Анжэла Яўгенаўна Касцюкевіч
Па палітычных матывах выдадзена штрафаў на суму 15 440 рублёў, 361 сутак адміністрацыйнага арышту.
Судзіла палітвязняў: Артура Хацько, Віталя Шчарбіча, Міхаіла Ферэнца, Юрыя Сяргея, Андрэя Папова, Яна Нікішына, Мікіты Качура, Юрыя Карніловіча, Кірыла Казея, Аляксея Зикеева, Андрэя Асаула.
15 сакавіка 2022 г. прысудзіла галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» Ягору Марціновічу і кіраўніку аддзела маркетынгу Андрэю Скурко па 2,5 гады калоніі. Раней іх прызналі палітвязнямі. Пракурор - Мікалай Дзяцел.
«Нашаніўцаў» абвінавацілі ў прычыненні маёмаснай шкоды па папярэдняй змове (ч. 2 арт. 216 КК) за аплату камунальных паслуг у кватэры-офісе па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб. Яны пагасілі шкоду да суда, "Мінскводаканал" і "Мінскэнерга" адклікалі іскі.
Па палітычных матывах выдадзена штрафаў на суму 15 440 рублёў, 361 сутак адміністрацыйнага арышту.
Судзіла палітвязняў: Артура Хацько, Віталя Шчарбіча, Міхаіла Ферэнца, Юрыя Сяргея, Андрэя Папова, Яна Нікішына, Мікіты Качура, Юрыя Карніловіча, Кірыла Казея, Аляксея Зикеева, Андрэя Асаула.
15 сакавіка 2022 г. прысудзіла галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» Ягору Марціновічу і кіраўніку аддзела маркетынгу Андрэю Скурко па 2,5 гады калоніі. Раней іх прызналі палітвязнямі. Пракурор - Мікалай Дзяцел.
«Нашаніўцаў» абвінавацілі ў прычыненні маёмаснай шкоды па папярэдняй змове (ч. 2 арт. 216 КК) за аплату камунальных паслуг у кватэры-офісе па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб. Яны пагасілі шкоду да суда, "Мінскводаканал" і "Мінскэнерга" адклікалі іскі.
Спіс рэпрэсаваных
Былы воін палка Каліноўскага. Аб яго затрыманні стала вядома з выпуску навін на дзяржаўным тэлебачанні "Беларусь 1" пятага мая 2025 года.
Паводле інфармацыі з сацыяльных сетак, ён скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (БДСГА), дзе навучаўся на землеўпарадкавальным факультэце. Яго спецыяльнасць - кадастр і зямельнае права.
Праходзіў службу ў 38-й асобнай мотаабарончай брыгадзе Беларусі - воінскай часці дэсантнікаў у Брэсце, якую ў свой час узначальваў Валерый Сахашчык. На фота з сацсетак бачна, што ў кватэры грэчкі вісеў вымпел брыгады.
Паводле інфармацыі прэс-службы Палка Каліноўскага, Васіль далучыўся да іх у маі 2022 года, але пакінуў падраздзяленне ўжо ў чэрвені таго ж года па ўласным жаданні.
Паводле відэароліка, яго затрымалі недзе ў балоцістай мясцовасці па-за горадам некалькі супрацоўнікаў КДБ з аўтаматамі. Мужчыну перавозілі верталётам. Падчас транспарціроўкі ён быў з чорным мяшком на галаве, а рукі былі счэпленыя спераду пластыкавай сцяжкай. Калінаўца даставілі верталётам на аэрадром.
Як паведамляецца ў роліку, Васіль нарадзіўся 28 ліпеня 1981 года. У лютым 2022 года ён з'ехаў на заробкі ў Польшчу, а праз тры месяцы далучыўся да Палка Каліноўскага. Падрыхтоўку праходзіў у Кіеве. Абставіны яго затрымання невядомыя.
Былы баец палка Каліноўскага, якога В'етнам выдаў Беларусі. Васіль з'яўляўся таксама членам Каардынацыйнай рады.
Паведамлялася , што мужчына апынуўся ў Азіі, бо Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла ўезд у Еўразвяз. "Калінаўца" даставілі ў Беларусь увечары 14 лістапада пад канвоем з трох чалавек. Васіля даставілі ў Беларусь на рэйсе а/к Белавія (B2978) з Масквы ўвечары 14 лістапада.
