Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Папраўчая калонія №15 горада Магілёва. Начальнік рэжымнага аддзела. Маёр унутранай службы. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Весялоў Арцём Віктаравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманы і падвергнуты насіллю тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Весялоў вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання ў дачыненні да палітвязняў на тэрыторыі ПК №15 горада Магілёва.
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Папраўчая калонія №15 горада Магілёва. Начальнік рэжымнага аддзела. Маёр унутранай службы. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Весялоў Арцём Віктаравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманы і падвергнуты насіллю тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Весялоў вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання ў дачыненні да палітвязняў на тэрыторыі ПК №15 горада Магілёва.
Жыхар Магілёва. Меркавана затрыманы 3 чэрвеня 2022 года. Паводле інфармацыі праўладных СМІ затрыманы пры спробе нелегальнага пераходу мяжы з мэтай далучыцца да Палку Каліноўскага ва Украіне.
Суд адбываўся ў Гомельскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Як сцвярджае следства , малады чалавек меў намер паступіць на службу ў асобны Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага.
06.09.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
26.11.2022
Разгляд апеляцыйнай скаргі 9 снежня 2022 года.
Вырак суда 21.09.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Першапачатковая прычына затрымання - распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у рамках адміністрацыйнай палітычна матываванай справы.
Падчас арышту мужчыне былі прад'яўленыя абвінавачанні па крымінальнай справе за шматлікія лайкі ў "Аднакласніках".
4 ліпеня 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. прыябар уступіў у сілу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Казлоўскі 27 верасня 2020 года на праспекце Незалежнасці ў Менску «стаяў у счэпцы локцямі ў першым радзе» грамадзян, якія ішлі па праезнай частцы. У выніку гэтага, паводле версіі следства, быў блакіраваны рух грамадскага транспарту і адбыўся збой у яго працы.
У выніку суд прысудзіў Аляксандру пазбаўленне свабоды. Суддзя патлумачыла сваю пазіцыю па Казлоўскім тым, што раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і "шэраг злачынстваў учыніў у стане алкагольнага ап'янення".
04.04.2023 вызвалены па заканчэнні тэрміна пакарання.
Аляксандр Мішук - віцэ-старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) і старшыня першаснай арганізацыі БНП ААТ "Беларуськалій". Ён быў затрыманы пасля ператрусу ў офісе.
Пракуратура паставіла Аляксандру яго выступ перад работнікамі з "мэтай стварэння забастовачнага камітэта". У сваю чаргу Аляксандр тлумачыў свой выступ як эмацыйны парыў, паколькі ў той час усе знаходзіліся пад уздзеяннем эмоцый з-за масавага гвалту з боку сілавікоў.
14 лістапада 2022 года на чарговым паседжанні пракурор запытаў Аляксандру тры гады калоніі.
Вызвалены ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Журналіст, яго затрымалі 26 траўня 2022 года пасля ператрусу.
На дадзены момант журналісту прад'явілі абвінавачанні, але дакладны крымінальны артыкул, інкрымінаваны Любянчуку, невядомы (адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні).
У пачатку лістапада 2023 г. стала вядома , што ў Алеся за кратамі пачаліся праблемы з хрыбетнікам (яшчэ год таму). "Яму цяжка займацца нават спортам, чым там усе ратуюцца. Гэта яго заўважна засмучае" , — паведаміла крыніца "Радыё Свабода". Працаваў Алесь на ачыстцы правадоў ад ізаляцыі.
Выйшаў на волюў пачатку студзеня 2025 г.
Быў другі раз затрыманы і ўзяты пад варту ў верасні 2025 года.
Падчас рэферэндуму на выхадзе з участку для галасавання да Аляксея падышлі некалькі міліцыянтаў у цывільным, ён спрабаваў ад іх уцячы, а пры затрыманні схапіўся за форму і нібыта адарваў гузік, за што і была заведзеная крымінальная справа.
Вядома, што ў магілёўскай калоніі №15 Аляксею выпісалі спагнанне і пазбавілі яго перадачы.
22.06.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Ігар Фёдараў шмат гадоў працаваў інжынерам-механікам на «Авіяцыйным рамонтным заводзе» ў Баранавічах. Але пасля падзеяў жніўня 2020 года, калі мужчына разам з іншымі завадчанамі актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.34 і арт. 24.3 КаАП. Пасля гэтага з ім не працягнулі кантракт, а пасля Ігар і зусім змушаны быў эміграваць, асцерагаючыся крымінальнага пераследу.
27 лютага 2022 года ён вярнуўся дадому, каб паўдзельнічаць у рэферэндуме. Хлопца затрымалі каля выбарчага ўчастку і змясцілі ў ІЧУ ў Баранавічах. 2 сакавіка яго перавялі ў СІЗА-6.
18.12.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 25.05.2022:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.