Вінаваты ва ўсіх бясчынствах, якія рабіліся ў СІЗА №6. Гэта збіццё затрыманых, уключаючы дзяцей, у першыя паслявыбарчыя дні, здзекі над падследнымі па Пінскай справе ды іншымі палітычнымі. Асобна варта адзначыць шматлікія парушэнні правоў прыхільнікаў перамен адбывалых адміністрацыйны арышт. Гэтых людзей збівалі, пазбаўлялі перадач, лістоў і ўтрымлівалі ў перапоўненых камерах.
Вінаваты ва ўсіх бясчынствах, якія рабіліся ў СІЗА №6. Гэта збіццё затрыманых, уключаючы дзяцей, у першыя паслявыбарчыя дні, здзекі над падследнымі па Пінскай справе ды іншымі палітычнымі. Асобна варта адзначыць шматлікія парушэнні правоў прыхільнікаў перамен адбывалых адміністрацыйны арышт. Гэтых людзей збівалі, пазбаўлялі перадач, лістоў і ўтрымлівалі ў перапоўненых камерах.
Доўгі час Вадзім працаваў у Акадэміі навук: спачатку малодшым, а потым і проста навуковым супрацоўнікам. Тамака ён займаўся арганічным сінтэзам і стварэннем палімераў.
У 2018 годзе Вадзім перайшоў у ЗАТ «Галаграфічная індустрыя» - кампанію, якая спецыялізуецца на вытворчасці галаграм і ахоўных знакаў для дакументаў. Там ён вырас з інжынера-тэхнолага да начальніка аддзела па навуцы і інавацыйнай дзейнасці.
Беларускі перакладчык, літаратуразнаўца і выдавец. Адзін з найбольш вядомых папулярызатараў перакладной сусветнай літаратуры.
Дзмітрый - сын літаратурнага крытыка Георгія Коласа і брат кінарэжысёра і педагога Уладзіміра Коласа, зрабіў сабе імя яшчэ ў 1980-я перакладамі з французскай мовы на беларускую. З 1990-х Колас займаецца выдавецкай справай. Выдавецтва “Зміцер Колас” вядома кнігамі сусветнай паэзіі, прозы, драматургіі ў лепшых беларускіх перакладах.
Зміцера ўжо затрымліваў КДБ у пачатку сакавіка 2023 года. Аднак ён выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту, якія ён правёў у СІЗА КДБ. Абвінавачанне яму не прад'яўлена.
У лютым 2026 года Змітра зноў затрымалі , у той жа час прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў кніг. Зміцер правёў 14 сутак у ІЧУ на Акрэсціна, пасля чаго так і не выйшаў на волю. 3 сакавіка 2026 года кааліцыю друкаваных выдавецтваў, у якую ўваходзяць "Фонд Kamunikat.org", Lohvinau Publishing House, Andrei Yanushkevich Publishing, унеслі ў абноўлены МУС спіс "экстрэмісцкіх фарміраванняў". У сувязі з фармаваннем у пераліку згадваюцца Яраслаў Іванюк, Зміцер Колас , Ігар Логвінаў, Вацлаў Багдановіч, Андрэй Янушкевіч, Аляксандр Яўдаха. У яго таксама дададзены сайты і сацыяльныя сеткі выдавецтваў.
16 верасня 2026 года быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ў Літву.
Мікалай спецыялізуецца на добраўпарадкаванні ўчасткаў: стрыг кусты, даглядаў газоны, прадаваў і высаджваў туі, рабіў зялёнае ўпрыгожванне. Ён вядзе прафесійныя старонкі ў сацсетках, дзе расказвае пра сваю працу. У інтэрнэце выключна станоўчыя водгукі аб ім.
Мікалая затрымалі восенню 2025 года. У канцы 2025 ці пачатку 2026 года мужчыну асудзілі.
Кар'ера Аляксандра пачыналася з лагістыкі - працаваў менеджэрам па транспарце ў «Пінскдрэве», потым займаў пасады ў Belinterlogistik і ElektroEra. Пасля працаваў мэнэджэрам па закупках у міжнароднай кампаніі Exide Technologies.
З 2019 па 2022 год Сульжыц працаваў у Rozum Robotics, дзе прайшоў шлях ад мэнэджэра па пастаўках да кіраўніка аддзела робататэхнічнай аўтаматызацыі. Апошнім месцам працы была 4RM Systems (май 2023 - май 2025), дзе Аляксандр займаўся распрацоўкай рашэння Stemma са штучным інтэлектам для аўтаматызацыі кас самаабслугоўвання ў рытэйле - менавіта касы ад 4RM Systems стаяць у многіх беларускіх крамах.
Мужчына быў актыўным удзельнікам аўтасупольнасці.
У яго ёсць жонка і двое дзяцей.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.