Начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце Кобрынскага РАУС. Падпалкоўнік міліцыі. Саўдзельнік і кіраўнік сілавога падаўлення мірных пратэстаў з прымяненнем фізічнага і псіхалагічнага насілля ў адносінах да ўдзельнікаў. Мінімум 3 разы станавіўся пацярпелым палітычна матываваных справах. Штораз патрабаваў кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў. Так, напрыклад, праходзіў пацярпелым па справе ў дачыненні да Вольгі Сізовай, якую абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. Жанчына пакінула аднаслоўны каментар у сацыяльнай сетцы. У выніку Вользе прызначылі пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, мабільны тэлефон канфіскавалі ў даход дзяржавы, іскавыя патрабаванні ў памеры 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды Турчыновіча таксама задаволілі.

Людміла была прызнана вінаватай у снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады», за тое што, паводле абвінавачання, 25 жніўня 2020 года яна пакінула каментар у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад публікацыяй пра намесніка начальніка Кобрынскага РАУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Віктара Турчынавіча, які следства палічыла абразлівым.
Вырак суда 23.12.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Вольга была прызнана вінаватай у кастрычніку 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у адрас начальніка аддзела па ідэалагічнай працы Кобрынскага РАУС Віктара Турчыновіча, які, паводле версіі абвінавачання, утрымліваў непрыстойную і негатыўную ацэнку «пацярпелага».
Вырак суда 27.10.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 800 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.