Адмовіў у разглядзе скаргі на парушэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Уваходзіў у склад прэзідыума, які разглядаў змякчэнне прысуду палітвязню Антону Лакішыку, прысуд пакінуты ў сіле. Як старшыня Мінскага гарадскога суда вінаваты ва ўсіх злачынных рашэннях сваіх падначаленых.

Затрыманы разам з усёй сям'ёй (маці, бацька, сястра) па падазрэнні ў "дзяржізмене". Сястру пазней, мяркуючы па ўсім, адпусцілі. Паўлу 27 гадоў. Ён нарадзіўся ў Грабаўцы. Працаваў у будаўніцтве.
Удзельнікі закрытага працэсу маюць падпіскі аб неразгалошванні. З неафіцыйнай крыніцы вядома, што крымінальная справа тычыцца фатаграфавання розных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі, а за фігурантамі справы нейкі час перад арыштам сачылі спецслужбы.
Сям'я Прохаравых доўгі час жыла ў вёсцы Грабаўка Гомельскага раёна. На момант затрымання яны жылі ў вёсцы Уза Гомельскага раёна, куды пераехалі два гады таму.
Вырак суда 20.05.2024
8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 30.08.2024
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Затрыманы разам з усёй сям'ёй (жонка, дачка, сын) па падазрэнні ў "дзяржзмене". Дачку пазней, мяркуючы па ўсім, адпусцілі. Васілю Прохараву 54 гады. Ён родам з горада Чарнобыль, у якім знаходзілася сумна вядомая атамная электрастанцыя. Вядома, што ён пацярпелы ў аварыі на ЧАЭС. Прохараў служыў у дэсантных войсках. Потым працаваў на будоўлях і падзарабляў грузаперавозкамі, а таксама вёў невялікі блог.
Удзельнікі закрытага працэсу маюць падпіскі аб неразгалошванні. З неафіцыйнай крыніцы вядома, што крымінальная справа тычыцца фатаграфавання розных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі, а за фігурантамі справы нейкі час перад арыштам сачылі спецслужбы.
Сям'я Прохаравых доўгі час жыла ў вёсцы Грабаўка Гомельскага раёна. На момант затрымання яны жылі ў вёсцы Уза Гомельскага раёна, куды пераехалі два гады таму.
Вырак суда 20.05.2024
11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 30.08.2024
невядома.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
невядома гадоў турэмнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Ганна была затрымана 18 снежня 2023 года. Па заканчэнні 72 гадзін яна так і не была вызвалена. Папярэдне крымінальная справа была ўзбуджаная за абразу Лукашэнкі і супрацоўніка міліцыі.
Ганну асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, у тым ліку «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», прызначыўшы ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі і буйнога штрафу. Судовы працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.
Меркавана, адной з падстаў для пераследу стала яе салідарнасць з палітвязнямі — вядома, што Ганна актыўна пісала ім лісты.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Ярмошука ўпершыню па гэтай справе затрымалі 23 сакавіка 2023 года, пратрымалі трое сутак. Затым адпусцілі, але ўжо 11 чэрвеня 2023 г. зноў затрымалі і ўзялі пад варту.
Паводле абвінавачання, Ярмашук 1 сакавіка 2022 г запампаваў з сайта ItArmy of Ukraine некалькі файлаў, якія дазваляюць праводзіць DDoS-напады. Затым "не менш за 8 разоў" запускаў на сваім кампутары праграму, з-за чаго "парушалася сістэма абароны ад DDoS-атак" і "была парушана праца неўстаноўленых інтэрнэт-рэсурсаў Расійскай Федэрацыі". Такім чынам, на думку дзяржабвінавачання, Ярмашук "выкарыстаў шкоднасныя патэнцыйна небяспечныя праграмы". Таксама 19 жніўня 2020 г. Ярмашук праз Facebook перавёў каля 60 $ ініцыятыве BySOL. Праз 7 месяцаў (12 сакавіка 2021) беларускія ўлады прызналі фонд BySOL «экстрэмісцкім фармаваннем». Той факт, што на момант пераводу грошай BySOL не быў «экстрэмісцкім фармаваннем», дзяржабвінавачанне не бянтэжыць.
