Цімафей Сяргеевіч Нічыпарук
Выступае дзяржабвінаваўцам у палітычна матываваных справах.
Выступаў дзяржабвінаваўцам па справе палітвязня Валерыя Вішчэні і Насты Рудаковай. Іх абвінавацілі ў арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 КК РБ) за ўдзел у вулічным шэсці. У выніку Валерыю прысудзілі ў выглядзе пакарання тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, а Настассі - тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Выступаў дзяржабвінаваўцам па справе палітвязняў Андрэя Драбатавіча і Вадзіма Якубоўскага. Іх абвінавацілі ў арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (частка 1 артыкула 342 КК РБ) за ўдзел у вулічным шэсці. Андрэю і Вадзіму прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.
Выступае дзяржабвінаваўцам у палітычна матываваных справах.
Выступаў дзяржабвінаваўцам па справе палітвязня Валерыя Вішчэні і Насты Рудаковай. Іх абвінавацілі ў арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 КК РБ) за ўдзел у вулічным шэсці. У выніку Валерыю прысудзілі ў выглядзе пакарання тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, а Настассі - тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Выступаў дзяржабвінаваўцам па справе палітвязняў Андрэя Драбатавіча і Вадзіма Якубоўскага. Іх абвінавацілі ў арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (частка 1 артыкула 342 КК РБ) за ўдзел у вулічным шэсці. Андрэю і Вадзіму прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.
Спіс рэпрэсаваных
Арцём быў затрыманы 22 чэрвеня 2021 года, калі прыйшоў у РУУС у якасці сведкі па іншай, «непалітычнай» крымінальнай справе. Затрыманне адбылося ў рамках расследавання па абвінавачваннях ва «ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і «падрыхтоўцы да незаконнага вырабу і нашэння прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў». Пры гэтым раней ён знаходзіўся ў вышуку, хаця не хаваўся: жыў дома і хадзіў на працу.
У верасні 2021 года Арцёма асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў жніўні 2020 года ў Менску.
Вызвалены ў пачатку траўня 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксей быў затрыманы 27 ліпеня 2021 года ў рамках крымінальнай справы па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Раней, у дзень выбараў 9 жніўня 2020 года, яго затрымалі на выбарчым участку і збілі на Акрэсціна. 16 жніўня ён выйшаў на марш і паказаў гематомы ад збіцця — пратэстоўцы напісалі ў яго на спіне "Усіх не заб'еш", і гэты момант быў зняты каля КДБ. Таксама ён удзельнічаў у Маршы 25 кастрычніка 2020 года, дзе з БЧБ-сцягам залез на дах сваёй машыны і крычаў "Жыве Беларусь".
У верасні 2021 года Аляксей быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксандр быў затрыманы ў траўні 2021 года і ў верасні таго ж года асуджаны па артыкуле "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў". Па версіі следства, 12 кастрычніка 2020 года на праспекце Дзяржынскага ў Мінску ён у стане алкагольнага ап'янення разам з іншымі асобамі аказваў супраціўленне супрацоўнікам міліцыі, пагражаў ім гвалтам і кінуў у бок міліцэйскага аўтобуса піўны келіх. Сваёй віны ў зробленым не прызнаў.
У кастрычніку 2022 года адбылося судовае паседжанне па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы", па выніках якога Аляксандра прысудзілі да яшчэ аднаго года пазбаўлення волі.
Вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Анастасія была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту — Марша герояў, які прайшоў 13 верасня 2020 года ў Менску.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Анастасія была асуджаная ў ліпені 2021 года за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў жніўні-верасні 2020 года ў Мінску.
- Аб'яднанні
- Людзі з інваліднасцю
- Бацькі непаўнагадовых
Валерый быў затрыманы 29 красавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту — Марша герояў, які прайшоў 13 верасня 2020 года ў Мінску. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У ліпені 2022 года яму змянілі меру пакарання і перавялі на "хатнюю хімію" па стане здароўя.
Вадзім быў затрыманы ў красавіку 2021 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 года ў Менску супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
У лістападзе і снежні 2024 года, а таксама ў лютым 2025 года ў дачыненні да Вадзіма адбыліся завочныя судовыя пасяджэнні "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Андрэй быў затрыманы ў красавіку 2021 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 г. у Мінску супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
У лістападзе і снежні 2024 года, а таксама ў лютым 2025 года ў дачыненні да Андрэя адбыліся завочныя судовыя пасяджэнні "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Юлію затрымалі ў канцы студзеня 2021 года па абвінавачанні ў блакіраванні дарог на Раманаўскай Слабадзе ў Мінску 20 снежня 2020 года і 3 студзеня 2021 года. Прычынай стала тое, што дзяўчына з групай людзей двойчы каля хвіліны стаяла на пешаходным пераходзе са сцягамі ў падтрымку палітвязняў.
Пасля затрымання Юлію дапытвалі шэсць дзён, у выніку чаго яна страціла прытомнасць ад знясілення і абязводжвання і была шпіталізавана. Да суда знаходзілася пад хатнім арыштам і была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
- Аб'яднанні
Даніла, мастак па свеце, звольнены з Новага драматычнага тэатра за страйк, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года за "адзінкавае пікетаванне" і атрымаў адміністрацыйны арышт. Праз 10 дзён супраць яго распачалі крымінальную справу, а пазней асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
- Бацькі непаўнагадовых
Мікалай быў затрыманы 21 снежня 2020 года і асуджаны за адміністраванне дваровага тэлеграм-чата.
Вызвалены ў ліпені 2022 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
