Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 29 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 22 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 810 рублёў штрафаў і не менш як 61 год пазбаўлення або абмежавання волі.
Разглядаў у закрытым рэжыме справу палітвязня Сафіі Сапегі.
Вынес рашэнне аб пазбаўленні волі, тэрмінам 3 гады, у дачыненні да жыхара Смаргоні, Аляксандра Нагела за тое, што ён пакінуў 13 каментароў аб жорсткасці і аб супрацьпраўных дзеяннях супрацоўнікаў МУС (арт. 130 КК — распальванне сацыяльнай варожасці супраць супрацоўнікаў міліцыі).
Таксама прызначае максімальна жорсткія пакаранні ўдзельнікам пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі.
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 29 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 22 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 810 рублёў штрафаў і не менш як 61 год пазбаўлення або абмежавання волі.
Разглядаў у закрытым рэжыме справу палітвязня Сафіі Сапегі.
Вынес рашэнне аб пазбаўленні волі, тэрмінам 3 гады, у дачыненні да жыхара Смаргоні, Аляксандра Нагела за тое, што ён пакінуў 13 каментароў аб жорсткасці і аб супрацьпраўных дзеяннях супрацоўнікаў МУС (арт. 130 КК — распальванне сацыяльнай варожасці супраць супрацоўнікаў міліцыі).
Таксама прызначае максімальна жорсткія пакаранні ўдзельнікам пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі.
Вадзім быў асуджаны па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і быў прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Абставіны і дэталі справы невядомыя.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў лістападзе 2025 года.
Вырак суда 19.01.2024
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Мужчыну абвінавацілі ў тым , што ён у карпаратыўным чаце адной з сацыяльных сетак буйной кампаніі грузаперавозак пакінуў каментар на беларускай мове, у якой патлумачыў, што: «наш сцяг бел-чырвона-белы»; а сённяшні назваў: «усход сонца над балотам»
Павал напісаў каментар, калі знаходзіўся ў Заходняй Еўропе падчас рэйса, пасля якога вярнуўся ў Беларусь.
Павел Дубаў з Мінска, жанаты, мае дзіця да трох гадоў.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю летам 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 16.03.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Грамадзянка РФ. У Алены 2 непаўналетнія дачкі (2014 і 2015 г.н.).
Да суда трымаласяў СІЗА 8месяцаў .
У сакавіку 2023 года стала вядома аб цяжкім стане Алены ў ПК-4, дзе яна адбывала пакаранне. "Напрыклад, калі аднойчы Алена была ў вельмі цяжкім стане, ёй не аказвалася меддапамога, хаця ўсё было надзвычай дрэнна. Трымалася тэмпература пад 40, трызніла, потым пачаліся праблемы з суставамі, абсцэс. Але тады яе нават у санчастку не прызначылі, зняволеныя самі яе туды аднеслі", - распавяла адна з былых зняволеных.
Выйшлана волю 29 кастрычніка 2024 г.,цалкам адбыўшытэрмінпа прысудзе.
Юлія ўпершыню была асуджана разам з мужам за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, аднак супраць іх ужылі вадамёт. Суд прызначыў Юліі абмежаванне волі ў выглядзе "хатняй хіміі".
Праз некалькі месяцаў, 13 кастрычніка 2021 года, у яе доме адбыўся ператрус, пасля якога яе затрымалі ў рамках новай крымінальнай справы і ўзялі пад варту ў СІЗА. У другі раз яе асудзілі ў ліпені 2022 года па шасці крымінальных артыкулах, абвінаваціўшы ў прадастаўленні інфармацыі аб службовых асобах, якія маюць дачыненне да крымінальнага пераследу яе сям'і. Суд прыгаварыў Юлію да пазбаўлення волі і штрафу. Па выніках апеляцыі суд скараціў тэрмін зняволення ўсяго на тры месяцы і зменшыў суму штрафу. У выніку канчатковы тэрмін склаў 4 гады і 9 месяцаў.
У студзені 2025 года стала вядома, што над Юліяй прайшоў трэці суд па артыкуле аб "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
Восенню 2025 года выйшла на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Аляксей быў асуджаны ў ліпені 2021 года за "абразлівы" каментар у сацсетцы ў адрас начальніка аддзела РУУС Ленінскага раёна г. Магілёва Цімура Пахоменка, пакінуты ім яшчэ зімой 2020 года. Суд прыгаварыў яго да абмежавання волі з накіраваннем.
У верасні 2022 года пакаранне было больш жорсткім, і абмежаванне волі замянілі на калонію.
У сакавіку 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 06.07.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1000 рублёў кампенсацыі.
Сафія — студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і грамадзянка Расійскай Федэрацыі — была затрыманая ў траўні 2021 года пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair у Менску беларускімі ўладамі. Самалёт рухаўся па маршруце Афіны - Вільня. Сафію абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала "Чорная кніга Беларусі", дзе публікаваліся персанальныя дадзеныя і звесткі аб прыватным жыцці дзяржаўных служачых.
У канцы снежня 2021 года ёй было прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса, пасля чаго справа была перададзена ў суд.
Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме. У траўні 2022 года Сафія была прызнана вінаватай па двух крымінальных артыкулах. Па выніках суда яе прыгаварылі да пазбаўлення волі, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыі пацярпелым і судовую пошліну на агульную суму каля 70 тысяч долараў. Пасля ўся сума была выплачана яе сям'ёй.
Сафія была вызвалена ў чэрвені 2023 года ў рамках памілавання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.