Участковы інспектар міліцыі Дубровенскага РАУС.
Капітан міліцыі. Саўдзельнік рэпрэсій у адносінах да прыхільнікаў перамен.
Заводзіў пратаколы па палітычна матываваных адміністрацыйных справах.
Участковы інспектар міліцыі Дубровенскага РАУС.
Капітан міліцыі. Саўдзельнік рэпрэсій у адносінах да прыхільнікаў перамен.
Заводзіў пратаколы па палітычна матываваных адміністрацыйных справах.
Андрэй быў прызнаны вінаватым у ліпені 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад пастом пра капітана міліцыі Сяргея Шрамава, а таксама пра ўчастковага інспектара міліцыі грамадскай бяспекі, капітана міліцыі Аляксандра Шлупакава.
Пост у «Аднакласніках» быў прысвечаны таму, як міліцыянты падчас ператрусу ў горадзе Дуброўне канфіскавалі чырвона-белыя паветраныя шары, якія віселі ў доме мясцовага жыхара, пасля чаго яго за гэта асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Вырак суда 12.07.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Святлана была прызнана вінаватай у студзені 2022 года па крымінальным артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты 18 лютага 2021 года ў групе «Рух» у сацыяльнай сетцы «УКантакце» пад публікацыяй з тэкстам пра тое, як міліцыянты Шрамаў Сяргей Уладзіміравіч і Шлупакоў Аляксандр Леанідавіч «ахвяруючы сваімі жыццямі» здымалі бела-чырвона-белыя шарыкі.
Вядома, што Святлана перанесла аперацыю па выдаленні пухліны галаўнога мозга і на момант судовага разбору праходзіла складаную рэабілітацыю. Нягледзячы на гэта, яе прыгаварылі да абмежавання волі, а таксама абавязалі выплаціць маральную кампенсацыю «пацярпелым».
Зміцер быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад фатаграфіямі міліцыянтаў Шрамава Сяргея Уладзіміравіча і Шлупакова Аляксандра Леанідавіча: «…гэтыя супрацоўнікі, рызыкуючы жыццём, канфіскавалі гэтыя шарыкі...».
Вырак суда 29.11.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" пад публікацыяй з тэкстам аб тым, як міліцыянеры Шрамаў Сяргей Уладзіміравіч і Шлупакоў Аляксандр Леанідавіч "ахвяруючы сваімі жыццямі" здымалі бела-чырвона-белыя шары.
Вадзім быў прызнаны вінаватым па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментары, пакінутыя ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" ў лютым 2021 года пад фатаграфіямі міліцыянтаў Шлупакова Аляксандра Леанідавіча і Шрамава Сяргея Уладзіміравіча.
Вырак суда 12.10.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.