12.01.2024 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 24.11.2023
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 12.01.2024
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Кіроўца таксі. У сям'і двое непаўнагадовых дзяцей.
Асудзілі за каментары з чэрвеня 2020 года па жнівень таго ж года ў чатах у тэлеграме.
Вырак суда 03.10.2022
9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 2000 рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя 20.12.2022
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аляксандра, загадчыка крамы York, затрымалі ў лістападзе 2021 года ў межах крымінальнай справы, звязанай з ініцыятывай «Буслы ляцяць». Некаторыя эпізоды абвінавачання тычыліся пашкоджання аўтамабіля суддзі Барысаўскага раёна. У выніку ён быў прыгавораны да працяглага тэрміну пазбаўлення волі.
У верасні 2023 года стала вядома, што Аляксандра перавялі ў шпіталь для асуджаных у пасёлку Калядзічы пад Мінскам для правядзення планавай аперацыі. У канцы кастрычніка таго ж года ён быў адваротна пераведзены ў папраўчую калонію.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аляксандр, кіроўца, быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў межах крымінальнай справы, звязанай з ініцыятывай «Буслы ляцяць». Некаторыя эпізоды абвінавачання тычыліся пашкоджання аўтамабіля суддзі Барысаўскага раёна. У выніку ён быў прыгавораны да працяглага тэрміну пазбаўлення волі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Мікалай, тэхнік у Інстытуце парашковай металургіі, быў затрыманы ў ліпені 2021 года ў межах крымінальнай справы, звязанай з ініцыятывай "Буслы ляцяць". Некаторыя эпізоды абвінавачання тычыліся пашкоджання аўтамабіля суддзі Барысаўскага раёна. У выніку ён быў прыгавораны да працяглага тэрміну пазбаўлення волі і штрафу.
Раней Мікалай ужо арыштоўваўся пасля спробы падаць скаргу ў ЦВК 16 ліпеня 2020 года, дзе яму выбілі пярэдні зуб.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Станіслаў, бізнэсмэн, быў затрыманы ў снежні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па шасці крымінальных артыкулах, уключаючы такія артыкулы, як «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і «стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй». Першапачаткова ён утрымліваўся ў СІЗА КДБ, а праз некаторы час быў пераведзены ў СІЗА-1 да суда.
Судовы працэс доўжыўся каля паўтара месяца, і ў лістападзе 2022 года Станіслава прызналі вінаватым у адміністраванні больш за 30 Telegram-чатаў, у тым ліку чатаў «97», якія, па версіі следства, выкарыстоўваліся для распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў і каардынацыі пратэстнай актыўнасці. Таксама яму ставілася ў віну фарміраванне і каардынацыя ўдзельнікаў супольнасцяў, размеркаванне роляў і арганізацыя іх удзелу ў акцыях пратэсту, а таксама дзеянні па пашырэнні колькасці ўдзельнікаў і падтрыманні дзейнасці супольнасцяў.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аляксей, былы вайсковец, сувязіст і дырэктар кампаніі па ўсталяванні і рамонце гаражных электраварот і шлагбаўмаў, быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, звязанай з ініцыятывай «Буслы ляцяць». Некаторыя эпізоды абвінавачання тычыліся пашкоджання аўтамабіля суддзі Барысаўскага раёна. У выніку ён быў прыгавораны да працяглага тэрміну пазбаўлення волі і штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аляксей, дырэктар будаўнічай фірмы, быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў межах крымінальнай справы, звязанай з ініцыятывай "Буслы ляцяць". Некаторыя эпізоды абвінавачання тычыліся пашкоджання аўтамабіля суддзі Барысаўскага раёна. У выніку ён быў прыгавораны да працяглага тэрміну пазбаўлення волі і штрафу.