Таксама вядома, што відэа з Верамейчыкам, якое апублікавалі прапагандысты, чакана, з'яўляецца пастановачнае: яно знята ў іншым самалёце і ў іншы час.
Былы палітвязень Юры Зянковіч распавёў , што перад вызваленнем правёў 4 месяцы ў СІЗА КДБ у адной камеры з экс-каліноўцам Васілём Верамейчыкам. Ён адзначыў, што вельмі паважае Васіля як сумленнага, адкрытага і смелага чалавека, які не зламаўся і трымаецца мужна: "Тое, што ён гаварыў у "інтэрв'ю" — гэта вымушана. Каб прымусіць яго сказаць тое, што хочуць пачуць бэтэшнікі, да яго прымянялі фізічны гвалт. Паколькі супраціўляцца асабліва гвалту".
У СІЗА ў Васіля пачаліся праблемы са здароўем. Верамейчык скардзіўся на сімптомы, якія паказваюць на праблемы з сэрцам: боль у грудзях, дыхавіца, галавакружэнне, ацёкі рук і ног. Медыцынскай дапамогі ў СІЗА яму не аказалі. У 2025 годзе Верамейчыку прысудзілі 13 гадоў калоніі і павезлі адбываць гэты тэрмін у шклоўскую калонію №17. Там Васілю нарэшце зрабілі абследаванне - узялі аналізы і правялі УГД сэрца. Дакладных вынікаў сям'я мужчыны не ведае, але пасля таго абследавання Верамейчыку прызначылі кропельніцы і выпісалі аж чатыры моцныя прэпараты: аспікард, клопідагрэл, аторвастатын і метапралол. Ёсць падазрэнне , што Васіль перажыў інфаркт
Па словах жонкі Васіля, у пачатку чэрвеня 2026 года яго мусілі перавесці ў шпіталь пры мінскім СІЗА-1, каб зрабіць яму аперацыю на сэрцы. Але замест гэтага палітвязня кінулі ў ШІЗА, а потым і зусім у ПКТ.
Былы муж палітвязні Віталіі Бандарэнкі. Яго затрымалі пасля кароткатэрміновага спаткання з Віталём, ля выхаду з калоніі і змясцілі спачатку ў ІЧУ Гомеля, пасля чаго перавялі ў СІЗА-3.
04.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Следства лічыць, што ў студзені гэтага года ўкраінец Ліхалат выйшаў на сувязь з СБУ, дзе яму даручылі ўзарваць чыгуначныя пуці. Да задання ён прыцягнуў двух гродзенцаў, якія валодалі прафесійнымі навыкамі мінна-выбухной справы. Пухальскага Барыса затрымалі, калі ён забраў са схованкі ў Кобрынскім раёне выбуховае прыстасаванне і перавёз яго ў Талачынскі раён.
Прыгавораны да 25 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым суд вызначыў Барысу адбываць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў турме на працягу першых пяці гадоў.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Украінец, які жыве ў Беларусі з 2013 года. У 2012-2013 годзе Іван праходзіў службу ў разведвальных падраздзяленнях ВСУ, сцвярджае БелТА. Следства лічыць, што ў студзені гэтага года Ліхалат выйшаў на сувязь з СБУ, дзе яму даручылі ўзарваць чыгуначныя пуці. Да задання ён прыцягнуў двух гродзенцаў, якія валодалі прафесійнымі навыкамі мінна-выбухной справы. Пухальскага затрымалі, калі ён забраў са схованкі ў Кобрынскім раёне выбуховае прыстасаванне і перавёз яго ў Талачынскі раён. Ліхалат і Бародзіч былі затрыманы ў Гродне.
Прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым суд вызначыў Івану адбываць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў турме на працягу першых трох гадоў.
Следства лічыць, што ў студзені 2023 года Іван Ліхалат выйшаў на сувязь з СБУ, дзе яму даручылі ўзарваць чыгуначныя шляхі.
Ліхалат і Бародзіч былі затрыманы ў Гродне.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Яўгену 40 гадоў, ён скончыў Акадэмію МУС больш за 15 гадоў таму і паспеў папрацаваць участковым, але звольніўся па ўласным жаданні. Пазней Аляксей перайшоў у ІТ. Пасля нейкі час пажыў у Еўропе, у Італіі. Яго затрымалі пры спробе ўезду ў Беларусь - мужчына хацеў прыехаць на дзень нараджэння маці і аформіць даверанасць. Супраць Яўгена Ціханава, як паведамляецца, заведзена крымінальная справа за каментары ў тэлеграме аб сілавіках і Лукашэнку па трох артыкулах.
