Анастасія Паўлаўна Папко
Анастасія Паўлаўна Папко мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Папко нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі Мінскага гарадскога суда на працягу доўгага перыяду часу выносіць палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У судовай практыцы Наста Папко разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яе рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэжыму. 28 верасня 2022 года суддзя прызначыла тэрміны шасці фігурантам справы ініцыятывы «Буслы ляцяць»: Аляксею Іванісаву - 14 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксею Гамеза - 14,5 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Мікалаю Біблісу - 8,5 гадоў калоніі і штраф у 300 базавых, Андрэю Будаю - 15 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксандру Мудараву і Аляксандру Мураўёву. У 2021-м годзе Анастасія Папко прысудзіла палітвязню - шматдзетную маці Вольгу Залатар да чатырох гадоў калоніі за адміністраванне тэлеграм-чатаў. 10 лістапада 2021 года яна прысудзіла 5 год калоніі агульнага рэжыму палітвязню Мікалаю Дзядку. Таксама актыўна судзіла людзей за ўдзел у пратэстах 2017 года, а ў 2021 годзе разглядала апеляцыю па некалькіх палітычных крымінальных справах і не адмяніла ніводнага прысуду. Такім чынам, Папко Анастасія Паўлаўна нясе асабістую адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону ў краіне, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Папко садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных
Вадзіма Чараўку затрымалі ў снежні 2023 года. На "пакаяным відэа" 18 снежня затрыманы кажа, што мае пасаду намесніка дырэктара па развіцці фірмы, якая займаецца праектаваннем сістэм кіравання і беспілотнымі сістэмамі. Мужчыну прымусілі прызнацца ва ўдзеле ў пратэстах, а таксама сказаць, што ў яго дома была знойдзена марыхуана.
Стэндап-комік Камісарэнкі быў аб'яўлены ў вышук у студзені 2022 і быў вымушаны з'ехаць з Расіі, дзе жыў апошнія гады.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Ранейшы кіраўнік Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці - РЭП. У 2018 годзе за актыўную прафсаюзную дзейнасць быў прыгавораны да 4 гадоў абмежавання волі без накіравання — "хатняя хімія". 11 красавіка 2022 г. КДБ прызнаў незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) «экстрэмісцкім фармаваннем».
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . У ліку вызваленых Генадзь Фядыніч .
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Уладзіміра затрымалі і збілі ў верасні 2020 года. Яго асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску з 9 па 11 жніўня і 13 верасня 2020 года. Па матэрыялах справы, ён планаваў удзел у пратэстах, абмяркоўваючы маршруты і дзеянні ў выпадку затрымання ў Telegram-чаце "Гадзіна X". Следства сцвярджала, што рыхтаваўся напад на супрацоўнікаў міліцыі.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Уладзіслаў быў затрыманы ў верасні 2020 года. Пры затрыманні яго жорстка збілі, а ў доме правялі ператрус. Яму прызначылі адміністратыўны арышт тэрмінам на 13 сутак, аднак пасля адбыцця пакарання ён не быў вызвалены. Уладзіслава асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску з 9 па 11 жніўня і 13 верасня 2020 года. Па матэрыялах справы, ён планаваў удзел у пратэстах, абмяркоўваючы маршруты і дзеянні ў выпадку затрымання ў Telegram-чаце "Гадзіна X". Следства сцвярджала, што рыхтаваўся напад на супрацоўнікаў міліцыі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Актывістка і валанцёрка Вольга была затрымана ў сакавіку 2021 года. У момант затрымання да яе прымяняўся фізічны гвалт. Яна была асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску ў 2020 годзе супраць гвалту і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, а таксама па артыкуле аб «стварэнні экстрэмісцкага фармавання ці ўдзеле ў ім».
Вольга была назіральніцай на выбарах, валантэрыла каля менскага ізалятара ў завулку Акрэсціна, а пазней — у судах. Яе некалькі разоў затрымлівалі падчас вулічных пратэстаў і штрафавалі на значныя сумы.
У верасні 2024 года Вольга была вызвалена, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Мікіта быў затрыманы і моцна збіты ў верасні 2020 года. Яго асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску з 9 па 11 жніўня і 13 верасня 2020 года. Па матэрыялах справы, Мікіта планаваў удзел у пратэстах, абмяркоўваючы маршруты і дзеянні ў выпадку затрымання ў тэлеграм-чаце «Гадзіна X». Следства сцвярджала, што рыхтаваўся напад на супрацоўнікаў міліцыі.
У 2022 годзе на Мікіту ўзмацніўся ціск: яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ. Вядома, што з 30 чэрвеня 2023 г. ён правёў паўгода ў памяшканні камернага тыпу. Увосень 2023 года супраць яго распачалі новую крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы» — артыкул, па якім судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні. Судовы працэс пачаўся 3 лістапада і завяршыўся ў студзені 2024 года, дадаўшы да ягонага тэрміну яшчэ адзін год пазбаўлення волі.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 10 сакавіка 2025 г.
| 05.12.2021 | В письме от 17.11.2021 указал — отряд 16 |
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Двойчы палітзняволенныя
- Журналісты
Мікалай - блогер, журналіст і актывіст анархічнага руху - быў затрыманы 11 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС. Пры затрыманні яго збілі, распылілі ў вочы пярцовы газ і сілком прымусілі зняцца для відэароліка МУС. Пасля затрымання Мікалая катавалі, патрабуючы доступ да тэлеграм-каналаў.
Ён быў асуджаны па абвінавачаннях у арганізацыі пратэстаў і экстрэмізме. У зняволенні яго неаднаразова пакаралі: адпраўлялі ў карцэр, штрафныя ізалятары, абмяжоўвалі ў зносінах. У 2023 годзе Мікалай працягваў атрымліваць спагнанні за найменшыя парушэнні. У 2024 годзе супраць яго распачалі новую справу па артыкуле за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — яе прымяняюць да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць, за выдуманыя парушэнні.
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што ён чацвёрты месяц знаходзіцца ў штрафным ізалятары (ШІЗА).
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Мікалай Дзядок.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Ян быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску з 9 па 11 жніўня і 13 верасня 2020 года. Па матэрыялах справы, ён планаваў удзел у пратэстах, абмяркоўваючы маршруты і дзеянні ў выпадку затрымання ў Telegram-чаце "Гадзіна X". Следства сцвярджала, што рыхтаваўся напад на супрацоўнікаў міліцыі.
Вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Зміцер быў затрыманы па справе аб масавых беспарадках і абвінавачаны ва ўдзеле ў тэлеграм-каналах "радыкальнага кірунку".
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў сакавіку 2025 года.
Першапачаткова па справе было 12 абвінавачаных. З восені 2020 года на волі знаходзіўся толькі Давід Слашчоў. Некалькі палітвязняў заявілі аб катаваннях падчас затрымання ці напісання "чыстасардэчных прызнанняў".
Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў тэлеграм-чаце "радыкальнага кірунку". У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў-у прыватнасці, "АГСБ"(Атрад грамадзянскай самаабароны), "Праца Мінск", "100", "101". Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры "Табакеркі".
Зміцер Ластоўскі на судзе адзначыў, што ён апалітычны чалавек, яго задавальняла тое, што ў яго было: сям'я, праца. Адзначыў, што ў чаце "Падпрацоўка Мінск" ён шукаў сабе памочніка па рабоце.
Па падліках, выйшаў на волю ў пачатку сакавіка 2025 г.
| 23.05.2021 | Зміцер напісаў, што першае паседжанне суда перанеслі на 7 чэрвеня. Адрас Сямашкі 33. |