Павел быў затрыманы ў сакавіку 2021 года супрацоўнікамі ДАІ на трасе каля Мінска, дзе ў яго машыне былі знойдзены ўлёткі, газеты і стыкеры; паводле звестак Следчага камітэта, былі канфіскаваныя "тысячы асобнікаў пратэстных газет, стыкераў з незарэгістраванай сімволікай і ўлётак". У ведамстве яго адразу пасля затрымання называлі адміністратарам тэлеграм-канала "Атоліна".
На момант затрымання Павел працаваў у прыватнай рэкламнай кампаніі, раней быў відэаінжынерам на тэлебачанні. У 2020 годзе ўваходзіў у штаб кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка.
У студзені 2022 года ён быў асуджаны па абвінавачанні ў вырабе і распаўсюджванні пратэстнай паліграфічнай прадукцыі (улётак, стыкераў, газет), а таксама ва ўдзеле ў нядзельных маршах, якія праходзілі ў Мінску ў жніўні-верасні 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў кастрычніку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Грамадзянін Расіі, жыў у Беларусі з 6 гадоў, індывідуальны прадпрымальнік.
Абвінавачваецца ў падпале машыны начальніка ДВП і праколе шын у 39 тралейбусах у Гомелі.
Быў затрыманы 5 лістапада 2021 года. Знаходзіўся ў СІЗА КДБ у Менску. 13 снежня 2021 года пераведзены ў СІЗА-3.
На мінулых прэзідэнцкіх выбарах быў назіральнікам. Займаўся грамадзянскім актывізмам. У 2019 годзе выступаў супраць забудовы. Не п'е, не паліць, мае абвостранае пачуццё справядлівасці, як гавораць яго блізкія. На волі засталіся двое малалетніх дзяцей.
3 студзеня 2022 года Андрэя судзілі зноў, ужо па чатырох крымінальных артыкулах, у тым ліку за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванне іншай сацыяльнай варожасці». Прыгавор быў агучаны ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы і пазіцыя палітвязня невядомыя. У выніку да 15 гадоў зняволення яму дадалі яшчэ адзін год і восем месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага, палітвязня аштрафавалі на 1000 базавых велічыняў (32 000 беларускіх рублёў).
Паводле абвінавачання, у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» Аляксандр Сяліцкі пакінуў абразлівы каментар пад публікацыяй Вольгі Карач пра міліцыянта Бабруйскага РАУС Андрэя Камара.
Мужчыну ўзялі пад варту ў залі суда адразу пасля абвяшчэння прысуду. Таксама ён павінен будзе выплаціць 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпеламу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў сакавіку 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў затрыманы 18 верасьня 2021 года. Спачатку яго асудзілі на 10 сутак арышту па адміністрацыйнай справе, але потым не адпусцілі, а перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе.
Сяргею прад'яўлена абвінавачанне па арганізацыі або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Выйшаў на волю ў красавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 20.05.2022
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Ураджэнец Казахстана. Працаваў на "Гродна-Азот". У Гродне быў затрыманы 4 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы аб абразе прадстаўніка ўлады.
У пачатку чэрвеня 2024 года вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Затрыманы 11 жніўня 2021 года. Абвінавачваецца ў тым, што скінуў з агульнага балкона вышыннага паверха на міліцыянтаў драўляныя дзверы ў жніўні 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Затрыманы 11 жніўня 2021 года. Абвінавачваецца ў тым, што скінуў з агульнага балкона вышыннага паверха на міліцыянтаў драўляныя дзверы ў жніўні 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Намеснік дырэктара па вытворчасці. Затрыманы 26 траўня 2021 года. Абвінавачваецца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 1 лістапада 2020 года. Мінчаніна затрымалі 26 траўня як памочніка ў арганізацыі акцый пратэсту за тое, што ён даслаў у тэлеграм-канал "Nexta" і "Nexta live" відэа перамяшчэння спецтэхнікі сілавікоў па праспекце Незалежнасці і адправіў паведамленне з назвай спецтэхнікі. Але падчас ператрусу ў Трусава знайшлі каля дзвюх грамаў марыхуаны, якія ён сам выдаў сілавікам пры ператрусе. Трусаў выгадаваў не менш за тры парасткаў з дапамогай абсталявання корпуса персанальнага кампутара, святла і астатнім неабходным абсталяваннем для вырошчвання канопляў. Таксама наркатычнае рэчыва захоўваў у сваім аўтамабілі.
У верасні 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
41-гадовага гродзенца затрымалі памежнікі пры спробе пакінуць Беларусь. Яго абвінавацілі ў тым, што ў ліпені 2021 года на Кургане славы ён замацаваў на флагштоку паверх чырвона-зялёнага сцяга бел-чырвона-белы. Гэта, на думку праваахоўнікаў, ён зрабіў "з мэтай здзеку з дзяржсімвалаў".
27.05.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У Савецкім судзе Гомеля 9 снежня 2021 года быў вынесены прыгавор . Яўген быў прызнаны вінаватым. Суддзя Аляксандр Мохараў вынес прысуд: тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
12 красавіка 2022 года Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў справу Яўгена Маранца па абвінавачанні ў ч. 1 арт. 361-1. Суддзя Мікалай Доля вынес палітвязню новы прысуд: 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У лютым 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Былы афіцэр, які асудзіў гвалт з боку сілавікоў пасля выбараў 2020 года.
Аляксандр быў затрыманы ў Століне 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
22 жніўня 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.