Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Корда Дзяніс Сяргеевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Выступае дзяржаўным абвінаваўцам у судах па палітычна матываваных справах. 22 красавіка 2021 года Корда запытаў для кіроўцы аўтадома "Краіна для жыцця" Аляксандра Арановіча 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аляксандр быў прызнаны палітвязнем. Яго разам з іншымі фігурантамі справы Ціханоўскага затрымалі 29 траўня 2020 года ў Гродне падчас перадвыбарчага пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Мужчыну прызналі вінаватым па артыкуле 293 КК за тое, што пры ператрусе знайшлі ў доме бацькоў старую дымавую шашку, а таксама па артыкуле 342 КК за арганізацыю перадвыбарчага пікету ў Гродне.

19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 20.09.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Член каманды YouTube-канала "Краіна для жыцця", вадзіцель аўтадома, жыў у горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці.
Затрыманы падчас пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Гродне 29 траўня 2020 года.
13 ліпеня 2023 г. стала вядома, што палітвязня перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 2 гады. Аляксандру некалькі разоў прапанавалі пісаць заяву на памілаванне, але ён адмовіўся.
Па падліках павінен быў выйсці на волю ў маі 2026 года.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.