экстрэмістаў".
У судзе Лідскага раёна 19 чэрвеня 2023 года яго асудзілі ўжо за "абразу вайскоўца" да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 100 базавых штрафаў.
Людміла была прызнана вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты ў Telegram-канале «Пружаны/Пружана» пад фатаграфіяй супрацоўніка міліцыі, участковага ў г.п. Ружаны Дзмітрыя Казарэнкі, са словам «скот». Па версіі абвінавачання, гэтым яна прычыніла яму «маральныя пакуты, якія выявіліся ў асабістых перажываннях і перажываннях яго блізкіх, пачуцці горычы і крыўды».
Першапачаткова ў дачыненні да Людмілы была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "абраза прадстаўнікоў улады", аднак пасля яна была перакваліфікаваная на "паклёп". Нагодай стаў рэпост.
У снежні 2020 года Людміла ўбачыла ў тэлеграм-канале "Чорная кніга Беларусі" запіс пра мясцовага ўчастковага Сяргея Уродніча і рэпаснула яе ў чат "Пружаны/Пружана" з подпісам: "Красаўчык наш".
На судзе яна заявіла: "Ваш прэзыдэнт называе вас “красаўцы”, я яго таксама назвала, як ваш прэзыдэнт называе. Чым я яго абразіла?" Віну яна не прызнала і адмовілася даваць паказанні.
У траўні 2022 года Людмілу прызналі вінаватай і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды "пацярпеламу".
У 2023 годзе скончыўся тэрмін "хатняй хіміі".
Пасля адбыцця пакарання ціск на Людмілу не спыніўся, і яна была вымушаная з'ехаць з Беларусі.
Людміла была асуджаная па артыкуле за абразу Лукашэнкі і арыштаваная проста ў зале суда. Па версіі абвінавачання, 12 жніўня 2020 года яна размясціла ў сацсетцы «УКантакце» з акаўнта мужа доўгае паведамленне з выразамі на адрас Лукашэнкі. На судзе жанчына тлумачыла, што публікавала яго для сябе і не ўсведамляла, што запіс быў даступны іншым карыстальнікам. Паводле яе слоў, звычайна на старонцы размяшчаліся фота жывёл, а дадзенае паведамленне было апублікавана публічна памылкова.
Людміла была вызвалена 9 сакавіка 2022 года ў межах памілавання.
