Яўгеній Сяргеевіч Хітрык
Вінаваты ва ўсіх бясчынствах, якія рабіліся ў СІЗА №6. Гэта збіццё затрыманых, уключаючы дзяцей, у першыя паслявыбарчыя дні, здзекі над падследнымі па Пінскай справе ды іншымі палітычнымі. Асобна варта адзначыць шматлікія парушэнні правоў прыхільнікаў перамен адбывалых адміністрацыйны арышт. Гэтых людзей збівалі, пазбаўлялі перадач, лістоў і ўтрымлівалі ў перапоўненых камерах.
Вінаваты ва ўсіх бясчынствах, якія рабіліся ў СІЗА №6. Гэта збіццё затрыманых, уключаючы дзяцей, у першыя паслявыбарчыя дні, здзекі над падследнымі па Пінскай справе ды іншымі палітычнымі. Асобна варта адзначыць шматлікія парушэнні правоў прыхільнікаў перамен адбывалых адміністрацыйны арышт. Гэтых людзей збівалі, пазбаўлялі перадач, лістоў і ўтрымлівалі ў перапоўненых камерах.
Спіс рэпрэсаваных
Сяргей быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Быў вызвалены ў жніўні 2024 года па памілаванні.
Алег быў затрыманы ў чэрвені 2021 года і пазней асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вячаслаў быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лістападзе 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Леанід быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
У маі 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Ілля быў затрыманы ў траўні 2021 года па справе аб пратэстах у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года і асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках". Па версіі абвінавачання, ён спрабаваў зламаць дрэва і кінуў алюмініевы слоік з-пад энергетыка ў бок міліцыі. Сам Ілля прызнаў, што слоік мог даляцець, але ніхто з міліцыянтаў гэтага не пацвердзіў, і канкрэтны пацярпелы не быў названы.
Спроба пашкодзіць дрэва зафіксавана на відэа, аднак у судзе супрацоўнік "Зелянбуда" растлумачыў, што дрэва не пацярпела. Тым не менш арганізацыя прад'явіла пазоў на 117 рублёў.
Ілья быў вызвалены ў красавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Уладзіслаў быў затрыманы ў лютым 2021 года і асуджаны па артыкуле аб "распальванні варожасці". Паводле абвінавачання, з 20 па 27 верасня 2020 года ў Telegram-чаце групы "Карнікі" ён размясціў 13 паведамленняў, у якіх "негатыўна выказваўся" і "заклікаў да незаконных дзеянняў" у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, вайскоўцаў, дзяржаўных службоўцаў і чальцоў іх сем'яў.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў снежні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Эдуарда затрымалі ў сакавіку 2021 года і асудзілі за аказанне супраціву супрацоўніку міліцыі падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 9 жніўня 2020 года ў Баранавічах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Паводле абвінавачання, падчас акцыі ён «перашкодзіў законнай дзейнасці вайскоўцаў Унутраных войскаў. Ён узяў кавалак тратуарнай пліткі і кінуў у бок вайскоўцаў, якія разганялі пратэст, трапіўшы аднаму з іх у плячо. Атрыманае цялеснае пашкоджанне не прывяло да кароткатэрміновага расстройства здароўя».
Вызвалены ў 2024 годзе, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Людміла была асуджаная па артыкуле за абразу Лукашэнкі і арыштаваная проста ў зале суда. Па версіі абвінавачання, 12 жніўня 2020 года яна размясціла ў сацсетцы «УКантакце» з акаўнта мужа доўгае паведамленне з выразамі на адрас Лукашэнкі. На судзе жанчына тлумачыла, што публікавала яго для сябе і не ўсведамляла, што запіс быў даступны іншым карыстальнікам. Паводле яе слоў, звычайна на старонцы размяшчаліся фота жывёл, а дадзенае паведамленне было апублікавана публічна памылкова.
Людміла была вызвалена 9 сакавіка 2022 года ў межах памілавання.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Пётр, прадпрымальнік і тэлемайстар, упершыню быў затрыманы ў красавіку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле аб паклёпе. Нагодай паслужыў рэпост, зроблены ім 23 жніўня 2020 года на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" — публікацыя змяшчала выяву і каментар іншага аўтара, які тычыцца супрацоўніка Баранавіцкага РАУС. Пасля Пётр быў асуджаны і прыгавораны да абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, а таксама да выплаты штрафу.
У студзені 2023 года ён быў вызвалены на падставе закону аб амністыі ад 7 снежня 2021 года. Пазней у тым жа годзе яго зноў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП — за "распаўсюджванне, выраб, захоўванне або перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць".
У канцы красавіка 2024 года стала вядома аб новым затрыманні Пятра — па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых пратэстах, якія прайшлі ў жніўні 2020 года. Праз некалькі месяцаў ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", і па рашэнні суда прыгавораны да пазбаўлення волі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Двойчы палітзняволенныя
Аляксандр — актывіст і былы каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". У 2019 годзе яго затрымалі напярэдадні парламенцкіх выбараў і асудзілі за тое, што ён на просьбу сяброўкі зняў кватэру для грамадзяніна Расіі, які пазней незаконна перасёк мяжу з Польшчай. Аляксандр лічыць справу сфабрыкаванай, бо не ведаў аб яго намерах. Ён правёў у зняволенні крыху больш за год і быў вызвалены па амністыі ў канцы жніўня 2020 года.
Аднак ужо ў сакавіку 2021 года Аляксандра зноў затрымалі і асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Вызвалены ў сакавіку 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Затрыманыя да 18 гадоў
- Студэнты
Эдуард быў узяты пад варту ў зале суда ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце, супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульная шкода склала каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалены ў красавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей, акцёр і валанцёр, вядомы ў Пінску як арганізатар культурных мерапрыемстваў і валанцёр гарадской бальніцы. Ён быў затрыманы ў траўні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў ён быў вызвалены ў сакавіку 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Уладзімір быў асуджаны за перформансы з манекенамі ў выглядзе супрацоўнікаў міліцыі з надпісамі "АМАП". Да арышту ў зале суда ён са студзеня 2021 года знаходзіўся пад хатнім арыштам.
Вызвалены ў жніўні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аліна была асуджаная за перформансы з манекенамі ў выглядзе супрацоўнікаў міліцыі з надпісамі «АМАП». Да арышту ў зале суда яна са студзеня 2021 года знаходзілася пад хатнім арыштам.
Вызвалена ў лютым 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Пенсіянеры
Алена з 2020 года падвяргалася сістэматычнаму пераследу па палітычных матывах: яе затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, а таксама аштрафавалі ўвогуле на 173 базавыя велічыні. У яе доме неаднаразова праводзіліся ператрусы.
У маі 2021 года Алену асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Па версіі абвінавачання, акцыя парушыла працу транспарту. Яе прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову.
У верасні таго ж года Алену паўторна асудзілі - за «абразу Лукашэнку». Па сукупнасці прысудаў тэрмін склаў тры гады "хатняй хіміі".
У студзені 2022 года яе затрымалі за "парушэнне адбывання пакарання" і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак яна так і не выйшла на волю — яе перавялі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы, узбуджанай за паклёп на Лукашэнку і дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. Ужо ў чэрвені яе прыгаварылі да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
У красавіку 2023 года Алену зноў асудзілі па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Гэты артыкул часта ўжываюць да зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
Вядома, што да Алены ўвесь час ужываецца фізічны і псіхалагічны ціск. Яе рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў, а таксама скарацілі атаварку з трох базавых велічынь да адной.
У лютым 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Алену зноў змясцілі ў ПКТ : «Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яна была пераведзена ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць яе зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул».
13.12.2025 года была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ва Украіну.
