Анастасія Паўлаўна Папко мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Папко нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі Мінскага гарадскога суда на працягу доўгага перыяду часу выносіць палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У судовай практыцы Наста Папко разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яе рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэжыму. 28 верасня 2022 года суддзя прызначыла тэрміны шасці фігурантам справы ініцыятывы «Буслы ляцяць»:
Аляксею Іванісаву - 14 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксею Гамеза - 14,5 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Мікалаю Біблісу - 8,5 гадоў калоніі і штраф у 300 базавых, Андрэю Будаю - 15 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксандру Мудараву і Аляксандру Мураўёву. У 2021-м годзе Анастасія Папко прысудзіла палітвязню - шматдзетную маці Вольгу Залатар да чатырох гадоў калоніі за адміністраванне тэлеграм-чатаў. 10 лістапада 2021 года яна прысудзіла 5 год калоніі агульнага рэжыму палітвязню Мікалаю Дзядку. Таксама актыўна судзіла людзей за ўдзел у пратэстах 2017 года, а ў 2021 годзе разглядала апеляцыю па некалькіх палітычных крымінальных справах і не адмяніла ніводнага прысуду. Такім чынам, Папко Анастасія Паўлаўна нясе асабістую адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону ў краіне, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Папко садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Жыхар Светлагорска быў затрыманы 29 верасня 2020 года па справе аб масавых беспарадках і абвінавачаны ва ўдзеле ў тэлеграм-каналах "радыкальнага напрамку".
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Сябра пашыранай Каардынацыйнай рады быў затрыманы 29 верасня 2020 года па справе аб масавых беспарадках, збіты супрацоўнікамі АМАПа і абвінавачаны ва ўдзеле ў тэлеграм-каналах "радыкальнага кірунку".
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 04.03.2025
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля пачатку вайны ва Ўкраіне мужчына на некаторы час з'ехаў у Грузію. Але, па ўсім відаць, пазней вярнуўся ў Беларусь, піша выданне.
Калі і пры якіх абставінах ён быў затрыманы , а таксама падрабязнасці абвінавачанняў пакуль не раскрываюцца.
Сіленка скончыў БНТУ ў 2012 годзе, дзе атрымаў прафесію архітэктара. Ён таксама вядомы як бубнач і ўдзельнік музычных праектаў, такіх як ОХ. РА, БУЛЬВАР, Mnsr. Gustav і іншых.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Аляксей Сіленка.
Вырак суда 27.11.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Анжэла разам з мужам была прызнана вінаватай у жніўні 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Прыгавор па справе невядомы.
27 лістапада 2024 года адбылося яшчэ адно судовае паседжанне па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», па выніках якога Анжэлу прысудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, яна была вызвалена зімой 2026 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 07.08.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сяргей служыў у вайсковай часці 7404 у Баранавічах, дзе прайшоў шлях ад камандзіра роты да камандзіра часці. У 2013 годзе стаў намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў, адказваючы за ідэалогію і кадры; таксама праводзіў экскурсіі па калоніях для дзяржаўных СМІ і ўзаемадзейнічаў з Беларускай праваслаўнай царквой. На мяжы 2018-2019 гадоў пайшоў у адстаўку і ў студзені 2019 года зарэгістраваўся ў Мінску як індывідуальны прадпрымальнік у сферы посутачнай арэнды жылля.
Сяргей разам з жонкай быў прызнаны вінаватым у жніўні 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
28 лістапада 2024 года адбылося яшчэ адно судовае паседжанне па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», па выніках якога Сяргею таксама было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены зімой 2026 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 07.08.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Грамадзянка Літвы, але ўраджэнка Беларусі. Яна працавала загадчыцай маркетынгавай службы літоўскага санаторыя "Беларусь".
Затрымаць Раманаўскія не маглі летась, калі яна вярталася ў Літву з Беларусі, дзе наведвала родных. Сваякі жанчыны ад каментароў літоўскаму выданню адмовіліся. У МЗС Літвы паведамілі, што ёй аказваецца консульская дапамога. Судовы працэс у Менскім гарадзкім судзе пачаўся 3 чэрвеня.
Яе прызналі вінаватай па арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але, як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, яе абвінавацілі ў тым, што жанчына "неаднаразова давала звесткі пра пастаяльцаў, якія прыбывалі на адпачынак, у тым ліку і пра высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў" . Паведамляецца, што яе нібыта завербавалі літоўскія спецслужбы больш за 10 гадоў таму.
11верасня2025 г. стала вядома, што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы.Сярод іх ёсць грамадзяне еўрапейскіхкраін, у іх ліку і АленаРаманаўскене .
Вырак суда 11.06.2024
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Начальніка аддзела перавозак аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў.
Васіля затрымалі ў сярэдзіне лютага 2024 года, да суда знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Паводле матэрыялаў справы ў перыяд часу з 10.08 па 20.10 гадзін 16 жніўня 2020 года, ён прыняў удзел у Маршы свабоды, "знаходзячыся на тэрыторыі Мінска, у тым ліку на праезнай частцы дарог і тратуарах праспектаў Незалежнасці і Машэрава, вуліц Свярдлова і Маскоўскай, Васіль Лось парушаў грамадскі парадак. " .
Таксама пры аглядзе яго "Telegram-канала" былі выяўлены заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
З 2002 па 2005 год ён быў дырэктарам па медыцынскай частцы кампаніі Глобалфарма. Пасля перайшоў у кампанію Sanofi-Aventis (цяпер – проста Sanofi) на пасаду дырэктара. У 2023 годзе Сяргей перайшоў у "Навамедыка". Гэта буйная кампанія, якая займаецца аптовым гандлем фармацэўтычнымі вырабамі, а таксама мае ўласную клініку ў Мінску.
21 чэрвеня 2025 года Сяргей быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.