У чэрвені 2023 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
Падчас зняволення ў Аляксея памёр бацька.
Вырак суда 28.09.2022
14 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Андрэй, будаўнік-аддзелачнік, быў затрыманы ў ліпені 2021 года ў межах крымінальнай справы, звязанай з ініцыятывай «Буслы ляцяць». Некаторыя эпізоды абвінавачання тычыліся пашкоджання аўтамабіля суддзі Барысаўскага раёна. У выніку ён быў прыгавораны да працяглага тэрміну пазбаўлення волі і штрафу.
У верасні 2024 года Андрэя зноў асудзілі па артыкуле аб «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Гэты артыкул часта прымяняецца да зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, і прадугледжвае пакаранне за надуманыя парушэнні. У выніку ягоны агульны тэрмін зняволення павялічыўся да 17 гадоў.
На волі Андрэя чакаюць трое дзяцей і жонка, у якой сур'ёзныя праблемы са здароўем.
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Віктар быў затрыманы 4 студзеня 2020 года ў межах крымінальнай «справы Аўтуховіча» і абвінавачаны ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», якая мае дачыненне да падпалаў маёмасці супрацоўнікаў міліцыі. Яго асудзілі за "ўдзел у злачыннай арганізацыі", "замах на захоп улады", "незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі" і "незаконнае перамяшчэнне агнястрэльнай зброі праз мытную мяжу".
У 2024 годзе Віктара паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». З лютага 2025 года ён знаходзіўся ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ), а ў маі таго ж года стала вядома аб новым прыгаворы па тым жа артыкуле, які часта прымяняюць да зняволеных за адмову супрацоўнічаць з адміністрацыяй. У выніку агульны тэрмін пазбаўлення волі склаў 22 гады і 6 месяцаў.
3 ліпеня 2025 г. быларазгледжана апеляцыйнаяскаргаВіктара.
У снежні 2025 года Віктара хутчэй за ўсё асудзілі чарговы раз па 411 артыкуле.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 01.07.2025
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда дата невядомая
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вядомая грамадская дзяячка, якая раней удзельнічала ў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, была затрыманая 4 студзеня 2021 года ў межах «справы Аўтуховіча» і абвінавачаная ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», звязанай з падпаламі маёмасці міліцыі. Вольга асуджана за «ўдзел у злачыннай арганізацыі», «замах на захоп улады», «распальванне варожасці», «заклікі да санкцый» і «незаконныя дзеянні са зброяй».
У зняволенні ў палітвязнанкі ўзнікла падазрэнне на дыябет. У сакавіку 2024 года яе паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Уладзімір быў затрыманы 30 снежня 2020 года ў межах крымінальнай «справы Аўтуховіча» па абвінавачанні ў «падрыхтоўцы тэракту», аднак пазней гэтае абвінавачанне было знята. У траўні 2021 года яго асудзілі за «гвалт у дачыненні да службовай асобы». Следства сцвярджала, што пры затрыманні ён пагражаў следчым і разбіў свой мабільны тэлефон.
Разгляд «справы Аўтуховіча» пачаўся ў траўні 2022 года. Падчас суда Уладзіміра некалькі разоў выдалялі з паседжанняў і адпраўлялі ў карцэр. На адным з чэрвеньскіх паседжанняў яго змясцілі ў клетку ў адной бялізне, прышпіліўшы рукі кайданкамі да кратаў. У адказ Уладзімір аб'явіў галадоўку, якую трымаў 11 дзён. Па гэтай справе ён быў асуджаны за «стварэнне злачыннай арганізацыі» і «замах на захоп улады».
У снежні 2022 года Уладзіміру прад'явілі новае абвінавачанне за абразу пракурора Людмілы Герасіменкі, якая прадстаўляла абвінавачанне па «справе Аўтуховіча», і дадалі дадатковы тэрмін. У выніку яго прыгаварылі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У кастрычніку 2023 года пераведзены на турэмны рэжым.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.