28.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
10 жніўня 2020 года падчас акцый пратэсту Аляксей ехаў у сваім аўтамабілі па Менску ў раёне "Белай Вежы". На скрыжаванні мужчына ўбачыў амапаўцаў, якія, шукаючы пратэстоўцаў, пачалі брутальна затрымліваць кіроўцаў аўтамабіляў: страляць і біць у машынах шкла. Аляксей, не чакаючы свайго затрымання, паехаў наперад, дзе якраз праязджалі супрацоўнікі ДАІ. Не заўважыўшы службовую машыну, Аляксей перабудаваўся ў яе рад. На момант манеўру машына ДАІ ўжо спынілася, і мужчына паехаў далей па сваіх справах. У гэтым дзеянні суд убачыў умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органа ўнутраных спраў (арт. 365 КК).
У той жа час і ў тым жа месцы нібыта знаходзіўся супрацоўнік ДАІ Масэнза, які ў канцы снежня 2022 года даў паказанні, нібыта Аляксей хацеў тады яго збіць. За гэта мужчыну паставілі ў віну ст. 364 КК і ўзялі пад варту.
У Аляксея трое дзяцей, адна з іх непаўналетняя дачка 5-ці гадоў.
Дальнабойшчык. У відэа на праўладным канале сцвярджаецца, што ён з Польшчы "перавозіў бланкі бюлетэняў для галасавання з ужо прастаўленым выбарам на карысць адной альтэрнатыўнай кандыдаткі".
Пасля п 2-3 месяцаў пасля этапу ў ВК быў адпраўлены ў ШІЗА, з якога ўжо не вярнуўся. Пераведзены на турэмны рэжым на тры гады.
Па справе адбылося не менш за дзевяць судовых пасяджэнняў. На судзе было шмат сведкаў, якія давалі паказанні супраць яго. Яўгена абвінавацілі ў тым, што ён, адмініструючы канал, заклікаў выходзіць беларусаў на акцыі пратэсту, рэдагаваў пасады і г.д.
21.11.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
20.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
- Аб'яднанні
Аглядальнік, рэжысёр, арганізатар мядовых кірмашоў і дырэктар кампаніі "Цар-мёд".
Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту 23.08.2020 года ў якасці аглядальніка
Увосень 2024 года Юрыю замянілі рэжым і адправілі здабываць тэрмін у калонію.
Увосень 2025 года стала вядома, што Юрыя асудзілі яшчэ па адной крымінальнай справе і прысудзілі пазбаўленне волі. Падрабязнасці справы невядомыя.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Прадпрымальнікі
Уладзіслаў, блогер, паэт і пісьменнік, быў затрыманы ў красавіку 2021 года і праз год асуджаны па артыкуле аб махлярстве — за тое, што ў 2015-2016 гадах паабяцаў больш за 100 людзям удзел у першых у Беларусі рэаліці-шоў, але не выканаў абяцанне. Яго таксама прызналі вінаватым ва ўдзеле ў трох Маршах 2020 года і арганізацыі пратэстаў праз Instagram. Сам Уладзіслаў прызнаў толькі ўдзел у мітынгах.
У кастрычніку 2022 года яго зноў асудзілі — за абразу Лукашэнкі ў вершаванай форме, уключанай у апеляцыйную скаргу на прысуд.
На партале інтэрнэт-крамы Ridero.ru пад псеўданімам Улад Савін прадстаўлены яго кнігі — аповесць «Амбідэкстр» і зборнік вершаў «Паэзія Навылёт», даступныя ў друкаваным і электронным выглядзе.
| 22.12.2022 | В недалеком прошлом переплыл Гибралтарский пролив, активно увлекается спортом. Любит искусство, в особенности художника Винсента Ван Гога, Это человек с сильным характером, эмпатичный, готовый прийти на помощь к не только близким, но и к незнакомым людям. |
Максіму Ермаловічу 31 год. Ён родам з вёскі Стайкі (хутчэй за ўсё, Баранавіцкага раёна). Скончыў механіка-тэхналагічны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Пра яго затрыманне сілавікі паведамілі ў студзені 2023 года. Тады яны сцвярджалі, што хлопец павёўся на фэйкавую рассылку плана «перамога», якую рабіў ГУБАЗіК.
