Дзяніс Паўловіч Карасёў
Полацкі РАУС Віцебскай вобласці. Начальнік ізалятара часовага ўтрымання. Падпалкоўнік міліцыі.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод зняволеных на тэрыторыі ІЧУ РАУС Віцебскай вобласці.
09 жніўня 2020 года асабіста браў удзел у затрыманнях выбаршчыкаў каля ўчасткаў для галасавання ў горадзе Полацку.
10 і 11 жніўня 2020 года, браў удзел у затрыманнях і збіванні пратэстоўцаў у Полацку.
Выступаў пацярпелым у палітычна матываваных справах. Напрыклад, Ураджэнку Узбекістана абвінавацілі ў тым, што яна 22 кастрычніка 2020 года публічна абразіла начальніка і супрацоўнікаў Полацкага РАУС Аляксандра Гаруса, Віталя Шэшукова і Дзяніса Карасёва. Паводле абвінавачання, Зухра Бераснева пакінула паведамленне ў інтэрнэце, якое супярэчыць агульначалавечай маралі, устаноўленым правілам зносін, якое, паводле заключэння, судова-лінгвістычнай экспертызы змяшчае негатыўную ацэнку гэтых супрацоўнікаў і з'яўляецца ненарматыўнай формай маўленчага выказвання, а таксама мае прыкметы вербальнай агрэсіі. Зухры Бераснёвай прызначылі пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Зухра, ураджэнка Узбекістана, была прызнана вінаватай у кастрычніку 2021 года па артыкулах "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў", "абраза прадстаўніка ўлады" і "Паклёп". Па версіі абвінавачання, яна публічна абразіла начальніка Полацкага РАУС — Аляксандра Гаруса. Сярод "пацярпелых" таксама падпалкоўнік Дзяніс Карасёў, начальнік аддзела аховы правапарадку аддзела прафілактыкі грамадскай бяспекі, і маёр Віталь Шашукоў, намеснік начальніка Полацкага ІЧУ, якім жанчына нібыта пагражала.
Нягледзячы на тое, што Зухра даглядае дзіця з інваліднасцю, яе прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У верасні 2024 года прэзідыум Віцебскага абласнога суда разгледзеў у адкрытым паседжанні крымінальную справу Зухры па касацыйным пратэсты намесніка Генеральнага пракурора РБ. Па выніках паседжання артыкул "абраза прадстаўніка ўлады" быў адменены, а тэрмін абмежавання волі скарочаны на два месяцы.
У студзені 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.